- •Білет 1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.
- •Білет 2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі.Знакамітыя беларускія гісторыкі.
- •Білет 4. Першабытнасць на беларускіх землях.
- •Білет 5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •Білет 7. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.Полацкае і тураўскае княствы.
- •Р агвалод Уладзімір Ізяслаў Уладзіміравіч Брачыслаў Усяслаў Чарадзей
- •Білет 9. Пісменнасць, кніжная асвета і літаратура ў 10-13 ст.Духоўная і асветніцкая дзейнасць е.Полацкай і к. Тураўскага.
- •Білет 10. Перадумовы узнікнення вкл.Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы ў 13-15 ст..
- •Білет 13. Знешняя палітыка вкл.Барацьба з тэўтонскім ордэнам,мангола-татараміі,Маскоўскай дзяржавай.
- •Білет 14. Вядучая роля беларускай культуры ў вкл.
- •Білет 15. Пачатак беларускага кнігадрукавання.Грамадская думка, асвета, адукацыя.Дзейнасць ф. Скарыны, с. Буднага і інш. Асветнікаў.
- •Білет 16. Утварэнне рп.Дзяржаўна –прававое становішча вкл і рп.
- •Білет 17. Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі ў складзе рп
- •Білет №18. Знешняя палітыка рп.Войны 16-18 ст. І іх наступствы для Беларусі.
- •Білет 19. Палітычны крызіс рп і яе падзел паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.
- •Білет 20. Стан школьнай асветы і выхавання на Беларусі ў 16-18 ст..Дзейнасць адукацыйнай камісіі і яе значэнне.
- •Білет 22. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 19 пачатку 20 ст.Аграрная рэформа 19 ст
- •Білет 24. Стан адукацыі на Беларусі канца 18 пачатку 20 ст. Яе развіццё і рэформы.
- •Білет 51. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Стратэгічная аперацыя “Баграціен”:
- •26 Чэрвеня 1944г. – вызвалены Віцебск. 3 ліпеня 1944 – Мінск. 28 ліпеня – Брэст.
- •Білет 56. Беларусь у пасляваенныя гады (45-53). Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі.
- •Білет 57. Грамадска-палітычнае жыцце бсср ва ўмовах хрушчоўскай адлігі. Бсср у гады так званага застою.
- •Білет 58.Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у 50-80-ыя гады хх стагоддзя. Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-70-ыя гады: рэформы Хрушчова, Брэжнева, Касыгіна.
- •Білет 59. Развіцце Беларусі ў др.Палове 1980-ых і ў пачатку хі стагоддзя
- •Білет 60. Развіцце культуры бсср з другой паловы 40-60-ых гадоў хх стагоддзя.
- •Білет 62. Змены ў грамдска-палітычным жыцці рб у 90-ыя гады.
- •Білет 63. Сацыяльна-эканамічнае развіцце суверэннай рб.
Білет 13. Знешняя палітыка вкл.Барацьба з тэўтонскім ордэнам,мангола-татараміі,Маскоўскай дзяржавай.
Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ.У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Гістарычнае значэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацнілася барацьба за ўладу.На поўдні ВКЛ пагражала Крымскае Ханства.У 1482 г. крымчакі захапілі Кіеў.У 1506 г. татары былі разгромлены у Клецкай бітве.другая пагроза зыходзіла са стараны Масквы.З1492 г. пачынаюцца працяглыя войны паміж Масквой і ВКЛ.У 1500 г. на р. Ведраш войскі ВКЛ былі разгромлены.Гетман і к. Астрожскі былі захоплены ў палон.Вялікая вайна 1512-1522 гг.Летам 1514 г. Маскоўскія войскі захапілі Смаленск, але 8 верасня 1514 г. яно было разгромлена ў бітве пад Оршай гетманам К. Астрожскім.
Білет 14. Вядучая роля беларускай культуры ў вкл.
Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца рукапісныя Друцкае, Жыровіцкае евангіле якія змяшчаюць мініяцюры(невялікія малюнкі).У 15 ст. у ВКЛ таксама развівалася агульнадзяржаўнае летапісанне.Развіццё дойліцтва 14-15 ст. было звязана з палітычнымі абсіавінамі жыцця ВКЛ(войны ),якія абумовілі патрэбу ў абарончых збудаваннях.Барацьба са знешняй пагрозай выклікала будаўніцтвашэрагу замкаў.У першай палове 14 ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве.Самым старажытным і буйным замкам з’яўляецца Навагрудскі замак.Значным помнікам беларускай абарончай культуры з’яўляецца Гродзенскі замак.У царкоўным будаўніцтве панаваў гатычны стыль.Прыкладам пабудовы ў гатычным стылі служыць Троіцкі сабор(Баранавіцкі р-н.).У канцы 15-пач.16 быў пабудаваны храм-крэпасць Сафійскі сабор ў Полацку.Прыкладам жывапісу з’яўляюцца фрэскі і абразы.Праваслаўныя і каталіцкія саборы, многія княжацкія палацы і храмы былі упрыгожаны фрэскамі-росьпісы вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.У гэты час ствараліся абразы.У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве набыло распаўсюджванне кафля-керамічныя пліткі,ёй абкладвалі сцены печаў,выкарыстоўвалі для абліцоўкі сцен будынкаў.У першай палове 16 ст. звязана з распаўсюджваннем Ренесансу.Гэта быў час уздыму навукі і мастацтва, станаўленне нацыянальнай мовы, літаратуры.У аснове Ренесансу знаходзіўся гуманізм.
Білет 15. Пачатак беларускага кнігадрукавання.Грамадская думка, асвета, адукацыя.Дзейнасць ф. Скарыны, с. Буднага і інш. Асветнікаў.
Пачынальнікам беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання з'яўляецца Францыск Скарына.Мысліцель і гуманіст эпохі адраджэння, беларускі першадрукар, вучоны, пісьменнік.У 1517-1519 гг.выдаў у Празе 23 друкаваныя кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі.Заснаваў друкарню ў Вільні, дзе выйшла “Малая падарожная кніжка” і “Апостал”. Ён пачынальнік новага агульначалавечага патрыятызму.Выступаў за вяршэнства закону і маралі ў грамадстве. Сымона Буднага справядліва называюць вялікім гуманістам, асветнікам, філосафам, філолагам, гісторыкам. Прадаўжальнік справы Францыска Скарыны, ён жыў у эпоху Адраджэння, калі вялася барацьба новых поглядаў і ідэй з тымі, што аджылі свой век. Сымон Будны выступаў супраць феадалаў, якія прыгняталі народ. Ён лічыў, што ўсе людзі, багатыя і бедныя, павінны быць роўнымі перад законам, перад судом. Каб шчасліва жыць, патрэбен мір. Войны падзяляў на справядлівыя, калі адстойваюць сваю Радзіму, і на заваёўніцкія, злачынныя.
