Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni_2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
143.36 Кб
Скачать
  1. Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).

Беларуская гістарычная проза 2 п. 20-га ст. (Караткевіч, Арлоў, Федарэнка, Рублеўская, Наварыч)

К. пісаў, што без гістарычнага рамана ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма нацыі без пачуцця гістарызму. “Дзікае паляванне караля Стаха”. Сутыкненне Андрэя Беларэцкага(патрыёт беларускай зямлі) з варожай сілай. Дынамічны твор. Нечаканыя сітуацыі .Паказаў беларускае грамадства 80-х 19 ст у яго нацыянальнай, культурнай адметнасці. Асуджэнне сацыяльнага прыгнёту – дзікага палявання. Арлоў “Дзень , калі упала страла” – часы праўлення полацкага князя Уладзіміра, яго барацьба з рыжзкім біскупам, агрэсіяй крыжаносцаў, ваенныя дзеянні, здрада і г.д. Рублеўская ў дэтэктыўным рамане “Золата забытых магіл” звяртаецца да часоў паўстання К.Каліноўскага, перакрыжоўваючы падзеі сучаснага жыцця і радавод галоўнай гераіні з гістарычнымі падзеямі мінулых часоў:жабкі і скарб, што шукаюць героі – тыя самыя, што схаваў пан(?.. )у час паўстання.Наварыч таксама звяртаецца да паўстання, малюючы вёску, сялян, паноў у “Літоўскім воўке”. Жандары там шукаюць па балотах зброю і здраднікаў цара.

Тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі

Уплыў французскай і польскай традыцыі.

Фальклор, міфалогія, рамантызм, дакументальная рэканструкцыя. Пазнаваўча-эстэтычная функцыя, традыцыйныя маральна-этычныя каштоўнасці, патрыятычны пафас, займальнасць, авантурнасць, шматгеройнасць (Караткевіч, Рублеўская, Іпатава, Дайнека, Арлоў).

Каштоўнасці:

Нацыянальная свядомасць як фактар культуратворчасці

Узвышэнне мовы.

Выхаванне моладзі праз веды, культуру.

Фарміраванне павагі да сацыякультурнай памяці.

Заклік да актыўнага патрыятызму.

Дэманстратыўнае сцвярджанне беларускіх каштоўнасцей.

Сцверджанне таго, што была нац эліта: шляхта, інтэлігенцыя.

  1. Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).

Тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі

Уплыў нямецкай і эстонскай традыцыі.

Прэвалюе думка, а не факт; дамінуе не агульнапрынятая альбо агульнавядомая канцэпцыя гісторыі, а аўтарская.

Адбываецца перакадзіроўка сэнсаў.

Філасофска-эстэтычная іншасказальнасць, перавага інтэлектуальнага пачатку над вобразным.

Гісторыя як матэрыял для даследавання, а не захаплення. (Асіпенка, Арлоў, Наварыч, Федарэнка, Астаўцоў, Гуцаў).

Мэта: рэканструкцыя нацыянальнай гісторыі, фарміраванне нацыянальнай ідэі і свядомасці.

Прыёмы постмадэрнізму: гульня, цытацыя, татальная іронія (А. Наварыч “Літоўскі воўк” – рысы фантаст., гіст., авантурн., псіхалагічн. раманаў).

  1. Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).

Тэма вайны ў беларускай літаратуры ў 2 палове 20-га ст

Васіль Быкаў

Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аловесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Ружовы туман», «Сотнікаў» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аловесці «Жураў ны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў» У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як сапраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсведамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лёс Радзімы і чалавецтва нашмат важней. У аповесці «Сотнікаў» здраджвае радзіме Рыбак, я кі сваімі рукамі забівае не толькі Сотнікава, але і звычайных людзей. Аднак ад свайго учынку вялікай карысці ён неатрымоўвае. “Ружовы туман” — вельмі кароткі твор, які паказвае доўгае жыццё ў “ружовым тумане” Барсука. Тут мы бачым лёс галоўнага героя ад вайны да сярэдзіны 90-х гадоў, які сапраўды верыў у ідэалы былой дзяржавы. І аўтар адзначае, што не трэба выводзіць такіх людзей з гэтага “туману”...

Іван Шамякін

Ваенныя падзеі ў рамане "Сэрца на далоні" паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго — доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося — змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважных патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў.

Міхась Стральцоў

“На чацвёртым годзе вайны”. Перспектыва таго, што адбываецца, хоць і не сам аповяд, належыць хлопчыку, які жыве з мамай і бабуляй у суровых умовах і яшчэ не ведае, што яго бацька загінуў на вайне. Апавяданне пачынаецца простай канстатацыяй часу дзеяння. Хлопчык, напакасціўшы, збягае з хаты і хаваецца. Пасля таго, як яго знаходзяць і прабачаюць, бабуля і маці, ахопленыя тугою, горыччу аб загінуўшым сыне, мужу, не могуць стрымаць слёз. Хлопчык між тым з раскаяннем думае, што яны плачуць з-за ягонага свавольства. Гэтае непаразуменне надае апавяданню дадатковы пафас, які дазваляе пазбегнуць прамой сентыментальнасці і раскрывае сілу паэтычнасці і глыбокае аўтарскае пранікненне ў дзіцячае мысленне. І цяпер хлопчыку ўпершыню, можа, не столькі зразумеў, колькі адчуў ён, якая хісткая мяжа аддзяляе яго ад дарослых і што, зразумеўшы гэта, трэба браць на свае плечы недзіцячы цяжар.

Віктар Казько

“Суд у слабадзе”. Праблема здзекаў фашыстаў над дзецьмі. Праблема сіроцтва. Апавяданне ідзе праз апісанне лёсу Лецечкі ў дзіцячым доме пасля вайны. Казько паказаў жорстае аблічча фашыстаў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў.

Творчасць “дзяцей вайны”:Адамчык, Пташнікаў, Казько.

У рамане «Чужая бацыаўшчына» В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. У цэнры твора сям’я Уласа Корска з захеднебеларускай вёскі Верасава. Рана страціўшы жонку ён не жаніўся другі раз. Дзеля дапамогі па гаспадарцы ўзяў у хату выхаванку са сваёй радні Хрысцю. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў: не крычаў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпе «мая хата з краю»: Улас схаваў раненага камандзіра, а калі адчуў небяспеку, выдаў. Пакаранне ж за жьццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе, не мінула героя твора, паламаўшы лёс яго дачкі Алесі. Жыла яна зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі, са сваім нешчаслівым каханнем. Узяўшы ў прымы маладога і прыгожага Імполя, яна атручвае свякруху і нямую залоўку і перапіевае іх зямлю на сваё імя. Але чужая бацькаўшчьша не прыносіць шчасця Алесі, і яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін.

Міця Корсак — сын Уласа — даіпытлівы, таленавіты, з паэтычнай душой юнак. Ён не жыве па прынцыпах, якімі кіруецца яго бадька ці Алеся, а прагае глыбокага пазнання свету. Калі Закодняя Беларусь была вызвалена, Міця вярнуўся з польскай турмы пачаў вучыцца ў вячэрняй школе, стаў членам зямельнага камітэта. На яго вачах набірала моц таталітарная сістэма (арышты Аўсяніка, Вайтовіча, Табеша, Чыжэўскага). Ен быў сведкам разбурэння старога ўкладу жыцця і барацьбы за кавалак зямлі, падчас якой абуджалася чалавечая прагнасць, зайздрасць, гнеў. Няўжо ў гэтым свеце “спакон веку нязводна жыве толькі нянавісць, хцівасць, злосць, помеса?.. Але дзе ж дабро?”, — задае сабе рытарычнае пытанне юнак. Надзея Міці стаць вольным і ўзмахнуць крыламі, жыць у справядлівым грамадстве не апраўдалася. У час нямецкай акупацыі ён трапляе ў турм як савецкі служачы і акгывіст. “Раяль з адламаным вечкам”(Адамчык,пра школу пад немцамі, у якой у дзяцей адабралі апошні раяль.Настаўніца заплакала нават).

Пташнікаў. “Францужанкі” непасрэдна паказваюць падзі звязаныя з рэпрэсіямі, парушэннямі законнасці і ў сталінскія часы. “Львы” — адзін з першых твораў, прысвечаны чарнобыльскай катастрофе. Галоўны герой — сабака Джукі. “Эфка”(Пташнікаў,пра дзяцінства адабранае вайной, падарваў там хлопец брацікаў сваіх эфкай і яшчэ аднаго хлапца расстраляў выпадкова – гуляў у вайну– трагедыя) .

Віктар Казько “Суд у слабадзе”.