Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
65.87 Кб
Скачать

Білет 5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

Славяне шырока рассяляліся на тэрыторыі нашага края ў раннім сярэднявеччы.З 6 па 8 ст. яны жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваньга пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі (па 3 - 4 у адной групе). Характэрны тып жытла славян - паўзямлянка.

З 8 ст.н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач і яны падзяліліся на тры вялікія групы:крывічы (зах. Дзвіна), дрыгавічы(паміж Прыпяццю і Дзвіной),радзімічы(на р. Сож).Людзі у гэты перыяд часу займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, бортніцтвам, прысвойвальнай гаспадаркай, пры пераходзе да ворыўнай гаспадаркі пачалі выкарыстоўваць саху з жалезнымі сашнікамі.

У гэты час змяняецца і сацыяльны склад насельніцтва. Яно падзяляецца на знаць (князёў) і астатніх жыхароў.Князь са сваёй дружынынай збіраў у насельніцтва даніну-падатак прадуктамі, якую называў палюддзем.

Этнагенез беларусаў адбываўся на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзвіння, і Верхняга Панямоння. Няма адзінага меркавання пра храналагічных рамках фарміравання беларускай народнасці. Некаторыя даследчыкі лічаць, што беларускі этнас існаваў ужо ў XIII стагоддзі, а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся ў XVII-XVIII стагоддзях.Існуюць некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў:

«Фінская» І - продкамі беларусаў былі фіна-угры, асіміляваныя балцкімі плямёнамі.

«Балцкая» - балты з'явіліся этнічным субстратам (падасновай), у выніку змешвання балтаў з прышлымі славянамі сфармаваўся беларускі этнас;

«Племянная» - этнічная злучэнне плямёнаў крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў і інш плямёнаў па розных сацыяльна-эканамічных, палітычных , ваенных і рэлігійных прычынах у X-XII стагоддзях.

Білет 7. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.Полацкае і тураўскае княствы.

Полацкае княства заснавана на аснове крывічоў.

Полацк упершыню узгадваецца у аповесці мінулых гадоў под 862 годам.У другой палове 10 ст. у полацку княжыў Рагвалод, які прыйшоў з-за мора.У гэты час Полацк не належыў ні кіеву ні ноўгараду.Але у 70 годзе 10 ст. разгарнулася барацьба паміж Яраполкам Кіеўскім і Ўладзімірам з Ноўгарада.Падчас гэтай барацьбы Уладзімір у 980 г. захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў,Рагнеду прымусам зрабіў сваёй жонкай.У хуткім часе стаў Кіеўскім князем(перамог Яраполка).У 988 г. пасля няўдалага замаху Рагнеды на Уладзіміра, ён выслаў яе з сынам Ізяславам у Полацк.Дзе Ізяслаў Уладзіміравіч заняў трон.Пасля Ізяслава быў яго сын Брачыслаў . які ў 1021г. напаў на Ноўгарад і разрабаваў яго.На адваротным шляху ён сустрэў войска Яраслава Мудрага (сын Уладзіміра і Рагнеды) і быў разбіты.Але пасля гэтай бітвы на Судоме Яраслаў Мудры аддаў Брачыславу Віцебск і Усвяты.Найбольшай магутнасці Полацкае Княства дасягнула пры княжанні Усяслава Чарадзея(1044-1101гг.)Пабудаваў Сафійскі сабор у Полацку.У 1065г. напаў на Пскоў. Праз год абрабаваў Ноўгарад і у адказ на гэта тры браты Яраславічы рушылі на Полацк і у 1067 г на Нямізе адбылася бітва у якой кіеўляне перамаглі.Кіеўскія князі падманам захапілі ў палон Усяслава і пасадзілі у палон, але у 1068 г. кіеўляне выгналі выгналі свайго князя,вызвалілі ягУсяслава і абвясцілі сваім князем.У 1071г. Усяслаў зноўку стаў княжыць у Полацку.Пасля смерці Усяслава полацкія землі падрабіліся і у яе межах існавалі полацкае, Менскае, Віцебскае і іншыя Княствы.у 1307 г. Полацкае княства увайшло у склад ВКЛ дзе карыцсталася значнай аўтаноміяй.