Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BEL_LIT_8-15.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
34.82 Кб
Скачать

15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.

ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ (1883–1938).Пісьменнік, гісторык, публіцыст, крытык, мовазнаўца, палітычны дзеяч, рэдактар і выдавец, перакладчык.

Нар. у засценку Калеснікі на Віленшчыне, цяпер Віцебская вобл. Бацькі, на думку Я.Янушкевіча, паходзілі з беззямельнай шляхты. Першай граматай авалодаў дома. Скончыў Старапагосцкую пачатковую школу. Працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай краме ў Вільні, бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы (Пецярбург), адначасова “зайцам” наведваў лекцыі. Самаадукацыя. 1903 г. – шлюб з Марыяй Іваноўскай, Марыя была старэйшай на 11 гадоў. Шлюб не быў шчаслівым.

Член БСР (Бел. Сацыялістычнай Грамады) з 1906 г. Актыўная палітычная дзейнасць прыпала на 1919–1923 гг. Прэм”ер міністр БНР, у Сав.Беларусі – дырэктар Бел. дзяржаўнага музея, правадзейны член Інстытута бел. культуры, акадэмік БАН. Супрацоўнік, потым рэдактар газет “Наша ніва” (1909–14); “Гоман” (1916–17); “Крывічанін” (1918), часопіса “Крывіч” (1923–27). Арыштоўваўся польскімі ўладамі. З 1923 г. жыў у Коўна (Каўнасе), у 1927 г. пераехаў у Сав. Беларусь.

Арыштаваны ў 1930 г. у час навуковай камандзіроўкі ў Томску, дзе вывучаў побыт і ўмовы жыцця беларусаў-перасяленцаў. Паказаннямі В.Л-га адкрываюцца матэрыялы допытаў арыштаваных па справе СВБ. 5-гадовая саратаўская высылка. У 1937 г. паўторна арыштаваны ў Саратаве і 23 студзеня 1938 г. расстраляны.

Аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (Вільня, 1910), «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926). Склаў «Руска-беларускі слоўнік» (Коўна, 1924). Ім напісаны ўспаміны пра нашаніўскі перыяд. Выступаў як паэт, празаік, публіцыст. Выйшлі «Творы» («Мюнхен, 1956).

Творы Власта адрознівае скіраванасць на шырокае філасофскае асэнсаванне жыцця. Творы па форме ліра-эпічныя. Па зместу – філасофскія. В.Л-скі выяўляе сваё разуменне жыцця (светабудовы), сэнсу існавання чалавека. “Матывы безвыходнасці і смерці. Жыццё – суцэльны боль... Чалавеку наканаваны боль як аб”ектыўная рэальнасць... У жыцці чалавек бясконца адзінокі – у гэтым невырашальная трагедыя ўсяго быцця”. Адзінота – плата за свабоду, калі яе можа дасягнуць чалавек. Песімізм, безвыходнасць характарызуюць адносіны да рэчаіснасці прыхільнікаў многіх мадэрнісцкіх плыняў, што ўзніклі на мяжы ХІХ–ХХ стст. У пэўным сэнсе яны з”яўляліся нават літаратурнай модай. Гэтыя матывы былі таксама ў творчасці М.Багдановіча, А.Гаруна, Я.Купалы .

У філ. імпрэсіі “Мары” таксама гучыць матыў адзіноты, якая нібыта пранізвае ўсё жыццё: “Усё прайшло, усё мінула... І тое даўняе, светлае і радаснае, не ўскалыхне ўжо душы маёй, не ўзрадуе сэрца, бо загубіла яно свой стройны кшталт, бо жыццё, праўдзівае, жорсткае жыццё, аплюло і загразіла тое даўняе, такое чыстае, светлае...

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]