
- •Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
- •Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
- •Літаратурны рух у Беларусі ў канцы хх ст. (Бум-Бам-Літ).
- •Лірыка-апавядальная і рамантычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Публіцыстычная і філасофска-аналітычная мастацка-стылёвая плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Універсальна-інтэлектуальная і мастацка-сінкрэтычная плынь у беларускай паэзіі іі паловы хх ст.
- •Беларуская драматургія іі паловы хх ст. – пач. Ххі ст.
- •Тэндэнцыі развіцця вясковай прозы ў беларускай літаратуры іі п. Хх ст. (і. Мележ, в. Адамчык, а. Федарэнка).
- •Гарадская проза ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (м. Стральцоў, а. Глобус, а. Бахарэвіч, а. Брава і іншыя).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (у. Караткевіч, б. Сачанка, у. Арлоў, л. Рублеўская).
- •Беларуская гістарычная проза іі паловы хх ст.: тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (а. Федарэнка, л. Рублеўская, а. Наварыч, с. Балахонаў).
- •Тэма вайны ў беларускай літаратуры іі паловы хх ст. (і. Навуменка, і. Шамякін, в. Быкаў, і. Пташнікаў, в. Казько, м. Стральцоў, в. Адамчык).
- •Мастацкае і крытычнае даследаванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у беларускай літаратуры мяжы хх-ххі стагоддзяў.
Тэорыя паскоранага развіцця беларускай літаратуры.
Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ІІ паловы ХХ ст.
У сакавіку 1985 г. Генеральным сакратаром ЦК КПСС стаў М. С. Гарбачоў. Адразу ж пасля яго прыходу да ўлады на Пленумах ЦК КПСС, на XIX Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі, на XXVII з'ездзе КПСС была вызначана і абвешчана палітыка перабудовы.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, а 25 жніўня 1991 г. надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. 19 верасня была зацверджана новая назва беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.
Усе гэтыя вялікага палітычнага і эканамічнага зместу зрухі, I зразумела, не маглі не паўплываць на грамадскае жыццё краіны, на тагачасную духоўную атмасферу. У сярэдзіне 80-х гадоў як у Мінску, так і ў абласных гарадах былі створаны нефармальныя арганізацыі моладзі «Талака», «Тутэйшыя», «Паходня», «Майстроўня», «Світанак», «Маладзік». Яны змагаліся за захаванне беларускай мовы і нацыянальнай культуры, за ахову помнікаў гіс-торыі, за экалогію. У канцы 1987 г. у ваколіцах Мінска прайшоў Першы вальны сойм беларускіх суполак. 19 кастрычніка 1988 г. быў праведзены ўстаноўчы сход гісторыка-асветнага таварыства «Мартыралог Беларусі». Тады ж быў створаны аргкамітэт Бела-рускага народнага фронту «Адраджэнне». У хуткім часе (студзень 1989 г.) у Вільні адбыўся Другі вальны сойм беларускіх суполак. А ўжо 24—25 чэрвеня ў той жа Вільні прайшоў Устаноўчы з'езд БНФ. У гэтым жа 1989 г. было ўтворана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ). Галоўная мэта, якон была падпа-радкавана дзейнасць руху, — дэмакратызацыя і гуманізацыя гра-мадства, нацыянальнае адраджэнне.
Прыйшлі да чытача, пачалі ўваходзіць у літаратурнае жыццё і літаратурны працэс творы пісьменнікаў беларускага замежжа, а таксама замежная перакладная літаратура, у першую чаргу, класіка. Можна сцвярджаць, што перыяд перабудовы і пачатку новага этапа адраджэння ў значнай ступені працягваў працэс, распачаты ў часы адлігі: да канца рэабілітаваў літаратуру мінулага, далучыў яе да гістарыч-нага літаратурнага кантэксту.
Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сённяшнему дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гадоў. Тэма ВАВ стала вызначальнай для сучаснай бел літаратуры. Таксама важнае значэнне маюць тэмы вёскі і сялянскага жыцця, гістарычныя, і інш.
Храналагічная класіфікацыя беларускай літаратуры ІІ паловы ХХ ст.
Класiфiкацiя па гiстарычнай падставе:
1 перыяд - лiт-ра 1га посляваеннага перыяду (1945-1955)
2 перыяд – лiт-ра перыяду дэмакр.аднаулення грамад-ва (1955-1965)
3 перыяд – (1965-1985)
4 перыяд – постперабуд.лiт-ра (1985-1995)
5 перыяд – сучасная лiт-ра (1996-2007)
Пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе.
Развіццё літаратуры і культуры наогул вытлумачаецца наяўнасцю ідэйна-мастацкай пераемнасці. “пераемнасць – гэта сувязь паміж рознымі этапамі або ступенямі развіцця, сутнасць якой заключаецца ў захаванні тых альбо іншых элементаў цэлага ці асобных бакоў яго арганізацыі пры змене цэлага як сістэмы, г. зн. пры пераходзе яго з аднаго стану ў іншы.
Напрыклад, у пачатку ХХ стагоддзя ўзвышэнцы заклікалі пісаць прыгодніцкія, крымінальныя раманы. У канцы стагоддзя сябры Таварыства “Тутэйшыя” стварылі шэраг дэтэктыўных раманаў. Гэта якраз той выпадак, калі фармальная пераемнасць навідавоку, калі да мастацкай пераемнасці пісьменнікі прыходзяць праз ідэйную пераемнасць, якая вынікае з паўтарэння сітуацыі ў літаратуры. На вядомы заклік У. Караткевіча адгукнуліся маладзейшыя, якія гарэлі жаданнем папулярызаваць літаратуру, сфарміраваць прапанову на наяўны попыт.
У працэсы пераемнасці не будуць уключаны тэксты, якія змяшчаюць так шмат новага ў форме ці змесце, што не ўспрымаюцца носьбітамі культуры як мастацкія творы, якія змяшчаюць тое, да чаго немагчыма дадумацца самастойна.
Можна паспрабаваць змадэляваць сітуацыю ў літаратуры без пераемнасці: у першую чаргу гэта будзе тэкст, створаны на невядомай (напрыклад, забытай) мове альбо на знаёмай мове, але ў рэчышчы чужой ідэалогіі.
Непрыманне чужой ідэалогіі найбольш выразна выяўляецца на гістарычным полі: у вайне заўсёды ёсць пераможца і пераможаны, а мастацкая і навуковая літаратура даюць магчымасць праз шмат дзесяцігоддзяў калі не перайграць вынікі, то хаця б крыху пераставіць акцэнты на карысць мацнейшага, міфалагізаваць гісторыю. Уплыў ідэалогіі часам нават мацнейшы за ўплыў моўны: так розніцца стаўленне да творчасці таго ж Быкава ў былых ФРГ і ГДР. Можна зразумець, чаму, забяспечыўшы пражыванне Быкава ў Германіі, фундатары Франкфурцкага кніжнага кірмашу не скарысталі ягоную прысутнасць у краіне медыйна, а таксама для выдання перакладаў, для папулярызацыі яго творчасці: малаверагодна, каб аўтар адступіў ад традыцыйных для нашай краіны меркаванняў наконт вайны, а ў немцаў не хапіла б масавага “мазахізму” чытаць пра злачынствы сваіх бацькоў і дзядоў.
Механізмы ажыццяўлення пераемнасці, узаемадзеянне наватарства з традыцыяй звычайна адбываюцца па некалькіх тыпах: 1) наватарскі працяг традыцый; 2) адштурхоўванне ад традыцыі; 3) уплыў, запазычванні з традыцыі; 4) пародыя на традыцыю; 5) суперніцтва з традыцыяй; 6) канцэнтрацыя (новае акумулюе ў сабе найярчэйшыя аспекты дзейнасці папярэднікаў) (паводле Ю. Б. Борава). Найвышэйшы ўзровень пераемнасці (паслядоўніцтва) – канцэнтрацыя; аўтара, які выходзіць на гэты ўзровень, можна назваць геніяльным плагіятарам.
У сінхранічным аспекце можна разгледзець і маладую паэзію канца 80-х гг. У беларускай літаратуры яшчэ ад пачатку ХХ стагоддзя існаваў умоўны падзел на дзве плыні: былі паэты–прарокі (Я._Купала, якога ў названым кірунку найбольш паслядоўна працягвае Н._Гілевіч) і паэты–інтэлектуалы-рацыяналісты (М._Багдановіч, У._Жылка, М._Стральцоў, А._Разанаў). У канцы 80-х гг. ХХ ст. лінія паэтаў-прарокаў дамінавала, нібыта разгалістае дрэва, якое ўсё наваколле захінае ў цень. І яркім прадстаўніком гэтай лініі быў А. Сыс, які прыйшоў у літаратуру з адчуваннем сваёй місіі, бачыў жыўцом сваю аўдыторыю, што надзвычай важна для паэта-трыбуна. Спаборнічаць з ім прадстаўніку лініі паэтаў-інтэлектуалаў А. Глобусу было праблематычна. І на гранічную адкрытасць паэзіі А. Сыса, якая межавала з душэўным эксгібіцыянізмам, А. Глобус адрэагаваў у сваіх вершах гранічным недаверам да людзей, “камунікацыйным агнастыцызмам”, сумневам у магчымасць паразумення.
Традыцыйнай ў беларускай літаратуры з’яўляецца тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі, запачаткаваная У. Караткевічам. Многія сучасныя літаратары перажылі моцны ўплыў гэтай традыцыі (Л. Рублеўская “Золата забытых магіл”, А. Пашкевіч “Пляц Волі”), некаторыя – адштурхнуліся ад яе.
Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры ІІ паловы ХХ – пач. ХХІ ст.
Беларуская літаратура 1945-1985 гг.: асаблівасці развіцця.
СМ. 1
Беларуская літаратура 1986-2010 гг.: асаблівасці развіцця.
СМ.1
Літаратурны рух у Беларусі ў канцы ХХ ст. (Таварыства “Тутэйшыя” і творчасць яго сяброў).
Літаб’яднанні па спосабе функцыянавання:
творцы згуртоўваюцца для навучання, аб’яднанне функцыянуе як своеасаблівая школа, дзе літаратары шляхам рэгулярных пасяджэнняў і абмеркаванняў (“Тутэйшыя”)
творцы, блізкія па мастацкім узроўні, эстэтычных поглядах і/ці ідэалогіі аб’ядноўваюцца для сумесных выступленняў, акцый, прэзентацый, дэманстрацый. (“Тутэйшыя”, Бум-Бам-Літ)
членаў літаратурных арганізацый і сяброў літаратурных аб’яднанняў, створаных вакол перыядычных выданняў, злучае эфектыўнае вырашэнне нятворчых пытанняў, звязаных з выдавецкай дзейнасцю, фінансавымі і арганізацыйнымі клопатамі. (“Тутэйшыя”, Таварыства Вольных Літаратараў, Бум-Бам-Літ)
Перадумовамі ўзнікнення літаратурных аб’яднанняў канца ХХ стагоддзя сталі найперш:
грамадскі фактар. Уздым нацыянальнай свядомасці. (“Тутэйшыя”)
інтэнцыі стваральнікаў. Знікненне аб’ектыўнай патрэбы ў існаванні масавых аргынізацый (Таварыства Вольных Літаратараў).
прэзентацыйны фактар актуалізаваўся на мяжы ХХ-ХХІ стст. (Бум-Бам-Літ).
У маніфестах літаб’яднанняў адзначаецца: 1) прыналежнасць да групы, 2) месца ў літаратурнай іерархіі, 3) актуальныя тэндэнцыі ў літаратуры.
Таварыства Тутэйшыя. 1986/87-1989/90.
Значэнне назвы. Назва Таварыства незалежна ад сэнсаў, алюзій і тлумачэнняў аказалася “удалым брэндам літаратурнага пакалення”. Немагчымасць ці складанасць маладым аўтарам надрукаваць свае творы, выдаць кнігу.
Маніфест “Тутэйшых”(цытаты):
“Са сьмерцю Караткевіча беларускі народ страціў апошняга прарока, адзінага бескампраміснага носьбіта нацыянальнага ідэалу, а наяўныя “беларускія пісьменьнікі” страцілі ў вачох народа апраўданьне сваёй наяўнасьці”.
“Яны прагледзелі, як сканала мова ў вуснах народу, пагублялі ўсе нацыянальныя школы, не падрыхтавалі жыцьцяздольнае зьмены”.
“Сытыя і задаволеныя, яны вешаюць на сябе ўзнагароды і ганаровыя назовы “народных”, “лаўрэатаў”, “заслужаных”, хоць заслужылі адно ганьбы свайго народа”.
“Яны (гаворка пра філалагічнае пакаленне – А.Б.) натужна і назольна сьпекулююць на сваім вясковым паходжаньні”.
“Беларусь, Бацькаўшчына, Радзіма, Айчына, народ, маці, любоў, душа, сэрца, боль, мір, барацьба... Прыкарытны выводзіць гэтыя словы ў мільённы раз <...> ня піша – сьцірае”
Выданні/ Праекты: (стварэнне “Маніфеста “Тутэйшых”, акцыі, выступленні, выданне “Бібліятэкі часопіса “Маладосць”, зборніка “Тутэйшыя”, ксеракснай газеты “Кантроль”, альманаха “Літаратура”), а таксама рэкламаваннем рэдкіх у беларускай літаратуры жанраў, такіх, як дэтэктыў, хоку, грэгерыя, комікс. Асобы: А. Сыс, А. Глобус, С. Кавалёў, А. Федарэнка, А. Наварыч.