Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
65.87 Кб
Скачать

Білет 19. Палітычны крызіс рп і яе падзел паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.

Улада палітычнай алігархіі садзейнічала таму, што краіна трапіла ў паласу ўсеагульнага крызiсу. Палiтычны крызiс вызначаўся тым, што работа Сойма была паралiзавана знакамiтым шляхецкiм «лiберум вета». У 1652 годзе быў створаны працэдэнт, калi работа была сарвана дэпутатам ад ВКЛ. Сойм прызнаў «вета» дэпутата правамоцным і спыніў працу. З гэтага моманту і да 1764 г. было сарвана прыкладна 80% усіх Соймаў. Акрамя таго, палітычная анархія і безладдзе ў сталіце дапаўнялася безладдзем на месцах. Павятовыя соймікі пачалі прымаць пастановы, якія давалі права шляхце не выконваць дзяржаўныя законы. Мясцовыя суды і Літоўскі трыбунал не маглі нічога зрабіць з самавольствам шляхты. На практыцы судовыя пастановы толькі тады выконваліся, калі той, хто выйграваў справу меў войска, каб выконваць рашэнне суда. А калі суд і ісцец бачалі, што з вінаватым нічога зрабіць нельга, суд аб’яўляў вінаватага выгнаннікам з Айчыны і пазбаўляў яго грамадзянства. Такую пастанову выдаваў кароль, сыходзячы з рашэнняў Трыбунала. Але гэтых рашэнняў ніхто не выконваў. Так, каронны стражнік Самуіл Лашч атрымаў 236 пастановы аб выгнанні з краіны. Але ён не толькі не пакінуў Радзіму, а працягваў займаць сваю пасаду і па-ранейшаму ваяваў са сваімі суседзямі. Такіх выпадкаў было вельмі шмат.Крызіс праявіўся ў тым, што шляхта увесь час стварала канфедэрацыі, асабліва ў перыяд выбараў караля. На выбары ехалі з 20 тысячным войскам і артыллерыяй. Самі выбары рэдка праходзілі без крывавых сутычак. Як правіла, канфедэраты пісалі каралю скрагі і калі кароль іх не задавальняў, тады пачыналася грамадзянская вайна супраць улады.Ад палітычнага крызісу асабліва цярпелі тыя сацыяльныя колы грамадства, якія не належылі ні да шляхты, ні да католікаў. У іх увогуле не было ніякіх правоў. Таму гэтая частка грамадства шукала абароны за мяжой. Пасля 13-ці гадовай вайны Расія мела права бараніць інтарэсы праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, а ў гады Паўночнай вайны Расія атрымала магчымасць аказваць уплыў і на выбары караля.Аднак негледзячы на знешнія пагрозы, шляхта яшчэ больш абвастрала становішча ў дзяржаве. У 1733 г. Сойм прыняў пастанову, якая пазбаўляла некатолікаў быць пасламі ў Сойме, прымаць удзел у рабоце Трыбунала і займаць грамадскія пасады.Такім чынам, палітычны крызіс Рэчы Паспалітай садзейнічаў сацыяльнаму расколу ў грамадстве, разбураў асновы дзяржаўнасці і правапарадку, ствараў перадумову, якія прывялі да ліквідацыі гэтай дзяржавы.

Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 5 жніўня 1772 году Расеяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісаная канвэнцыя, паводле якой да Расеі пераходзілі цалкам Амсьціслаўскае і Інфлянцкае ваяводзтвы, усходнія землі Менскага ваяводзтва і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводзтваў. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам.У 1795 годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расея атрымала Заходнюю Беларусь і Ўсходнюю Летуву, а таксама Ўкраіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.