
- •1. Тэорыя літаратуры ў сістэме навук аб літаратуры.
- •18 Стагоддзе - літаратуразнаўства стала самастойнай навукай.
- •2. Паходжанне мастацтва. Мастацтва як спосаб пазнання свету.
- •4 Літаратура як мастацтва слова. Месца літаратуры сярод іншых відаў мастацтва.
- •5. Літаратура як мастацтва слова. Літаратура і смі.
- •6. Мастацкі вобраз. Літаратурны вобраз.
- •9. Змест і форма літаратурнага твора.
- •10. Літаратурны твор як сістэма. Паняцце пра цэласнасць мастацкага тэксту.
- •11. Элементы зместу: тэма, праблема, ідэя. Задума твора.
- •12. Ідэя твора. Аўтарская і аб’ектыўная ідэя ў літаратурным творы.
- •13. Выбар тэмы. Тэматыка мастацтва.
- •2. Ідылічнае, сентыментальнасць, рамантыка
- •3. Трагічнае
- •4. Смех. Камічнае, іронія
- •18. Персанаж і пісьменнік: герой і аўтар. Формы і прыемы псіхалагізму.
- •19. Персанаж і яго каштоўнасная арыентацыя.
- •20. Час і прастора ў літаратурным творы. Паняцце пра хранатоп.
- •24. Тропіка.
- •28. Сюжэт і фабула літаратурнага твора. Сюжэт як сродак раскрыцця характараў персанажаў.
- •29. Неаўтарскае слова: літаратура ў літаратуры.
- •30. Сістэмы вершаскладання.
- •31. Сілаба-танічная сістэма вершаскладання.
- •32. Рытміка. Метрыка (стапа, памер, метр, рытм).
- •35. Белы верш, вольны верш, свабодны верш: суадносіны ва ўжыванні тэрмінаў.
- •36. Рыфма і рыфмоўка
- •37. Гукапіс літаратурнага твора. Інтанацыя.
- •38. Літаратурныя роды. Прынцыпы класіфікацыі літаратурных родаў.
- •39. Эпас як літаратурны род.
- •41. Асаблівасці драмы як літаратурнага рода.
- •42. Літаратурныя жанры. Жанравыя канфрантацыі і традыцыі. Кананізацыя жанраў.
- •43. Міжродавыя і пазародавыя літаратурныя формы.
- •44. Літаратурныя іерархіі і рэпутацыі.
- •46. Літаратурны працэс: дынаміка і стабільнасць.
- •47.Літаратурны працэс: мастацкія сістэмы 19-20 стст.
- •48. Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка.
- •49. Да пытання аб вывучэнні генэзісу літаратурнага твора.
- •2. Літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі
- •3. Кантэкстуальнае вывучэнне
- •51. Стыль пісьменніка.
- •52. Жанры літаратуры і праца публіцыста.
30. Сістэмы вершаскладання.
Вершаванне (вершаскладанне) – сістэма арганізацыі мовы, у аснове якой – паўтарэнне пэўнага рытмастваральнага кампанента. Мерай рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы з’яўляецца радок верша.
Антычнае (метрычнае) вершаванне – сістэма вершавання, заснаваная на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Узнікла ў 8 ст. да н.э. ў Старажытнай Грэцыі, у 3 ст. перайшло ў Рым, шырокае развіцце атрымала ў антычнай літаратуры. Склады злучаліся ў стопы, паўтор якіх утвараў верш і абумоўліваў яго пявучы рытм. Паэты антычнасці не чыталі вершы, а спявалі ў суправаджэнні ліры - ад назвы гэтай музычнай прылады і адбываецца слова "лірыка". Не было рыфмы.
Танічнае вершаванне (ад “націск”) – сістэма вершавання, у аснове якой прыблізна аднолькавая колькасць моцных, або апорных націскаў у вершаваных радках. Колькасць ненаціскных складоў розная – ад ніводнага да васьмі.
Асноўнае – чаргаванне пэўнай колькасці моцных націскаў у радках. Узнікла ў 19 – п. 20 ст. на аснове народнага вершавання (галоўнае адрозненне – функцыя націску).
Сілабічнае вершаванне (ад “слог”) – сістэма вершавання, у аснове якой – чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у радках. Ужываецца пераважна з пастаянным месцам націску. Есць міжрадковыя паузы, рыфмы, цэнзуры. 11 – 12 ст. – франц. і італ. паэзія, 15 ст – польская, 16 ст. – беларуская.
Сілаба-танічнае вершаскладанне – раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў + чаргаванне аднолькавай колькасці складоў. 16 ст. – першае ўжыванне ў беларускай паэзіі. Пануючая сістэма – 19 – 20 ст. Асноўныя метры сілаба-танічнага вершаскладання - ямб, харэй, дактыль, амфібрахій, анапест. Сілаба-танічнае вершаскладанне было ўведзена на Русі Трэдзіакоўскім і Ламаносавым, замяніўшы сілабічнае вершаскладанне.
Памеры верша
Найболей распаўсюджаныя двухскладовыя і трохскладовыя памеры, але не варта думаць, што імі ўсё і абмяжоўваецца. Існуюць і звышдоўгія памеры (ад чатырох складоў і вышэй), хоць далёка не ўсе аўтары выкарыстаюць іх.
Двухскладовыя памеры:
Ямб – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках кароткіх (ненаціскных) няцотных складоў і доўгіх (націскных) цотных (націск на другі склад, чацверты, шосты і г.д.). Беларусь – Зізаній “Грамматіка словенска”, Расія – Ламаносаў, Украіна – Катляроўскі.
Харэй – адзін з метраў антычнай ісілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках доўгіх (націскных) няцотных і кароткіх (ненаціскных) цотных складоў (націск на першы склад, трэці, пяты і г.д.). Багдановіч, Колас (“Сымон-музыка”).
Трохскладовыя памеры:
Дактыль – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках дактылітычных стоп (націск на першы склад, чацверты, семы і г.д.). Зізаній.
Амфібрахій – адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках амфібрахічных стоп (націск на другі склад, пяты, восьмы і г.д.) Р.Семашкевіч.
Анапест - адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках анапестычных стоп (націск на трэці склад, шосты, дзевяты і г.д.). Багдановіч “Песняру”, А. Вялюгін “Прызнанне ў любві”, Колас, Купала.