
- •1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.). Гістарыяграфія праблемы і агляд апублікаваных крыніц.
- •2. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны.
- •3. Вынікі развіцця бсср у канцы 1930-х – пачатку 1940-х гг.
- •4. Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі летам 1941 г.
- •5. Мерапрыемствы кп(б)б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу
- •7. Палітыка генацыда
- •9. Беларуская Праваслаўная Царква, Рымска-каталіцкі Касцёл у перыяд Другой сусветнай вайны.
- •10 Развитие партизанского движения
- •11.Арганізацыйная структура савецкага партызанскага руху. Цшпр і бшпр, іх роля ў арганізацыі партызан. Барацьбы.
- •14.Дзейнасць фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі, яе мэты і тактыка, узаемаадносіны з савецкімі партызанамі .
- •15. Пачатак вызвалення Беларусі
- •17. Перамога над фашысцкай Германіяй. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі.
- •21. Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.). Калектывізацыя ў заходніх абласцях бсср.
- •22. Матэрыяльнае становішча насельніцтва.
- •24. Літ. І мастацтва ў пасляваен 10.
- •25. Грам-паліт жыцё ў першае пасляваен 10.
- •28. Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, крыніц па перыядзе “Беларусь у перыяд спроб рэформаў і крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •29. Грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць партыйных, савецкіх, камсамольскіх, прафсаюзных арганізацый (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •31. Развіццё сельскай гаспадаркі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.). Рэформа 1965 г. У сельскай гаспадарцы і яе ажыццяўленне ў Беларусі.
- •32. Сацыяльная палітыка і яе ажыццяўленне ў Беларусі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •Тема 2. Изучение социально-экономической истории
- •Тема 3. Освещение общественно-политической и этнокультурной проблематики
- •39. Выбары Прэзідэнта рб. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў
- •41. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1990-я гг. Эканамічныя рэформы. Пераход да рыначнай эканомікі.
- •42. Ажыццяўленне курса на сацыяльна-арыентаваную рыначную эканоміку. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •44. Ажыцяўленне курса на інтэграцыю з Расіяй (1990-я г. – да ц.Ч.).
- •45. Супрацоўніцтва рб з краінамі снд (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •47. Развіццё адукацыі на сучасным этапе (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •48. Развіццё навукі на сучасным этапе
- •49. Новы этап у развіцці літаратуры і мастацтва: дасягненні і праблемы (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •50. Праблемы і перспектывы беларускага культурнага адраджэння.
5. Мерапрыемствы кп(б)б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу
Канкрэтнай праграмай мабілізацыі сіл і сродкаў краіны на барацьбу з ворагам з'яўлялася дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей ад 29 чэрвеня 1941 г. Савецкі ўрад і ЦК партыі заклікалі перабудаваць усю работу на ваенны лад, арганізаваць усебаковую дапамогу фронту, павялічыць вытворчасць зброі, боепрыпасаў, танкаў, самалётаў, пачаць партызанскую барацьбу ў тыле ворага. Мерапрыемствы па мабілізацыі сіл і сродкаў краіны для барацьбы з ворагам былі выкладзены І.В. Сталіным у яго прамове па радыё 3 ліпеня 1941 г.
Вайна запатрабавала аператыўнай перабудовы дзейнасці партыі, органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У аснову перабудовы быў пакладзены прынцып максімальнай цэнтралізацыі палітычнага, гаспадарчага і ваеннага кіраўніцтва.
30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) ў наступным складзе: І. Сталін (старшыня), В. Молатаў (намеснік старшыні), К. Варашылаў, Г. Маленкоў, Л. Берыя. Пазней у яго склад былі ўведзены М. Булганін, М. Вазнесенскі, Л. Кагановіч і А. Мікаян. Камітэт валодаў надзвычай вялікай кампетэнцыяй: прызначаў і здымаў з пасад вышэйшае камандаванне; займаўся падрыхтоўкай ваенных рэзерваў для дзеючай арміі; вырашаў ваенна-стратэгічныя пытанні; наладжваў работу прамысловасці, транспарта, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне насельніцтва і арміі; займаўся падрыхтоўкай працоўных рэзерваў і размеркаваннем рабочай сілы па вытворчых аб' ектах.
Наступнай састаўной часткай праграмы пераўтварэння краіны ў адзіны баявы лагер з'яўлялася мабілізацыя, разгортванне і павышэнне боегатоўнасці Савецкіх Узброеных Сіл. За першыя 8 дзён вайны было прызвана ў армію 5,3 млн чал. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны. Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастанову аб стварэнні на добраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёнаў пачалося ў выніку аб' яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чал.) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чал.). Знішчальныя батальёны змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, «воўчыя ямы», ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, удзельнічалі ў абарончых баях, знішчалі групы праціўніка, якія прарваліся ў савецкі тыл, з' яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.
Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чал. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час удзельнічалі ў баях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў быў неадназначнай з'явай. На аснове пастаноў ДКА ад 16 ліпеня 1941 г. «Аб падрыхтоўцы рэзерваў у сістэме наркамата абароны і наркамата Ваенна-Марскога Флоту і ад 17 верасня 1941 г. «Аб усеагульным ваенным навучанні ваеннай справе грамадзян СССР» за гады вайны праз сістэму ўсенавуча было падрыхтавана звыш 7 млн чал. Навучанне праходзілі ўсе мужчыны ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў, у першую чаргу дапрызыўнікі і ваеннаабавязаныя запасу, уводзілася ваенная і фізкультурная падрыхтоўка вучняў 8 - 10 класаў сярэдняй школы.
ЦК ВКП(б) прыняў меры па ўзмацненні партыйна-палітычнага ўплыву ў дзеючай арміі. 27 і 29 чэрвеня 1941 г. ён прыняў рашэнні аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт у якасці палітбайцоў. Кожны абком і крайком ВКП(б) павінен быў у трохдзённы тэрмін мабілізаваць ад 500 да 5 тыс. камуністаў і накіраваць іх у распараджэнне наркамата абароны. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР зацвердзілі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які прадугледжваў павелічэнне вытворчасці ваеннай тэхнікі на 26 %. Для рашэння задач эвакуацыі вытворчых сіл з прыфрантавых раёнаў на ўсход краіны быў створаны Савет па эвакуацыі пры СНК СССР у складзе Н.М. Шверніка (старшыня), А.М. Касыгіна, А. І. Мікаяна. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў і каля 1,5 млн жыхароў. Раёнамі размяшчэння беларускай прамыс-ловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8) і інш. На час вайны ўводзіліся надзвычайныя меры: рабочы дзень - 12 гадзін, адмяняліся водпускі, выхадныя і святочныя дні, шырока выкарыстоўвалася праца жанчын і падлеткаў, прадугледжвалася строгая адказнасць за невыкананне нормы, забаранялася самавольнае пакіданне прадпрыемстваў без дазволу адміністрацыі.
6. Акупацыйны рэжым. У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, які ўяўляў сабой сістэму палітычных, адміністратыўных, ваенных, эканамічных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага ладу, рабаванне багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. Ваенная і акупацыйная палітыка нямецкіх уладаў была загадзя распрацавана ў дырэктыўных дакументах. План "Барбароса" вызначаў стратэгію і тактыку нападзення на СССР. Генеральны план "Ост" вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечвання, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Інструкцыя пра асобныя вобласці да дырэктывы № 21 плана "Барбароса" ад 13 сакавіка 1941 г. прадугледжвала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі СССР. Дырэктывы па кіраванню эканомікай у акупіраваных усходніх абластях устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання. Дырэктывы вярхоўнага галоўнага камандавання германскай арміі ад 13 мая 1941 г. "Пра ваенную падсуднасць у раёне "Барбароса" і пра асобныя паўнамоцтвы войск" здымалі з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.
Тэрытарыяльнае адзінства Беларусі перастала існаваць, яна была падзелена на пять частак. Буйнейшай часткай, больш за трэць БССР, стаў утвораны акупантамі на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, ўсходніх раёнаў Мінскай і некалькіх раёнаў Палескай вобласці Тылавы раён групы армій "Цэнтр", які падпарадкоўваўся нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.
Менш за трэць даваеннай тэр Бел складала так званая Генеральная акруга "Беларусь", у якую былі ўключаны былыя вобласці: Баранавіцкая, Вілейская, заходнія і паўночныя раёны Мінскай і паўночныя раёны Пінскай (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны. Генеральная акруга "Беларусь"разам з генеральнымі акругамі "Літва", "Латвія" і "Эстонія" ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе.
Да рэйхскамісарыята "Украіна" адышла паўднёвая частка Беларусі з гарадамі Брэст, Пінск, Мазыр, чыгункай Брэст-Гомель і ўсімі раёнамі, што знаходзіліся на поўдзень ад яе. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на нямецкай і ўкраінскай мовах. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія карбованцы, якія ўвеў у абарачэнне Ровенскі эмісійны банк.
Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далучылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Кіраўніцтва ўсімі структурамі ўлады ажыццяўлялі нямецкія чыноўнікі. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў склад генеральнай акругі "Літва".
Уся тэрыторыя так званай Генеральнай акругі была падзелена на 10 акругоў (гебітскамісарыятаў). У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стварылі гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругоў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.