
- •Гісторыя кнігі
- •2. Змены да праграмы (рабочая праграма) (зацверджана пратакол №1 ад 20.09.2012) уступ
- •Змест дысцыплiны
- •Тэма 3. Кніга і яе элементы
- •Раздзел іі. Генезіс пісьменства Тэма 4. Узнікненне і развіццё пісьма
- •Тэма 5. Пісьмо на старажытных землях Беларусі
- •Раздзел ііі. Гісторыя рукапіснай кнігі Тэма 6. Кніга Старажытнага Усходу
- •Тэма 7. Кніга ў антычным грамадстве
- •Тэма 8. Мастацтва рукапіснай кнігі
- •Тэма 9. Кніга ў эпоху Сярэднявечча
- •Тэма 10. Пісьменства і кніга на тэрыторыі Старажытнай Русі
- •Тэма 11. Кніга на тэрыторыі Усходняй Еўропы
- •Тэма 12. Кніга Беларусі часоў Полацкага княства
- •Тэма 13. Рукапісная кніга Беларусі ў Вялікім княстве Літоўскім (другая палова хііі – XVIII ст.)
- •Раздзел IV. Гісторыя кнігадрукавання Тэма 15. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.)
- •Тэма 18. Выдавецкая дзейнасць у Беларусі ў межах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (другая палова xviі – XVIII ст.)
- •Тэма 19. Кніга ў эпоху Асветніцтва
- •Тэма 20. Кніга ў эпоху Новага часу (хіх – пачатак хх ст.)
- •Тэма 21. Кніга Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак хх ст.)
- •Тэма 22. Кніга ў эпоху Навейшага часу (першая палова хх ст.)
- •Тэма 23. Кніга Беларусі ў 1917 – 1991 гг.
- •Раздзел V. Гісторыя сучаснай кнігі Тэма 24. Кніга ў эпоху Навейшага часу (другая палова хх– пачатак ххі ст.)
- •Тэма 25. Кніга Беларусі на сучасным этапе
- •3. Тэматычны план курса Тэматычны план курса для студэнтаў фідк
- •Тэматычны план курса для студэнтаў фзн
- •Методыка правядзення заняткаў:
- •Семінар 2. Эвалюцыя пісьма і пісьменства Пытанні:
- •Літаратура
- •Методыка правядзення заняткаў:
- •Семінар 3. Гісторыя рукапіснай кнігі: разнастайнасць формы і зместу
- •Літаратура
- •Методыка правядзення заняткаў:
- •Семінар 4. Гісторыя вынаходніцтва і распаўсюджання кнігадрукавання
- •Літаратура
- •Методыка правядзення заняткаў:
- •Семінар 5. Сучасны стан і перспектывы развіцця кнігавыдання
- •Методыка правядзення заняткаў:
- •Літаратура
- •Методыка правядзення заняткаў:
- •Літаратура
- •5. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў, тэматыка, графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў
- •Тэма 1. Тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы да вывучэння гісторыі кнігі
- •Тэма 2. Узнікненне і развіццё гісторыі кнігі як навукі ў Беларусі
- •Тэма 3. Узнікненне і развіццё пісьма
- •Тэма 4. Кніга Старажытнага Усходу
- •Тэма 5. Кніга ў антычным грамадстве
- •Тэма 6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча
- •Заданне для срс №3: заканспектаваць наступны матэрыял паводле:
- •Тэма 7. Пісьменства і кніга на тэрыторыі Старажытнай Русі. Кніга Беларусі часоў Полацкага княства
- •Заданне для срс №1: падрыхтаваць па тэме даклад або электронную прэзентацыю
- •Рэкамендуецца выкарыстаць наглядны матэрыял і крыніцы з фонда рэдкіх кніг бібліятэкі бдукм
- •Тэма 8. Рукапісная кніга Беларусі ў Вялікім княстве Літоўскім (другая палова хііі – XVIII стст.)
- •Рэкамендуецца азнаёміцца з наступным наглядным матэрыялам і крыніцамі:
- •Тэма 9. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў эпоху Адраджэння. Беларускае кнігадрукаванне і дзейнасць ф. Скарыны, яго паслядоўнікаў (XVI – пер. Пал. XVII ст.)
- •Тэма 10. Кніга ў эпоху Асветніцтва
- •Тэма 11. Выдавецкая дзейнасць у Беларусі ў межах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (другая палова xviі – XVIII ст.)
- •Тэма 12. Кніга ў эпоху Новага часу (хіх – пачатак хх ст.)
- •Тэма 13. Кніга Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак хх ст.)
- •Тэма 14. Кніга ў эпоху Навейшага часу (першая палова хх ст.)
- •Тэма 15. Кніга Беларусі ў 1917–1991 гг.
- •Прапануецца выкарыстаць наглядны матэрыял і крыніцы для дэманстрацыі выданняў беларускай эміграцыі:
- •6. Кантрольныя пытанні – тэсты да самаправеркі студэнтаў тэст №1.
- •1 Варыянт:
- •2 Варыянт:
- •3 Варыянт:
- •4 Варыянт:
- •5 Варыянт:
- •6 Варыянт:
- •Тэст №2.
- •Тэст №3.
- •5 Варыянт:
- •6 Варыянт:
- •7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля
- •8. Тэмы курсавых работ
- •9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ
- •Літаратура
- •10. Спіс літаратуры па курсу
- •11. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену для студэнтаў фідк
- •Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену для студэнтаў фзн
- •12. Індывідуальныя заданні студэнтаў
- •1. Засваенне і паглыбленне ведаў аб кірылічным пісьме.
- •Паглыбленне ведаў і развіццё творчых падыходаў па тэме “Гісторыя кнігадрукавання”.
- •Выкарыстоўваючы Інтэрнэт прапануецца выявіць:
- •13. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, аўдыя-, відэаматэрыялаў
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»
КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ
Гісторыя кнігі
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС
ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ФІДК І ФЗН
Складальнік
Л. І. Доўнар, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук
МІНСК 2012
ЗМЕСТ
1. Тыпавая вучэбная праграма “Гісторыя кнігі ” ………………………….. 1
2. Змены да праграмы (рабочая праграма) ………………………………… 3
3. Тэматычны план курса …………………………………………………… 16
для студэнтаў ФІДК ……………………………………………….….. 16
для студэнтаў ФЗН …………………………………………………….. 17
4. Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў …………….. 18
5. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў, тэматыка, графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў ……………………………..…. 30
6. Кантрольныя пытанні – тэсты да самаправеркі студэнтаў ……….…… 50
7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля ………………… 55
8. Тэмы курсавых работ …………………………………………………..… 56
9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ ………………………………..… 58
10. Спіс літаратуры па курсу ……………………………………………….. 59
11. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену …………………………………. 60
для студэнтаў ФІДК …………………………………………………….. 60
для студэнтаў ФЗН ……………………………………………………... 62
12. Індывідуальныя заданні студэнтаў …………….…………………….. 64
13. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў …………….……………………….. 65
2. Змены да праграмы (рабочая праграма) (зацверджана пратакол №1 ад 20.09.2012) уступ
“Гісторыя кнігі” ў якасці раздзела ўваходзіць у курс “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія”.
Гісторыя кнігі як навука набывае ў сучаснасці якасна новы ўзровень асэнсавання. Кніга разглядаецца не толькі ў шырокім яе значэнні, але і адзінстве духоўнага, мастацкага, матэрыяльнага, у эвалюцыйным бесперапынным працэсе развіцця грамадства, па гэтай прычыне і аб’ектам пры вывучэнні гісторыі кнігі выступае кніжная культура, а яе прадметам – гісторыя феномена кнігі.
Галоўнай мэтай вывучэння гісторыі кнігі з’яўляецца сцвярджэнне нацыянальнай ідэнтычнасці праз пазнанне здабыткаў культурнай спадчыны чалавецтва, што нясуць у сабе кнігі.
У раздзеле “Гісторыя кнігі” разглядаюцца ўзнікненне, станаўленне, развіццё кнігі і кніжнай справы Беларусі ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры з моманту з’яўлення пісьма і да сённяшняга часу. Зараджэнне і развіццё беларускай кнігі непарыўна звязаны з сусветнымі працэсамі развіцця чалавечага грамадства, маюць спецыфічныя асаблівасці і рысы, сфарміраваныя пад уплывам гістарычных абставін і ўласнай нацыянальнай культуры. Вывучэнне гісторыі кнігі дапамагае фарміраванню прафесійнай кнігазнаўчай культуры будучых спецыялістаў у галіне інфармацыйна-дакументных камунікацый, здольных садзейнічаць адраджэнню і развіццю нацыянальнай культуры, зберажэнню яе як часткі агульначалавечай культурнай спадчыны.
Асноўнымі задачамі раздзела з’яўляюцца:
– характарыстыка гістарычных перыядаў і этапаў развіцця кнігі, вызначэнне асноўных тэндэнцый фарміравання пісьменства і кнігі ад рукапіснай да друкаванай (а сёння і да электроннай), у тым ліку асаблівасцей яе матэрыяльнай формы, афармлення, зместу;
– раскрыццё ўяўленняў аб развіцці разнастайных тыпаў і відаў кнігі, яе рэпертуару (тэматыкі, мовы, графікі);
– авалоданне ведамі аб сістэме кніжнай справы ў яе гістарычным развіцці і на сучасным этапе;
– буйнейшых цэнтрах, дзеячах, помніках кніжнай культуры.
Цэласнасць канцэпцыі вывучэння матэрыялу па гісторыі кнігі забяспечваецца захаваннем адпаведнай паслядоўнасці ў падачы асноўных аспектаў развіцця беларускай і сусветнай кнігі.
У выніку вывучэння гісторыі кнігі студэнты павінны ведаць:
– асноўныя этапы эвалюцыі пісьма, пісьменства і кнігі;
– ролю і месца кнігі ў развіцці чалавечага грамадства;
– заканамернасці і тэндэнцыі развіцця кнігі;
– сістэму кніжнай справы ў яе гістарычным развіцці;
– буйнейшыя цэнтры кніжнай культуры;
– спосабы вытворчасці кнігі, яе матэрыяльныя формы, тыпы і віды;
– асноўныя элементы мастацтва афармлення кнігі;
– найбольш значныя помнікі кніжнай культуры;
– знакамітых дзеячаў кнігі.
Студэнты павінны ўмець:
– карыстацца асноўнымі паняццямі, тэрмінамі кнігазнаўства, гісторыі кнігі;
– выкарыстоўваць веды па гісторыі кнігі ў далейшай прафесійнай падрыхтоўцы для бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці;
– валодаць галоўнымі фактамі і вынікамі вывучэння гісторыі беларускай і сусветнай кнігі;
– улічваць гістарычныя ўмовы пры разглядзе важнейшых падзей і ролі асобы ў развіцці кнігі.
Матэрыял па гісторыі кнігі вывучаецца студэнтамі ў першым семестры і прадугледжвае разнастайныя формы заняткаў. Яны разлічаны на 150 гадзін, у тым ліку 64 гадзіны аўдыторныя. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па формах заняткаў наступнае: лекцыі – 54 гадзіны, семінары – 10 гадзін.
Прадугледжваецца кантроль ведаў у форме экзамену.