- •Білет 1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.
- •Білет 2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі.Знакамітыя беларускія гісторыкі.
- •Білет 4. Першабытнасць на беларускіх землях.
- •Білет 5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Білет 7. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.Полацкае і тураўскае княствы.
- •Р агвалод Уладзімір Ізяслаў Уладзіміравіч Брачыслаў Усяслаў Чарадзей
- •Білет 9. Пісменнасць, кніжная асвета і літаратура ў 10-13 ст.Духоўная і асветніцкая дзейнасць е.Полацкай і к. Тураўскага.
- •Білет 10. Перадумовы узнікнення вкл.Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы ў 13-15 ст..
- •Білет 13. Знешняя палітыка вкл.Барацьба з тэўтонскім ордэнам,мангола-татараміі,Маскоўскай дзяржавай.
- •Білет 14. Вядучая роля беларускай культуры ў вкл.
- •Білет 15. Пачатак беларускага кнігадрукавання.Грамадская думка, асвета, адукацыя.Дзейнасць ф. Скарыны, с. Буднага і інш. Асветнікаў.
- •Білет 16. Утварэнне рп.Дзяржаўна –прававое становішча вкл і рп.
- •Білет 17. Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі ў складзе рп
- •Білет №18. Знешняя палітыка рп.Войны 16-18 ст. І іх наступствы для Беларусі.
- •Білет 19. Палітычны крызіс рп і яе падзел паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.
- •Білет 20. Стан школьнай асветы і выхавання на Беларусі ў 16-18 ст..Дзейнасць адукацыйнай камісіі і яе значэнне.
- •Білет 22. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 19 пачатку 20 ст.Аграрная рэформа 19 ст
- •Білет 24. Стан адукацыі на Беларусі канца 18 пачатку 20 ст. Яе развіццё і рэформы.
- •Білет 51. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Стратэгічная аперацыя “Баграціен”:
- •26 Чэрвеня 1944г. – вызвалены Віцебск. 3 ліпеня 1944 – Мінск. 28 ліпеня – Брэст.
- •Білет 56. Беларусь у пасляваенныя гады (45-53). Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі.
- •Білет 57. Грамадска-палітычнае жыцце бсср ва ўмовах хрушчоўскай адлігі. Бсср у гады так званага застою.
- •Білет 58.Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у 50-80-ыя гады хх стагоддзя. Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-70-ыя гады: рэформы Хрушчова, Брэжнева, Касыгіна.
- •Білет 59. Развіцце Беларусі ў др.Палове 1980-ых і ў пачатку хі стагоддзя
- •Білет 60. Развіцце культуры бсср з другой паловы 40-60-ых гадоў хх стагоддзя.
- •Білет 62. Змены ў грамдска-палітычным жыцці рб у 90-ыя гады.
- •Білет 63. Сацыяльна-эканамічнае развіцце суверэннай рб.
Білет 20. Стан школьнай асветы і выхавання на Беларусі ў 16-18 ст..Дзейнасць адукацыйнай камісіі і яе значэнне.
Асветніцтва прыйшло на Беларусь з Еўропы.У грамадскіх і дзяржаўных і грамадскіх справах, у жыцці асобы, чалавека лічыцца галоўным розум і навука.З сярэдзіны 18 ст. Асветніцтва на Беларусі стала шырока распаўсюджвацца сярод шляхты і мяшчан.Асветніцтва на Беларусі перш за ўсё пауплываў на адукацыю.Станаўлення рыначнвй эканомікі патрабавала новага ўзроўню ведаў,які яне магла даць канфісійная школа.Першя спроба рэформы школы была зроблена ў 40 г. 18 ст. калі школы маскага ордэна сталі пашырацца і дэмакратызавацца.У сталі прымацца дзеці розных пластоў.Навучанне было бясплатным і разлічана на 6 г..Дзеці за гэта павінны былі выконваць пэўныя манастырскія работы.У школьную праграму уводзілі такія прадметы як : матэматыка, фізіка, гісторыя.Агульная рэформа пачалася калі ў РП ў 1773г. была створана Адукацыйная камісія.Дзейнасць Адукацыйнай камісіі была прагрэсіўнай.У навучальных планах многа часу удзялялася фізікі, матэматыцы, прыродазнаўчым навукам.За 21 г. свайго існавання камісія на Беларусіі стварыла 20 школ:Гародня, Ваўкавыск, Нясвіж і інш..Гэтыя школы з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання, якая дазваляла паступіць ў галоўную школу ВКЛ.Пачатковае навучанне наладжвалася як агульнадаступным, у тым ліку і для прыгонных сялян.Пашырэнне асветніцкіх ідэй садзейнічала распаўсюджванню нп Беларусі выдавецкай справы.Літаратура выдавалася на беларускай мове.У 1776 г. у Гародні пачала выпускацца газета “Гродзенская”(на польскай мове).На старонках гэтай газеты абмяркоўвалі лёсы жыцця людзей на захопленых суседнімі краінамі тэрыторыях.У 1794 г. адукацыйная камісія была распушчана.Гістарычныя умовы не спрыялі рэалізацыі імкненняў асветкаў.Супраць новай сістэмы адукацыі выступалі кансерватыўныя памешчыкі і каталіцкае духовенства.Яны баяліся пашырэння адукацыі і дэмакратычных поглядаў сярод людзей.
Білет 22. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 19 пачатку 20 ст.Аграрная рэформа 19 ст
.У канцы 50–х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы – далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа 1861 г. 19 лютага 1861 г. Аляксандр ІІ падпісаў «Маніфест» і «Агульнае палажэнне аб сялянах, выйшаўшых ад прыгонай залежнасці». Гэтымі актамі абвяшчалася, што «прыгоннае права на сялян ... адменена назаўсёды». Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлей. Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей. У сярэднім ў Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі ( 1 дзесяціна складала каля 0,91 га). На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут «выкупной здзелкі». Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку.Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 – 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 – 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў. Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год. У Беларусі былі свае асаблівасці. Тут дзейнічалі свае мясцовые палажэнні – адно для Ўсходняй Беларусі, другое – для Заходняй. Ва Ўсходняй Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 – 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захадзе - па 15 – 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы «выкупной здзелкі» замацоўваліся ва «ўстаўных» граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі. Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі – 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.
