Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_knigi_Dovnar.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

12. Індывідуальныя заданні студэнтаў

1. Засваенне і паглыбленне ведаў аб кірылічным пісьме.

  • Кожны студэнт павінен пазнаёміцца з кірылічным алфавітам, напісаць сваё імя, прозвішча і дату нараджэння кірылічнай графікай; расказаць як называецца тая ці іншая літара. Пры жаданні выкарыстаць у афармленні пэўны мастацкі стыль беларускіх рукапісаў.

Літаратура

Груша, А. І. Беларуская кірылічная палеаграфія : вучэб. дапаможнік / А. І. Груша. – Мн. : БДУ, 2006. – С. 22–37.

Выкарыстаць для дэманстрацыі і тлумачэння на семінары № 2 “Эвалюцыя пісьма і пісьменства”.

  1. Паглыбленне ведаў і развіццё творчых падыходаў па тэме “Гісторыя кнігадрукавання”.

  • Скласці храналагічную табліцу дзейнасці друкарняў Беларусі ў перыяд ВКЛ (XVI – XVIII cтст.). У якасці ўзору выкарыстаць табліцу, змешчаную ў “Беларускай энцыклапедыі” (Т. 18, кн.2, с. 429–431), унёсшы пры неабходнасці дапаўненні і выпраўленні. Самастойна дапоўніць тэматыку і віды выданняў кожнага з выдавецкіх прадпрыемстваў (дадаткова ўключыўшы ў табліцу асобны слупок).

  • Студэнты могуць скласці па тэме красворд. Выкарыстаць тэксты лекцый і адпаведныя тэмы па СРС.

Прапанаваць на семінары № 4 “Гісторыя вынаходніцтва і распаўсюджання кнігадрукавання”.

  1. Выкарыстоўваючы Інтэрнэт прапануецца выявіць:

  • выданні, якія сталі дыпламантамі і лаўрэатамі конкурсу “Мастацтва кнігі” на апошняй Мінскай міжнароднай выставе-кірамашы (гл. сайт Міністэрства інфармацыі РБ).

Праінфармаваць аб выніках на семінары № 5 “Сучасны стан і перспектывы развіцця кнігавыдання”.

  1. На працягу лекцыйнага курса кожны студэнт павінен выпісаць і скласці ўласны Гласарый, у якім даць тлумачэнні азначэнняў не менш 10 кнігазнаўчых тэрмінаў.

Выкарыстаць наступную літаратуру: Книга : энциклопедия. – М. : БРЭ, 1999; Нікалаеў, М. Палата кнігапісная. Рукапісная кніга на Беларусі ў Х – ХУІІІ ст.ст. – Мн., 1993; Шамурин, Е. И. Словарь книговедческих терминов. – М. : Сов. Россия, 1958.

13. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, аўдыя-, відэаматэрыялаў

У дапаўненне да лекцыйнага матэрыялу выкарыстоўваецца фільм на CD-ROM “Мастацтва рэстаўрацыі рукапісу балонскага Антыфанара” (Браціслава, 2006), які дэманструенцца па тэме №8 “Мастацтва рукапіснай кнігі”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]