Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка.бел.стил.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
428.54 Кб
Скачать

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

УА «Мiнскi дзяржаўны полiтэхнiчны каледж»

«Стылiстыка дзелавога маўлення I рэдагаванне службовых дакументаў» Раздзел “Лексічны склад афіцыйна-дзелавога стылю"

Метадычныя ўказаннi для правядзення практычных заняткаў

для спецыяльнасцi 2-26 02 31 «Дакументазнаўства i дакументацыйнае забеспячэнне кiравання»

Аўтар Д.Л. Бякрэнь

Рэцэнзент В.Г.Ульянава

Указаннi разгледжаны i рэкамендаваны

для выкарыстання ў навучальным працэсе на:

- пасяджэннi цыклавой камiсii фiлалагiчнага цыкла

Пратакол № 7 ад 20.01.2011

Старшыня камiсii______В.Г. Ульянава

- пасяджэнне экспертнай метадычнай камiсii

Пратакол №____________ад___________

2011

ПРАДМОВА

Агульнавядома, што слова з'яўляецца найбольш універсальнай, цэнтральнай адзінкай мовы. У той жа час яно з'яўляецца і самай рухомай моўнай адзінкай. Менавіта дзякуючы гэтым уласцівасцям слова мове увесь час удаецца захоўваць адпаведнасць паміж светам слоў і светам прадметаў і паняццяў, які няспынна мяняецца. Падкрэсліваючы значэнне слова для развіцця і ўдасканалення нашай мовы як дзейснага сродку пазнання акаляючай рэчаіснасці, заснавальнік беларускай філалогіі Я. Ф. Карскі пісаў: “Ёсць у мове народа слова для абазначэння якога-небудзъ паняцця, значыць, народу вядомы і сам прадмет, які ўвайшоў у яго свядомасць; няма слова ў народа, няма і ўяўленняў аб прадмеце, апошні не ўсвядомлены ім, хоць ён існуе ў рэчаіснасці”.

Слоўнікавы склад беларускай мовы пастаянна ўзбагачаецца за кошт новых слоў і значэнняў па меры таго, як у народа ўзнікае неабходнасць назваць адпаведнымі словамі новыя прадметы і паняцці. Калі ж пэўны прадмет ці паняцце перастае існаваць у грамадскім жыцці, то і яго слоўнае абазначэнне становіцца непатрэбным і паступова выходзіць з ужытку. Вось гэтая здольнасць слова самым непасрэдным чынам адлюстроўваць існуючыя рэаліі нашага жыцця якраз і характарызуе слова як адзінку лексікі.

Выключная рухомасць і зменлівасць лексікі, яе часавая і прасторавая ўсеабдымнасць, якая дае магчымасць занатаваць у слоўнай форме ўсю разнастайнасць пазамоўнай рэчаісчасці, у гістарычнай перспектыве мае вынікам незлічоную колькасць слоў, якімі ў розныя перыяды свайго развіцця ўзбагацілася наша мова. У яе сучасны слоўнікавы склад нават па самых сціплых падліках уваходзіць каля паўмільёна літаратурных і дыялектных слоў. Прычым многія з іх маюць некалькі лексічных значэнняў, што значна павялічвае слоўныя магчымасці беларускай мовы. Калі ж сюды дадаць і практычна неабмежаваную спецыяльную лексіку (тэрміны і наменклатурныя назвы), то не будзе здавацца вялікім перабольшаннем думка аб тым, што слоўныя багацці нашай мовы такія ж невычэрпныя ў пазнавальных адносінах, як атам і электрон.

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні па раздзелах "Лексічны склад афіцыйна-дзелавога стылю" і "Фразеалогія афіцыйна-дзелавога стылю" прызначаюцца для навучэнцаў слецыяльнасці 2-26 02 31 “Дакументазнаўства i дакументацыйнае забеспячэнне кіравання”. Напісаны і складзены ў адпаведнасці з Рабочай вучэбнай праграмай па дысцыпліне "Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове", зацверджанай дырэктарам УА “МДПК” у 2010 годзе.

Асноўная мэта дапаможніка — навучанне будучых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй правільнаму стылістычнаму выкарыстанню лексічных і фразеалагічных сродкаў мовы ў дзелавой дакументацыі; азнакамленне навучэнцаў з сучаснымі лексічнымі і фразеалагічнымі нормамі беларускай і рускай моў, выпрацоўка ў будучых спецыялістаў лінгвістычнага чуцця.

ЗМЕСТ

Назва тэмы

Колькасць практычных гадзін

Старонка

1.

Моўныя асаблівасці афіцыйна - дзелавога стылю і іншых функцыянальных стыляў

2

1

2.

Значэнне слова і лексічная спалучальнасць

2

6

3.

Функцыянальна-стылістычная прыналежнасць слова

2

12

4.

Складанне сінанімічных радоў з рознастылёвых кампанентаў

2

18

5.

Амонімы і паронімы ў дзелавым маўленні

2

22

6.

Выкарыстанне запазычаных слоў у дзелавым маўленні

2

26

7.

Тыповыя памылкі на лексічным узроўні. Лексічныя памылкі, шляхі іх выпраўлення. Разбурэнне АДС у выніку ўжывання рознастылёвых кампанентаў

2

29

8.

Выкарыстанне фразеалогіі ў сучасных тэкстах АДС

2

31

9.

Лексіка-стылістычны аналіз тэкстаў дакументаў

2

39

УСЯГО

18