Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BEL_LIT_8-15.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
25.12.2019
Размер:
34.82 Кб
Скачать

14. Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі. Праблемна-тэматычная і жанравая разнастайнасць драматургічнай спадчыны. Аналіз п’есы на выбар.

Францішак Аляхновіч(1883 – 1944)Ф.Аляхновіч вядомы перш за ўсё як адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і як драматург. У яго спадчыне ёсць і паэтычныя спробы (вядомы толькі 4 вершы), празаічныя творы, дакументальна-мастацкая аповесць “У капцюрох ГПУ” (1934–1942). Аляхновіч выступаў у друку і як публіцыст, як тэатразнавец (у Вільні ў 1924 г. была выдадзена манаграфія Ф. Аляхновіча “Беларускі тэатр”, прысвечаная лёсу нацыянальнага тэатра ад старадаўніх часоў (ад школьнага тэатра, батлейкі ) і да тэатра пач. 1920-х гг., у станаўленні якога сам Аляхновіч прымаў непасрэдны ўдзел).

Акрамя гэтага Аляхновіч быў рэжысёрам, акцёрам, вёў культурна-асветніцкую і грамадскую працу.

ТЭАТР. Як вядома, у Мінску ўжо існавала Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, ўтворанае ў красавіку 1917 г. намаганнямі Ф. Ждановіча. Ф. Аляхновіч далучыўся да гэтага калектыву. Першай пастаўленай п’есай стала п’еса “Бутрым Няміра”. Сам Ф. Аляхновіч выканаў у ёй галоўную ролю, прычым з такім поспехам, што адразу стаў знакаміты.

Неўзабаве таварыства Ждановіча распалася на дзве трупы. Частка артыстаў засталася са Ждановічам, а частка пачала працаваць пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча і мела назву Беларускі нацыянальны тэатр. Два калектывы іншы раз творча супернічалі, але найбольш як бы дапаўнялі адзін аднаго.

У снежні 1918 года ў Мінск уступілі войскі Чырвонай арміі, усталявалася савецкая ўлада. У гэты час калектывы Ждановіча і Аляхновіча аб’ядналіся ў адзін – Беларускі савецкі тэатр.

Аднак ужо ў красавіку 1919 года Мінск трапіў пад іншую акупацыю—польскую. Сцэнічная справа на нейкі час зусім спыняецца. У канцы 1919 года Ф. Аляхновіч нанава арганізаваў тэатральны калектыў – Мінскі гарадскі тэатр пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча. Рэжысёрам у ім стаў Ждановіч. Тэатр атрымліваў пэўную матэр. дапамогу ад акупацыйных улад, але значнай перашкодай у працы была моцная цэнзура. Да пастаноўкі былі забаронены “Модны шляхцюк” Каганца, “Паўлінка” і “Раскіданае гняздо” Купалы, п’есы “Калісь” і “Бутрым Няміра” самога Ф. Аляхновіча. Мінскі гарадскі тэатр праіснаваў да жніўня 1920 г. Пасля ўстанаўлення савецкай улады на яго аснове ўзнік Беларускі Дзяржаўны тэатр (БДТ-1).

У канцы зімы 1921 г. Ф. Аляхновіч, адчуваючы фіктыўнасць незалежнасці Беларусі з прыходам бальшавікоў, вяртаецца ў Вільню. Тут, у Вільні, у 1923 годзе ён становіцца рэжысёрам Беларускай драматычнай майстроўні, якая праіснавала толькі да 1925 года па прычыне адсутнасці матэрыяльных сродкаў.

У Вільні ў 1924 годзе была выдадзена манаграфія Ф. Аляхновіча “Беларускі тэатр”, прысвечаная лёсу нацыянальнага тэатра ад старадаўніх часоў і да 1920-х гг.

АНAЛIЗ.

ВАРЫЯНТ1. “Няскончаная драма” - аўтабіяграфічны твор, апіраецца на рэалістычныя традыцыі бел драмы. Падзеі адбываюцца ў Вільні ў 1918 г., калі горад быў акупіраваны кайзераўскімі войскамі, але затое народ Беларусі атрымаў шанс на пабудову незалежнай дзяржавы, была абвешчана БНР. Герой твора драматург Васіль перажывае нялёгкі перыяд жыцця – неўладкаванасць побыту (даводзіцца здымаць прыватную кватэру, фактычна дзякуючы мецэнацтву школьнага сябра Кастуся, перажываць штодзённыя сваркі і папрокі жонкі, якая лічыць мужа непрактычным чалавекам, хоча, каб ён уладкаваўся на больш грашовую службу; да таго ж памірае, не дагледжаны чужымі людзьмі сынок Юрка-Альфонс), пастаянныя нястачы, нападкі за “беларускасць”, - аднак не здаецца, ахвяруе звычайнымі чалавечымі радасцямі дзеля высокай ідэі нац. адраджэння. Ён пачуў пра стварэнне БНР і, пакінуўшы ўсё, што было над’емным, дарагім, блізкім, пехатою накіроўваецца з Вільні ў сталіцу новай дзяржавы.

Такі асн. змест твора пра пакутны шлях народа да вызвалення, пра лёс інтэлігенцыі. Васіль і Кастусь – непрымірымыя апаненты, абсалютна розныя людзі. Першы – летуценнік, якому здаецца, што аднымі словамі, агітацыяй можна распаліць чалавечыя душы і сэрцы, унесці іскру высокага ўсведамлення неабходнасці барацьбы “тутэйшых” за права людзьмі звацца. Наконт гэтага ён не адзін раз па ходу дзеяння (дарэчы, паслабленага, недынамічнага, як і ў інш. п’есах драматурга) выказваецца катэгарычна і рэзка: “…Я веру ў адраджэнне свайго народу…”. Для Васіля дастаткова таго, што ён найперш сам верыць у адраджэнне, а астатняе – прыкладзецца, народ паступова пераадолее сваю сцятасць, палахлівасць, зразумее, што і “польскі пан, і расейскі чыноўнік – людзі тут чужыя”. Летуценнасць Васіля і не прымаецца, і не абвяргаецца аўтарам п’есы, які прытрымліваецца аб’ектыўнай падачы матэрыялу, як і належыць аўтару. Васіль – гэта сам драматург, акрылены светлай марай пра нац.-дзярж. уладкаванне Беларусі.

Кастусь – чалавек, які не мае такіх, як Васіль утапічных ілюзій наконт нац. свядомасці нашага народа. Ён адчувае драматызм і складанасць вырашэння праблемы, што працэс духоўнага прасвятлення народа – з’ява не імгненная, падоўжаная ў часе, што залежыць ён не толькі ад намаганняў энтузіястаў-адзінак, але і ад многага іншага.

Кастусь увасабляе сабой інша шлях – шлях цвярозай ацэнкі таго, што робіцца ў краіне, стану рэчаў, калі народ яшчэ не вырас да высокага ўзроўню нац. свядомасці. З такім народам прыйдзецца працаваць і працаваць, чаго не хоча зразумець галоўны герой п’есы.

Героі п’есы многа гавораць, але мала дзейнічаюць. Іх учынкі лірызаваны задоўгімі маналогамі-споведзямі.

Скончыліся пошукі мадэрнісцкага кшталту. Пачаў надаваць первагу змястоўнаму, а не фармальнаму боку напісання. Бытапісальніцкае мастэрства. Паказана трагічная канкрэтыка жыцця пад кайзераўскай акупацыяй. Малады пісьменнік Васіль разрываўся паміж неабходнасцю ўтрымліваць сям’ю і неадольным жаданнем пісаць мастацкія творы.

ВАРЫЯНТ 2. Важнае месца ў творчай спадчыне Ф. Аляхновіча займае п’еса “Няскончаная драма”, у якой аўтар стварае вобраз інтэлігента- адраджэнца. Аўтабіяграфічны твор. Галоўны герой Васіль – правобраз аўтара. Ёсць тут успамін пра разгон бальшавікамі 1 Усебеларускага з’езда, праца над драмай “Бутрым Няміра”. У п’есе надзвычай дакладна ўзноўлены найцяжэйшыя ўмовы жыцця бел. віленскай інтэлігенцыі ў 1918 г. падчас акупацыі нямецкімі войскамі. Васіль – пісьменнік – перажывае нялёгкі перыяд жыцця.

У творы дакладна вымалёўваюцца дзве сюжэтныя лініі: інтымная (любоўны трохкутнік Васіль – яго жонка – Костусь ) і грамадская (Костусь і Васіль). Галоўны грамадскі канфлікт у творы хаваецца ў спрэчцы паміж старымі сябрамі Васілём і Костусем. Васіль і Костусь – ідэйныя антаганісты, два розныя погляды на бел. справу. Летуценны аптымістычны Васіль упэўнены, што толькі слова можа абудзіць самасвядомасць беларусаў. Цвярозы пессімістычны Костусь сцвярджае, што адзін энтузіазм не выратуе бел. справу, бо людзе не падрыхтаваны да ўсведамлення сябе як нацыі.

Героі Аляхновіча не маюць перавагі адзін над адным. Пісьменнік не агітуе, не робіць публіцыстычных заклікаў. Ён прапануе дзве пазіцыі, а праўда, верагодна, хаваецца недзе пасярэдзіне.

Сэнс назвы “Няскончаная драма” шматаспектны. Найперш ён звязанны з лёсам Васіля і яго няскончаным творчым шляхам. Няскончаная драма – гэта адкрыты фінал узаемаадносін Костуся і жонкі Васіля. Няскончаная драма – гэта яшчэ і лёс справы бел. адраджэння – таксама няпэўны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]