Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Драматургия, Каминский.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
622.59 Кб
Скачать

Заключэнне

Асновай мастацкай цэласнасці драматургічнага твора перш за ўсё з’яўляецца дакладнасць і выразнасць задумы. Драматычны і вулічна-плашчадны тэатр – мастацтвы складаныя, сінтэтычныя. Таму аўтарская задума павінна ахапіць і прывесці да стылістычнага адзінства ўсе складальнікі твораў мастацтва, якімі з’яўляецца спектакль, свята і прадстаўленне. Вырашальным для яе нараджэння ў сцэнарыста-рэжысёра з’яўляюцца багацце ўяўлення, унутраная гармонія інтэлекту і пачуццяў ў актыўным творчым працэсе.

Сучасны сцэнарый у гатовым для пастаноўкі выглядзе ўяўляе сабой складаную пабудову вызначанага аб’ёму, якая ўстаноўлівае храналагічна дакладную і абавязковую паслядоўнасць дзеяння (сцэн, эпізодаў), распрацоўвае ў пэўнай форме (мізансцэны) кожны асобны момант, ігру акцёраў, дыялогі, гука-шумавое вырашэнне, адлюстроўвае мастацкае афармленне дзеі, эфекты асвятлення, прыёмы мантажу і дэмантажу дэкарацый, перамяшчэнне ў прасторы галоўных дзеючых асоб, артыстаў удзельнікаў масавых сцэн, тэкставых мантажных пераходаў ад эпізоду да эпізоду. Для таго, каб распрацоўваць поўны літаратурны сцэнарый драматургічнага твора неабходна мець загадзя падрыхтаваны матэрыял.

У рабоце над эцюдамі ў першую чаргу трэніруюцца творчае ўяўленне і фантазія як здольнасць спалучаць жыццёвы вопыт ў адпаведнасці з творчай задачай ў трох накірунках: сцэнарным, рэжысёрскім і выканальніцкім. Развіваць фантазію ў сцэнарным плане – значыць навучыцца ствараць новыя сюжэты, канфлікты, творы, характары дзеючых асоб, якія раскрываюцца праз дзеянні, учынкі, выказванні (маналогі, дыялогі). Для гэтага неабходна навучыцца назіраць за навакольнай рэчаіснасцю і ўспрымаць “драматургію жыцця”, умець бачыць, творча асэнсоўваць і ўвасабляць ў эцюдзе рэальнасць.

Драматургія як сцэнічны матэрыял мае вялікія магчымасці ў сваёй рэалізацыі. П’еса, абраная студэнтам для пастаноўкі павінна быць у першую чаргу тэатральнай уяўляць сабой сістэму сцэнічных магчымасцяў, а не быць банальным літаратурным прадуктам. Калі ў творы будзе дзеянне – будзе і максімальная тэатральная выразнасць. Сыход аўтара ў апавядальнасць вядзе да страты не толькі выразнасці знешніх сродкаў, але і самой сваёй сутнасці. П’еса для рэжысёра з’яўляецца ўсяго толькі асновай для спектакля. Рэжысёр надае ёй свой арыгінальны сэнс, яна шмат губляе ад таго, якой была ў момант стварэння драматургам.

Мастацтва эстрады – гэта не калектыўнае мастацтва, а індывідуальнае, нават, індывідуалістычнае. І гэта прынцыповае адрозненне эстраднага акцёра ад усіх іншых варыятыўнасцей акцёрскай прафесіі. Ён – тэатр аднаго акцёра, на сцэне заўсёды адзін, а яго партнёр –публіка. Спецыфіка існавання акцёра на эстрадзе дыктуе своеасаблівы прынцып узаемаадносін артыста з рэжысёрам і драматургам.

Стварэнне эстраднага нумара – адзін з самых складаных відаў дзейнасці рэжысёра. Праца над нумарам патрабуе ад драматурга і рэжысёра рашэння цэлага шэрагу спецыфічных задач, з якімі яны не сутыкаюцца ў стварэнні вялікай праграмы. Гэта першым чынам уменне раскрыць індывідуальнасць артыста, пабудаваць драматургію нумара, вызначыць яго тэматыку, праблематыку, працаваць з рэпрызай, трукам, гэгам, ведаць і ўлічваць прыроду спецыфічных выразных сродкаў жанру і шматлікае іншае.

Тэматычныя, юбілейныя, карпаратыўныя канцэртныя праграмы маюць шмат агульнага, часта падобныя адзна на адну па сваёй структуры, таму кола праблем, якія паўстаюць перад сцэнарыстам і рэжысёрам у сутнасці складаецца ў стварэнні асобых формаў тэатралізаваных зборных канцэртаў, якім надаецца адмысловы колер і шэраг сэнсавых акцэнтаў, што адпавядаюць пэўнаму выпадку.

На сучасным этапе свята разглядаецца як поліфункцыянальная з’ява, сінкрэтычнае адзінства традыцый, рытуалаў, звычаяў, відовішчаў, абрадаў, гульняў, урачыстасцей, карнавалаў і г.д. Свята з’яўляецца адной з самых шырокіх формаў святочнай культуры, якая падчас сваёй самарэалізацыі ўзнаўляе своеасаблівую арганізацыю сацыяльнай групы са сваімі функцыямі і задачамі.

Масавыя святы і відовішчы сваёй маштабнасцю, інтэграцыйнасцю, агульнадаступнасцю займаюць асобае маесца ў іерархіі святочнай культуры. Яны акумулююць у сабе розныя віды святочнага дзеяня, заведама ўтрымліваюць канфлікт у сутнасным напаўненні і формах выяўлення сэнсавага зместу. З аднаго боку, масавае свята як сацыяльна-мастацкі феномен эстэтычна арганізуе і пераафармляе час і прастору жыцця чалавека, уносіць у яе элементы паўнаты, задавальнення і гармоніі. Адна з канцептуальных мадэляў масавых свят – гэта спосаб этнакультурнай ідэнтыфікацыі і форма выяўлення самасвядомасці народа.

Тэорыя драматургіі масавых відовішчаў не можа развівацца ізалявана ад вопыту драматургіі розных відаў мастацтва, і ў першую чаргу класічнай драматургіі і сцэнарнай драматургіі кіно. Сутнаснай якасцю тэатралізаваных відовішчаў выступае масавая гульня і імправізацыйнасць дзеяння. Паколькі сцэнарый масавага народнага свята ўяўляе сабою літаратурную аснову з апісаннем уключэння ў дзеянне практычна ўсіх выяўленча-выразных сродкаў ад музыкі, паэзіі да харэаграфіі, пластыкі, буфанады, пастолькі сцэнарная драматургія мае складаны сінтэтычны характар і ствараецца, як правіла, спосабам мастацкага мантажу.