
- •Глава 1. Тэлевізійны рэпартаж: адметнасці жанру………………………….….5
- •Глава 2. Выяўленне аўтарскага “я” ў тэлевізійных рэпартажах Дзмітрыя Смірнова……………………………………………………………..……….…..17
- •Глава 1. Тэлевізійны рэпартаж: адметнасці жанру.
- •1.1. Вызначэнне жанру. Характэрныя адметнасці рэпартажу
- •1.2. Паняцце “вобраз аўтара” ў структуры журналісцкага тэксту
- •1.3. Сродкі выражэння аўтарскага “я” ў рэпартажы
- •Глава 2. Выяўленне аўтарскага “я” ў тэлевізійных рэпартажах Дзмітрыя Смірнова.
- •Дадатак
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Філалагічны факультэт
Кафедра журналістыкі
Курсавая работа
Вобраз аўтара ў рэпартажы
студэнткі 3-га курсу 371 групы
спецыяльнасці «Журналістыка»
Несцер Юліі Вячаславаўны
Навуковы кіраўнік
старшы выкладчык
кафедры журналістыкі
кандыдат філалагічных навук
Герасімчык Ірына Аляксандраўна
Гродна, 2011
Змест:
Уводзіны……………………………………………………………………..…….3
Глава 1. Тэлевізійны рэпартаж: адметнасці жанру………………………….….5
Вызначэнне жанру. Характэрныя адметнасці рэпартажу…………….....…5
Паняцце “вобраз аўтара” ў структуры журналісцкага тэксту……..…......10
Сродкі выражэння аўтарскага “Я” ў рэпартажы ……………...……….....14
Глава 2. Выяўленне аўтарскага “я” ў тэлевізійных рэпартажах Дзмітрыя Смірнова……………………………………………………………..……….…..17
Заключэнне…………………………………………………………………….....24
Спіс літаратуры…………………………………………………………………..26
Дадатак…………………………………………………………………………..29
Уводзіны
Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае гледачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспрыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж – не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці і руху. Змяняюцца прыёмы, метады выкладу матэрыялу.
“Рэпартаж разнастайны, сінтэтычны. Галоўнае заключаецца не ў вызначэнні жанравай прыналежнасці рэпартажу, а ў вывучэнні рэпартажу ва ўсім багацці яго жанравых разнавіднасцей, індывідуальных стылістычных манер” [26, с.33]. І таму, вобраз аўтара рэпартажу - неад'емная рыса публіцыстычнай мовы, яе арганізавальны пачатак.
Гаворка кожнага чалавека валодае непаўторнай вобразнасцю. “Само сабой зразумела, што слоўныя вобразы, якія вывучаюцца ў кантэксце слоўна-мастацкай творчасці ці ў сістэме публіцыстычнага твору, могуць разглядацца або ў іх дачыненні да індывідуальнага стылю аўтара, або ў іх суадносінах да кампазіцыі асобнага тэксту, ці нават у іх суадносінах да цэлага кірунку ў развіцці пэўнага функцыянальнага стылю” [5, с.103].
Аб'ектам даследавання выступае творчая дзейнасць ўласнага карэспандэнта Першага Нацыянальнага каналу Дзмітрыя Смірнова. Прадметам дадзенага даследавання з'яўляюцца стылістычныя сродкі і прыёмы, з дапамогай якіх рэалізуецца вобраз аўтара ў тэлевізійным рэпартажы.
Мэтай курсавой работы з'яўляецца выяўленне стылістычных элементаў, якія складаюць вобраз аўтара ў рэпартажы.
У адпаведнасці з мэтай курсавога даследвання будуць вырашацца наступныя задачы:
азначэнне функцый і задач аўтарскага “Я” ў тэлевізійным рэпартажы.
выдзяленне асноўных стылістычных сродкаў, якія складаюць вобраз аўтара ў рэпартажы;
правядзенне стылістычнага аналізу рэпартажаў Д. Смірнова з мэтай вызначэння сродкаў выяўлення вобраза аўтара;
аналіз ужывання вобразных сродкаў у маўленні тэлежурналіста.
Матэрыялам для даследавання паслужылі васямнаццаць навінавых рэпартажаў Д. Смірнова, якія трансліраваліся ў перыяд з 28.09.2010 па 29. 09. 2011 года.
У працэсе даследавання намі былі выкарыстаны наступныя метады:
a) апісальны;
б) метад абагульнення і класіфікацыі;
в) дэдуктыўны і індуктыўны;
г) метад кампанентнага аналізу.
Структура работы: уводзіны, дзве главы, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры і дадатак.
У першай часцы даследвання разглядаецца паняцце “вобраз аўтара” ў структуры журналісцкага тэксту, сродкі выражэння вобразу аўтара ў рэпартажы, а таксама адметнасці дадзенага тэлевізійнага жанру.
У другой часцы выяўлены сродкі прэзентацыі вобраза аўтара ў тэлевізійных рэпартажах Дзмітрыя Смірнова.