Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_knigi_Dovnar.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

5 Варыянт:

5.1. Гады дзейнасці “Часовых правіл аб цэнзуры”?

5.2. Калі ўзніклі на Беларусі грамадскія кнігавыдавецтвы?

5.3. Назавіце асноўную тэматыку кніжнай прадукцыі Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.?

5.4. Якія беларускія выдавецтвы дзейнічалі ў Вільні ў пач. ХХ ст.?

5.5. Першая нелегальная беларускамоўная газета?

6 Варыянт:

6.1. З прыняццем якіх дакументаў звязана адраджэнне беларускамоўнага друку?

6.2. Да якога тыпу выдавецкіх прадпрыемстваў адносяцца выдавецтвы губернскіх статыстычных камітэтаў?

6.3. Якія віды выданняў сфармаваліся ў беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.?

6.4. Якія беларускія выдавецтвы дзейнічалі ў Мінску ў пач. ХХ ст.?

6.5. Першыя легальныя газеты на беларускай мове?

7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля

Агульны аб’ём курса складае 150 гадзін. З іх лекцый – 54 гадзіны, семінарскіх заняткаў – 10 гадзін, самастойная праца – 86 гадзін.

Кантроль якасці ведаў студэнтаў па дысцыпліне рэкамендуецца праводзіць з дапамогай рэйтынгавай сістэмы ацэнкі. На семінарскіх занятках ацэньваецца ўменне карыстацца засвоеным матэрыялам, удзел у дзелавых гульнях і іншых формах правядзення заняткаў (творчы падыход).

Прамежкавымі формамі кантролю засваення матэрыялу з’яўляюцца:

  1. адзнакі за адказы на семінарскіх занятках;

  2. адзнакі за рэфераты і прэзентацыі;

  3. адзнакі за тэсты;

  4. адзнакі за самастойную працу;

  5. адзнакі за даклады, прадстаўленыя на навукова-практычных канферэнцыях.

Асноўнай формай кантролю ведаў з’яўляецца экзамен. На экзамене рэкамендуецца ўлічваць паказчыкі работы студэнта па рэйтынгавай сістэме ацэнкі.

Схема рэйтынгавай ацэнкі засваення курса

ГІСТОРЫЯ КНІГІ”

1. Наведванне лекцый – 2 балы за 1 лекцыю, усяго 27 балаў.

2. Наведванне семінараў – 2 балы за наведванне, усяго 10 балаў.

3. Адказы на семінарскіх занятках – да 10 балаў, усяго – 50 балаў.

4. Падрыхтоўка рэфератаў і электронных прэзентацый – ЭП да семінараў – да 10 балаў.

5. Адказы на тэсты – 1–2 балы за правільны адказ, усяго – 57 балаў.

6. Самастойная праца студэнтаў – СПС (падрыхтоўка рэфератаў, дакладаў, ЭП, выкананне практычных заданняў – ПЗ) – да 10 балаў.

Прэміяльныя балы:

1. Актыўнасць на семінарскіх занятках (дапаўненне адказаў) – да 6 балаў.

2. Аналіз манаграфічных крыніц ці навуковых артыкулаў з выступленнем перад групай – да 10 балаў.

Памяншальныя балы:

1. Несвоечасовае (без уважлівай прычыны) выкананне задання па вывучанай дысцыпліне – мінус 2 балы.

Да экзамена дапускаюцца студэнты, якія набралі 70% балаў, ці 119 балаў.

8. Тэмы курсавых работ

  1. Дзейнасць Усебеларускага таварыства бібліяфілаў (1927–1929).

  2. “Чатырохсотлецце беларускага друку. 1525-1925” (Мн., 1926): характарыстыка зместу выдання.

  3. “Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі: Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя” Вацлава Ластоўскага (Коўна, 1926): змест і структура выдання.

  4. Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

  5. Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.

  6. Помнікі кніжнай культуры Беларусі ранняга Сярэднявечча.

  7. Дзейнасць беларускіх асветнікаў Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, Ефрасінні Полацкай.

  8. Беларускае Адраджэнне і рукапісная кніга.

  9. Кніжныя помнікі Беларусі перыяду ВКЛ.

  10. Дзяржаўныя летапісныя зводы: Летапіс вялікіх князёў літоўскіх, Беларуска-літоўскі летапіс, Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца.

  11. Стылі афармлення беларускіх рукапісаў.

  12. З’яўленне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Ананімныя выданні і дзейнасць І. Фёдарава і П. Мсціслаўца.

  13. Эпоха Адраджэння – “залаты век” беларускай культуры.

  14. Культурна-гістарычнае значэнне Ф. Скарыны ў развіцці ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

  15. Дзейнасць Брэсцкай друкарні (Бярнард Ваявудка, Станіслаў Мурмэліус, Цыпрыян Базылік).

  16. Дзейнасць С. Буднага ў Нясвіжы, Заслаўі (Уздзе), Лоску.

  17. “Евангелле” Васіля Цяпінскага.

  18. Дзейнасць друкарні “Дому Мамонічаў”.

  19. Дзейнасць Спірыдона Собаля.

  20. Мастацкае афармленне старадрукаў. Віленская гравёрная школа (друкарня Віленскай акадэміі езуітаў, Тамаш Макоўскі).

  21. Дзейнасць беларуса Ільі Капіевіча.

  22. Дзейнасць Магілёўскай брацкай друкарні і Максіма Вашчанкі.

  23. Дзейнасць друкарняў каталіцкіх ордэнаў: Віленскай акадэміі езуітаў, езуіцкіх калегіумаў у Пінску, Нясвіжы, Полацку; друкарняў францысканцаў і піяраў у Вільні.

  24. Кнігавыдавецкая дзейнасць уніяцкага (базыльянскага) ордэна: Віленская Троіцкая (базыльянская) друкарня, Супрасльская друкарня.

  25. Прадпрыемствы дзяржаўнага характару: Магілёўская прыдворная друкарня, Гродзенская каралеўская друкарня.

  26. Віленская і Магілёўская гравёрныя школы.

  27. Дзяржаўныя выдавецтвы (губернскія друкарні, губернскія статыстычныя камітэты, археаграфічныя ўстановы).

  28. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і выданне кніг на беларускай мове.

  29. Нелегальныя перыядычныя выданні: “Гутарка двух суседаў”, “Мужыцкая праўда” (К. Каліноўскі).

  30. Друк беларускамоўных твораў за межамі Расійскай імперыі. Ф.Багушэвіч.

  31. Адраджэнне беларускамоўнага друку (“Круг беларускі”, “Загляне сонца і ў наша аконца”, Антон Грыневіч, “Грамада”. Першыя легальныя газеты на беларускай мове – “Наша Доля”, “Наша Ніва”).

  32. Мастацтва афармлення беларускай кнігі XVIII– пач. ХХ ст.

  33. Выданні літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”.

  34. Беларуская кніга ў Заходняй Беларусі (у часы ІІ Рэчы Паспалітай).

  35. Стварэнне новых дзяржаўных выдавецтваў у БССР і вызначэнне іх спецыялізацыі (“Беларусь”, “Народная асвета”, “Універсітэцкае”, “Ураджай”, “Звязда” – Беларускі Дом друку, “Вышэйшая школа”, Галоўна рэдакцыя Беларускай Савецкай энцыклапедыі АН Беларусі, “Мастацкая літаратура”, “Полымя”, “Юнацтва”).

  36. Узнікненне самвыдаву і непадцэнзурнай перыёдыкі.

  37. Стварэнне электронных і аўдыякніг. Сайты і Інтэрнет-магазіны беларускіх выдавецтваў

  38. Дзейнасць вядучых дзяржаўных выдавецтваў: “Народная асвета”, “Вышэйшая школа”, “Мастацкая літаратура”, “Беларуская энцыклапедыя”, “Беларусь”, “Беларуская навука”.

  39. Асноўныя кірункі дзейнасці недзяржаўных выдавецтваў: “Тэхналогія”, “Беларускі кнігазбор”, “Бацькаўшчына”, “Харвест”, “Папуры”, “Аверсэв”, “Юніпрэс”, “Кніжны Дом”, “Кавалер Паблішэрс”, “Амалфея” і інш.

  40. Кнігі дыпламанты і лаўрэаты конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]