- •Білет 1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.
- •Білет 2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі.Знакамітыя беларускія гісторыкі.
- •Білет 4. Першабытнасць на беларускіх землях.
- •Білет 5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Білет 7. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.Полацкае і тураўскае княствы.
- •Р агвалод Уладзімір Ізяслаў Уладзіміравіч Брачыслаў Усяслаў Чарадзей
- •Білет 9. Пісменнасць, кніжная асвета і літаратура ў 10-13 ст.Духоўная і асветніцкая дзейнасць е.Полацкай і к. Тураўскага.
- •Білет 10. Перадумовы узнікнення вкл.Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы ў 13-15 ст..
- •Білет 13. Знешняя палітыка вкл.Барацьба з тэўтонскім ордэнам,мангола-татараміі,Маскоўскай дзяржавай.
- •Білет 14. Вядучая роля беларускай культуры ў вкл.
- •Білет 15. Пачатак беларускага кнігадрукавання.Грамадская думка, асвета, адукацыя.Дзейнасць ф. Скарыны, с. Буднага і інш. Асветнікаў.
- •Білет 16. Утварэнне рп.Дзяржаўна –прававое становішча вкл і рп.
- •Білет 17. Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі ў складзе рп
- •Білет №18. Знешняя палітыка рп.Войны 16-18 ст. І іх наступствы для Беларусі.
- •Білет 19. Палітычны крызіс рп і яе падзел паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.
- •Білет 20. Стан школьнай асветы і выхавання на Беларусі ў 16-18 ст..Дзейнасць адукацыйнай камісіі і яе значэнне.
- •Білет 22. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 19 пачатку 20 ст.Аграрная рэформа 19 ст
- •Білет 24. Стан адукацыі на Беларусі канца 18 пачатку 20 ст. Яе развіццё і рэформы.
- •Білет 51. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Стратэгічная аперацыя “Баграціен”:
- •26 Чэрвеня 1944г. – вызвалены Віцебск. 3 ліпеня 1944 – Мінск. 28 ліпеня – Брэст.
- •Білет 56. Беларусь у пасляваенныя гады (45-53). Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі.
- •Білет 57. Грамадска-палітычнае жыцце бсср ва ўмовах хрушчоўскай адлігі. Бсср у гады так званага застою.
- •Білет 58.Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у 50-80-ыя гады хх стагоддзя. Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-70-ыя гады: рэформы Хрушчова, Брэжнева, Касыгіна.
- •Білет 59. Развіцце Беларусі ў др.Палове 1980-ых і ў пачатку хі стагоддзя
- •Білет 60. Развіцце культуры бсср з другой паловы 40-60-ых гадоў хх стагоддзя.
- •Білет 62. Змены ў грамдска-палітычным жыцці рб у 90-ыя гады.
- •Білет 63. Сацыяльна-эканамічнае развіцце суверэннай рб.
Білет 16. Утварэнне рп.Дзяржаўна –прававое становішча вкл і рп.
Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў пера-кладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеў-ства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г. Прычыны, якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай, заключаліся ў наступным:
— цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёў за выхад да Бал- тыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоў- скай дзяржавы;
— імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ — да на- быцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае са- слоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дроб ных і сярэдніх феадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Такога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы;
— жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці болыпай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;
— разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польш- чу — краіну, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, ук- раінскія, рускія землі.
У 1569 г. адбыўся Люблінскг сойм, які працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста — караля Польшчы і вялікага князя літоўскага — значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польш чы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася. ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднання дзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Напрыклад, кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем. Асоб-нымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:
— адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);
— заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Стату там 1588 г.);
— судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трибунал);
— войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася пас- палітае рушанне — усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц);
— тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);
— пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»);
— мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы).
. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст. Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ. Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачяч-ванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.
