Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni_2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
143.36 Кб
Скачать
  1. Публіцыстычная і філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.

Публіцыстычная мастацка-стылёвая плынь

Публіцыстычнасць стылю, фамадзянскасць прамаўлення харак-тарызуюць паэзію П. Панчанкі, Н. Гілевіча, В, Зуёнка, Г. Бураўкіна, А. Лойкі. Гэтых і многіх іншых беларускіх паэтаў хвалююць сацыяльна-грамадскія праблемы, яны турбуюцца пра годнае ўладкаванне нашага жыцця, захаванне маральнасці і чалавечнасці.

Майстар публіцыстычнага прамаўлення — П. Панчанка. Паэт заўсёды непрымірыма ставіўся да негатыўных з'яў грамадскай рэчаіснасці, з гневам і сатырычнай з'едлівасцю выкрываў бюракратаў, прыстасаванцаў — носьбітаў сацыяльнага зла, несумленнасці, хцівасці, чэрствасці. Сацыяльная і палітычная публіцыстыка ў кнігах П. Панчанкі «Горкі жолуд», «Высокі бераг», «Зямля ў мяне адна» напісана з гранічнай адкрытасцю поглядаў і пачуццяў, палемічнай завостранасцю, раскаванасцю размоўных інтанацый. Паэт заставаўся маральна бескампрамісны ў адстойванні нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей. Па роднай мове ў Панчанкі балела душа найболей, бо ён выразна бачыў яе бядотны стан:

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачмай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі... (Горкі жолуд)

Надзвычай драматычна прагучаў верш П. Панчанкі «Развітанне», які выклікаў палемічную ацэнку з боку пісьменніка В. Быкава. У гэтым творы паэт развітваўся з роднай мовай: «Гэта ўжо не світанне, // Гэта наша настала змярканне, // Гэта з мовай маёй, // Гэта з песняй маёй // Развітанне» (Горкі жолуд). Песімістычныя радкі народнага паэта — гэта балючае прароцтва, за якім нельга не адчуць душэўную ўсхваляванасць і адчайную спробу выратаваць роднае слова ад забыцця і смерці. У вершы «Не адцураюся, не адракуся» П. Панчанка ў чарговы раз узрушана выказаўся пра лёс беларускай мовы, даводзіў, што драматычная завостранасць яго гаворкі абумоўлена бязрадаснымі сённяшнімі рэаліямі і негатывам мінулага. Паэт паграмадзянску страсна сцвярджаў непарыўную духоўную повязь з радзімай і роднай мовай: «Я сірата // Без маёй Беларусі. // Ад роднай мовы, // Ад роднай нацыі // Не адцураюся, // Не адракуся».

Паэт марыў пра прыгожае, гарманічнае быццё, ён трывожыўся пра тое, ці здолее грамадства пабудаваць дом шчасця, радасці, цывілізаванай людской супольнасці, дзе будуць шанавацца святыні, не стане месца ваяўнічаму злу, прыніжэнню, пакутам. І П. Панчанка вёў шчырую спавядальную размову пра набалелае душы, пра надзённае і вечнае. Рэагуючы на вострасучасныя праблемы, ён быў надзвычай занепакоены тым, што грамадству пагражае сапраўднае разбурэнне — маральны Чарнобыль.

Філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь

Важкую традыцыю філасофска-аналітычнага мыслення заклалі сваёй творчасцю Я. Купала, У. Дубоўка, а пазней — А. Куляшоў, які глыбока асэнсоўваў маштабнасць і складанасць судачыненняў чалавека з часам, сусветам, вечнасцю. Угрунтаванню і развіццю жанру філасофскай паэзіі на сучасным этапе паспрыялі творы М. Стральцова, Я. Сіпакова. Асаблівая ж роля ў падвышэнні філасофска-медытатыўнага патэнцыялу беларускага верша належыць найперш такім паэтам-наватарам, як М. Танк і А. Разанаў. Філасафічнасць — характэрная рыса паэтычнага мыслення творцаў маладзейшага веку — Л. Дранько-Майсюка, А. Глобуса і інш. Зборнікі паэзіі М. Танка «Збор калосся», «Мой каўчэг», «Еггаіа», М. Стральцова «Мой свеце ясны», А. Разанава «У горадзе валадарыць Рагвалод», У. Някляева «Прошча», У. Арлова «Фаўна сноў» прасякнуты роздумам пра сэнс быцця, сутнасць падзей і з'яў рэчаіснасці, жыццё і смерць, прызначэнне чалавека на зямлі, чалавека і прыроду і іншыя праблемы, у гэтых кнігах мастацкая думка скіравана да самапазнання, самапаглыблення. Сучасная паэзія на філасофскую тэматыку далучае нас да вечнага і мудрага на зямлі, ад-крывае духоўнае і Боскае ў чалавеку і яго душы, выяўляе «каардынаты быцця» ў часе і прасторы.

У вершы «Усё мае працяг жыцця...» разгортваецца ланцужок асацыяцый, ход разважання пры гэтым набывае іншасказальнасць і прытчавасць. Паэт стварае філасофскую алегорыю-прытчу, вельмі афарыстычную па сваім гучанні:

Усё мае працяг жыцця:

Нітка — ў туга навітым клубку,

Дарога — ў імкненні за небасхіл,

Песня — ў водгаласах рэха,

Зерне — у хлебе надзённым,

Любоў — у сонечнай усмешцы дзіцяці.

Усё мае свон працяг жыцця, Апроч няпраўды.9

У паэтычных кнігах М. Танка «Мой каўчэг» і «Еггаіа» вы-яўляецца повязь з філасофіяй экзістэнцыялізму. Паэт раскрывае трагізм існавання чалавека на зыходзе XX ст., які безаабаронны ў паслячарнобыльскім свеце, востра перажывае сацыяльны і ду-хоўны разлад быцця. М. Танка хвалюе праблема чалавечай душы. Аркадзь Куляшоў таксама з’яўляецца паэтам-філосафам.