Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2012_pytanni_2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
143.36 Кб
Скачать
  1. Лірыка-апавядальная і рамантычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.

Лірыка-апавядальная мастацка-стылёвая плынь

Сучасная лірыка кахання — хвалюючая песня паэзіі, яна над-звычай багатая на матывы, глыбокія эмоцыі. Паэты выяўляюць самыя патаемныя перажыванні, інтымныя згрызоты, стан душы. Вершы пра каханне склалі кнігі Р. Баравіковай «Каханне» (1987), Г. Бураўкіна «Пяшчота» (1985), «Чытаю тайнапіс. вачэй...» (2001), у якіх выяўляецца шматстайнасць інтымных пачуццяў, пранік-нёная музыка чалавечага сэрца, поўная непаўторных і складаных перажыванняў. Эстэтычна тонка, вельмі прачула перадае любоў-ныя пачуцці Л. Дранько-Майсюк (кнігі «Акропаль», «Стомленасць Парыжам»). Гэты паэт, які лічыць сваім настаўнікам П. Верле-на, стварае такія ж гукажывапісныя, меладычныя радкі. У яго любоўных творах валадарыць імпрэсія лёгкіх, светлых фарбаў, магія хараства чалавечых пачуццяў: «Расказваць пацалункамі га-товы // Табе да раніцы пра хараство, // Бо пацалункі — гэта тыя словы, // Дзе літары складаюцца ў святло»48. Музыка кахання — гэта музыка паэтавага сэрца. У нізцы вершаў «Маёй цудоўнай А.» Л. Дранько-Майсюк узнёсла паэтызуе вобраз каханай, тут, як і некалі ў антычным мастацтве Грэцыі, створаны высокі культ прыгажосці жанчыны.

Лірыка кахання ў значнай ступені прадвызначае духоўна-эмацыянальнае аблічча паэтычнай творчасці М. Танка, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, А. Лойкі, Я. Сіпакова, А. Вярцінскага, В. Зуёнка, У. Някляева. Вызначальныя рысы лепшых інтымна-любоўных твораў гэтых і іншых сучасных аўтараў — даверлівасць тону, глыбіня адчуванняў, усхваляваны рух душы. Часам вершы пра каханне маюць выразна эратычную афарбава-насць пачуцця (вершы Р. Барадуліна, Р. Баравіковай, і інш.). Адметны свет кахання створаны ў так званай «жаночай паэзіі». Любоўная лірыка Я. Янішчыц, Т. Бондар,

В. Вярбы, Н. Мацяш, Д. Бічэль, Г. Каржанеўскай, Р. Баравіковай, .I. Багдановіч, і іншых і беларускіх паэтэс вызначаецца глыбокай спавядальнасцю і багатая на эмацыянальна-псіхалагічныя адценні пачуцця. Я. Янішчыц выказвае інтымныя пачуцці з жаночай сардэчнай прачуласцю і светлай тугой, свет кахання ў Т. Бондар афарбаваны смуткам, у ім шмат пакутных перажыванняў, у Н. Мацяш пачуццё кахання — гэта высокі і таемны дар, філасофія духоўнай неўвядальнасці і прыгажосці быцця, Р. Баравікова — уся ў эмацыянальнай парывістасці, трапяткіх прадчуваннях і пошуку ўнутранай лагоды...

Рамантычная мастацка-стылёвая плынь

Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі заўсёды было характэрным паказальнікам беларускай паэзіі. Без твораў пра прыроду немагчыма ўявіць любога сучаснага вершатворцу. Паэтычная «кніга прыроды» за апошнія дзесяцігоддзі ўзбагацілася творамі М. Танка, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна. Прыродаапісальная лірыка гэтых і шматлікіх іншых сучасных аўтараў — гэта паэтызацыя красы родных краявідаў, глыбока эстэтычнае стаўленне да навакольнага свету. Праз пейзаж той ці іншы паэт здольны выказаць многае: і свой настрой, і хвалюючую думкупачуццё, і нават канцэпцыю быцця. Вельмі часта пейзажныя творы прасякнуты філасафічнасцю аўтарскіх назіранняў і адчуванняў, як, напрыклад, верш Ю. Голуба «Змрок у лесе»:

Зноў пасталі агні далёка.

У выбоінах след намок.

Спрацавана ляглі на мох

Карані — вякоў дапакопы.

Дубу ў чуб уплялася знічка.

Сон-трава.

Сон-дарога.

Сон.

Змрок раскрыліў свой парасон,

Шлях да вечнасці невялічкі.46

Сучасная беларуская паэзія, спасцігаючы таямніцы і мудрасць прыроды, стварыла глыбока змястоўную натурфіласофію. Арыгінальны паэт-натурфілосаф — Р. Барадулін, які тонка адчувае Прыроду, яе жыццё. У яго паэзіі ўвасоблена філасофія травы, цішыні, кругазвароту дрэва. Лірыка прыроды другой паловы 80 — 90-х гадоў па-ранейшаму Мела выразную экалагічную накіраванасць.