Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
65.87 Кб
Скачать

Білет 60. Развіцце культуры бсср з другой паловы 40-60-ых гадоў хх стагоддзя.

Пасля перамогі адбываецца аднаўленне гарадоў. Архітэктура гэтага перыяду “сталінскі ампір” (прашпект імя Сталіна ў Мінску). Мастакі: Волкаў “Мінск 4 ліпеня 19434 года”; Міхал Савіцкі “Партызанская Мадонна”, “Лічба на сэрцах”. Альтэрнатыўшчык-мастак Аляксандр Ісачоў “Дрыада”, рэлігійная тэматыка, старадаўнія міфы.

Дойліды скульптуры: Заір Азгур – помнік Я.Коласу на плошчы Я.Коласа ў Мінску; Андрэй Бембель – курган Славы, сааўтар Брэсцксая крэпасць-герой. Сяргей Селіханаў – Хатынь (чалавек з унукам), Марат Казей у Мінску. Аляксей Глебаў – помнік Ф.Скарыну ў Полацку.

Рэжысеры: Віктар Тураў “Я родам з дзяцінства”; Леанід Нічаеў “Пра красную шапочку”, “Прыгоды Бураціна”; Валерый Рубінчык “Вянок санетаў”, “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Пісьменнікі: П.Броўка, П.Глебка, У.Караткевіч, І.Шамякін.

Ансамблі: “Песняры”- кіраўнік Мулявін.

Білет 62. Змены ў грамдска-палітычным жыцці рб у 90-ыя гады.

Грамадска-алітычнае жыцце мае 2 этапы: 1-ы з 91 па 94 год (перыяд парламенскай рэспублікі), 2—і перыяд з 94 па сеняшні час.

У 1-ы перыяд у ходзе працы над праектамі кансцітуцыі ўзнік канфлікт паміж старшыней ВС Станіславам Шушкевічам і прэм’ер міністрам Вяч.Кебічам. У выніку гэтага канфлікта ў студзені 1994 года старшыней ВС стаў Вячыслаў Грыб.

15 сакавіка 94 года ВС прыняў новую канстытуцыю, згодна з якой уводзілася пасада прэзідэнта. На выбарах 10 ліпеня 94 года перамог А.Р.Лукашэнка. галоўным накірункам дзейнасці прэзідэнта стала цэнтралізацыя ўлады, што выклікала супраціўленне з боку парламенскай апазіцыі.

Прэзідэнт прызначыў на 14 мая 95 года правядзенне рэферэндума, галоўнымі пытаннямі якога былі: наданне роўнага статусу рускай і беларускай мовам; змена дзяржаўнай сімволікі. Па выніках рэферэндума руская мова ўраўнавалася з беларускай; дзяржаўная сімволіка была зменена на сучасную.

Адначасова адбыліся выбары ў ВС. У наступным яго спікерамстаў Сямен Шарэцкі. Ва ўмовах эканамічнага крызісу і сац.напружаннасці Лукашэнка бачыў адзін выхад – узвышыць цэнтралізацыю ўлады. Па яго ініцыятыве 24 лістапада 96 года быў праведзены 2-і рэферэндум, па выніках якога была зменена канстытуцыя 94 года. У выніку ВС быў рэарганізаваны ў 2-ух палатны нацыянальны сход, які складаецца з палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі.

Другія выбары прэзідэнта ў верасні 2001. У кастрычніку 2004 года – 3-і рэферэндум, на які было вынесена пытанне аб магчымасці аднаму чалавеку займаць пасаду прэзідэнта без абмежавання колькасці тэрмінаў. 80% - за. У сакавіку 2006 – трэція выбары і ў снежні 2010 – чацвертыя выбары. Перамог А.Р.Лукашэнка.

Білет 63. Сацыяльна-эканамічнае развіцце суверэннай рб.

Галоўнай задачай у пачатку 90-ых гадоў быў пераход да рынкавай эканомікі. У 1990-ым годзе быў прыняты закон аб арэндзе. У 91 аб прыватызацыі і ў 92 годзе былі вызвалены цэны на большасць прадукцыі.

У 92 годзе эканамічная сітуацыя набыла крызісны характар. На 15% знізіўся нацыянальны даход. Спад у сельскай гаспадарцы склаў 17%. Арэндаваная на экспарт прамысловасць Беларусі страціла рынкі Усходняй Еўропы, а рынкі краін СНГ скараціліся з прычыны эканамічнага спаду. Інфляцыя у 92-94 гадах ббыла 4-ох знакавай. Узровень жыцця насельніцтва знізіўся. У 96-97 гг. інфляцыя зменшылася да 40%, але крызіс жніўся 98 года ў Расіі прывеў да эканамічнага спаду на Беларусі. Буйны рост эканомікі РБ назіраўся ў 2005-2008 гадах, што было абумоўлена ростам сусветнай эканомікі і павышаным попытам у Расіі на беларускія тавары. Беларуская эканамічная мадэль у гэты час характарызавалася:

1) захаваннем буйнога дзяржаўнага сектара ў эканоміке;

2) камандна-адміністратыўным рэгуляваннем эканомікі;

3) невыкарыстаннем працэдуры банкроцтва да стратных дзяржаўных прадпрыемстваў;

4) падтрыманне занятасці насельніцтка праз сістэму дзяржаўных заказных займаў і правы забароны на звольненне;

5) захаваннем сацыялістычнай сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва;

6) стымуляванне экспарту.

У 2008 годзе – сусветны экаманічны крызіс.

У 2011 годзе ў Беларусі фінансавы крах (дэвальвацыя беларускай валюты).