Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_okanchatelnyy_variant.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
169.15 Кб
Скачать

22. Матэрыяльнае становішча насельніцтва.

Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян.

Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў.

Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымі таварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнай мукі даражэйшы ў 18 разоў. Для задавальнення патрэб завадскіх сталовых і працоўных ствараліся па прыкладу першай паловы 30-х гг. падсобныя гаспадаркі пры прадпрыемствах, а так сама калектыўныя і індывідуальныя агароды.

Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышалі пайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. З гэтага часу гандаль перайшоў на адзіныя дзяржаўныя цэны, што садзейнічала зніжэнню спекуляцыі. Адначасова была праведзена грашовая рэформа (дэнамінацыя). Адбылася замена старых грошай на новыя па курсу 10:1. Пералічваліся накапленні ў ашчадных касах па асобнаму прагрэсіўнаму курсу. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў, стабілізаваць эканаміку.

У выніку выканання праграмы сацыяльнага развіцця на 1946-1950 гг. вырасла пакупная здольнасць насельніцтва, павялічыўся рознічны тавараабарот. Рэальная заработная плата дасягнула даваеннага ўзроўню. Адначасова наглядаўся рост падаткаў з грамадзян. Былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Падаткі збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Штогадовыя дзяржаўныя пазыкі мелі абавязковы характар і з’яўляліся скрытай формай павелічэння падаткаў.

Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйных гарадах. Было пабудавана 4,2 млн. кв.м жыллёвай плошчы, у тым ліку 2,6 млн. кв.м дзяржаўнымі прадпрыемствамі і мясцовымі Саветамі. Жыллёвы фонд быў адноўлены на 74,5%. На аднаго жыхара горада прыходзілася ў сярэднім 5 кв. м плошчы.

Аднавілася сістэма адукацыі. Колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах, спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі ў 1950/51 навучальным годзе правысіла паўтара мільёны чалавек. Вышэйшых навучальных устаноў было 29 з 31,8 тыс. студэнтаў. Завяршалася будаўніцтва карпусоў палітэхнічнага і лесатэхнічнага інстытутаў, інстытута народнай гаспадаркі, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і іншых ВНУ.

У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргу фінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца. Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамі вытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы.

23. Адрадж і развіццё адукацыі і навукі ў пасляваен перыяд. Адраджэнне народнай адукацыі і культуры стала саст элементам працэсу стварэння індустрыяльнай дзяржавы.Паспяховае аднаўленне народ гаспадаркі было немагчымым без аднаўлення ўсёй сістэмы адукацыі. Яе базай стала агульнаадукацыйна школа. Трэба было рамантаваць і будаваць школьныя будынкі, наладзіць выпуск школьнага абсталявання,вучэбнай літарат, падрыхт настаўнікаў. Рам. і буд.школ займаліся будаўнікі, настаўнікі, бацькі вучняў і ваеннаслужачыя. Гэта дазволіла ўжо ў 1945/46 навучальным годзе ўвесці ў дзеянне 80 % ад даваеннай колькасці школ. У 1950/51 навучальным год школьная сетка ў рэспубл перавысіла даваенную. Але колькасць вучняў была меншай, чым у перадваенныя гады -вынік страт у вайне.У пачатковыя школы прымалі дзяцей да 15-гадовага ўзросту. Не ўсе школы, размясціліся ў нармальных памяшканнях.Некаторыя працавалі ў прыватных дамах і у зямлянках.Вялікія цяжкасці узніклі з забеспячэннем вучэбнай літаратурай, школьным абсталяваннем.У першы навучальны год у адноўленых школах працавала толькі каля палавіны даваеннай колькасці настаўнікаў. У школы на працу накіроўваліся дэмабілізаваныя з арміі былыя настаўнікі.У ўжо ў 1946 г. колькасць настаўнікаў у Бел. звыш 80% ад даваеннай. Агульнаадукацыйная школа Бел ў сціслы тэрмін забяспечыла ўсеагульнае пачатковае навучанне. А на працягу 1949—1952 гг. уводзілася абавязковае сямігадовае навучанне.Ствараліся ўмовы для адукацыі моладзі, якая працавала - адкрываліся школы рабочай і сельскай моладзі. Была ўведзена здача экзаменаў у 4-х і 7-х класах,а ў 10-м класе — экзамен на атэстат сталасці.У да сярэдзіны 1950-х г. пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання (замест 8г.) быў у асн завершаны, што сведчыла пра паспяховае пераадоленне наступстваў вайны ў школьнай адукацыі.У зах. абл Бел грамаце было навучана больш за 370 тыс. непісьменных і звыш 500тыс. малапісьменных. У час акупацыі прыпынілі сваю дзейнасць вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы. Працягвалі дейнічаць у эвакуацыі толькі Бел дзярж універ, і Мінскі медыцынскі інстытут. Матэрыяльная база ВНУ, тэхнікумаў, навуковых устаноў амаль поўнасцю была знішчана. Яе аднаўленне пачалося адразу пасля вызвалення Бел ад акупацыі.Усяго ў 1950/51 навучальным годзе ў рэспубліцы дзейнічала 29 вну, у якіх займалася на 10 тыс.студэнтаў больш, чым перад вайной.Але 1950-я г. колькасць ВНУ ў БССР скарацілася,гэта звязана з закрыцём настаўніцкіх інстытутаў.Для аднаўлення народнай гаспадаркі не хапала інжынерных кадраў. Таму ў першай палове 1950-х гг. былі адкрыты новыя ВНУ: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Бел інстытут механізацыі і электрыфікацыі с/г ў Мінску, а таксама Брэсцкі, Мазырскі і Полацкі педагагічныя інстытуты. У выніку выпуск спецыялістаў з ВНУ у 1955 г. перавысіў даваенны амаль у 2,5раза.Цяжкія умовы працы ВНУ:нехапала памяшканяў,абсталяваня,падручнікаў,метадычных распрацовак,выкладчыкаў не хапала. У вну надавалася недастаткова ўвагі вывучэнню пыт.нац. гісторыі і культуры. Не хапала кваліфік настаўнікау і выкладчыкаў, якія валодалі бел. мовай. Пасля вайны ў Бел хуткімі тэмпамі аднаўлялася матэрыяльна-тэхнічная база навукі. У 1944 г. пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. У яе складзе ствараліся новыя навукова-даследчыя інстытуты: механізацыі і электрыфікацыі с/г, філасофіі і права, фізікатэхнічны, энергетыкі, фізікі і матэматыкі і інш. Колькасны склад Акадэміі навук папаўняўся за кошт маладых, і тых навукоўцаў, што пераехалі ў Бел з навуковых цэнтраў СССР. У 1951 г. навуковых супрацоўнікаў АНБССР было больш, чым да вайны. У развіццё Акадэміі навук у пасляваенныя гады значны ўклад унёс яе прэзідэнт В.Ф. Купрэвіч.Дасягненні навукі ў пасляваенны перыяд пачалі паступова ўкараняцца ў вытворчасць. У 1951 г. Дзяржаўную прэмію СССР атрымаў П.І.Альсмік за вывядзенне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукц гатункаў бульбы, у 1952г.—Багамолаў за разведку і адкрыццё Старобінскага радовішча калійных солей.Былі і перашкоды:Матэрыяльна-тэхнічн база была слабай. Навуковых прыбораў і абсталявання не хапала, шмат што з іх састарэла. Працягвалі ўжывацца адміністрацыйныя метады кіравання-прызнанне неперспектыўнымі такіх навуковых кірункаў, як генетыка і кібернетыка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]