
- •8.Раман Ядвігіна ш. “Золата”: сэнс назвы твора, праблематыка, асаблівасці кампазіцыі, прыёмы стварэння характараў.
- •9. Асоба Цёткі. Пераемнасць літаратурных традыцый у творчасці пісьменніцы (на прыкладзе паэзіі).
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •12. Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13. Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •14. Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі. Праблемна-тэматычная і жанравая разнастайнасць драматургічнай спадчыны. Аналіз п’есы на выбар.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
12. Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
Тэматыка драматычных твораў Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сац.-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Зах. Бел. ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача.
Меладрама "Ганка" з'яўляецца адной з лепшых п'ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвасцю канфлікту, псіхалагізмам у абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных эл-таў. Гал. дзеючыя асобы - Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль (як прыёмны сын) пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Зняслаўленая, Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не склалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літ-ры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п'еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынкай-павадыром. Высвятляецца, што стары - бацька Ганкі, а дзяўчынка - Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека.
П'еса "Пан Сурынта" прысвечана барацьбе бел народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яў-ца роднай дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця бел літ, дала магутны штуршок развіццю нац драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў 1-ым народным артыстам Бел.
13. Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
Аляхновіч, Францішак( 9 сакавіка 1883, Вільня - 3 сакавіка 1944) - драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік.
Нарадзіўся ў Вільні у сям'і збяднелага шляхціца з-пад Радашковічаў. Бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сыстэматычнай адукацыі не атрымаў. У 1903 г таемна перабіраецца ў Кракаў (Аўстра-Венгрыя), дзе робіцца вольным слухачом на літаратурна-гістарычным факультэце Кракаўскага ўнівэрсытэту.
У 1904 вяртаецца ў Расейскую Імпэрыю. Паступае у Варшаўскую драматычную школу пры Музычным таварыстве. Пасля працуе ў польскім вандроўным тэатры. У 1908 вяртаецца ў Вільню. Уладкоўваецца рэпарцёрам у польскія газэты, потым выдае на польс. мове гумарыстычны часопіс «Perkunas».Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.За антыдзяржаўныя публікацыі ў часопісе «Perkunas» трапляе пад следзтва.У Лукіскай турме ў Вільні Аляхновіч напісаў сваю 1-ую бел. п'есу «На Антокалі».
У 1916 годзе ствараецца Беларускі Клюб, пры ім драматычны гурток пад кіраўніцтвам Аляхновіча. У чэрвені 1918 году далучаецца да тэатру Уладзіміра Галубка. Стварае вадэвіль «Чорт і баба», драму «Страхі жыцьця», драматычны вобраз са спевамі і танцамі «Дзядзька Якуб». Выдае брашуру «Тэатар на вёсцы».
Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню. Выдае газэту «Беларускае жыццё». Увосені 1919 году зноў пераязджае ў Мінск. Быў дырэктарам і рэжысёрам Бел. тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» - дадаўшы 3-ці акт «Заручыны Паўлінкі». 1920 піша п'есы «Птушынае шчасце», «Няскончаная драма». У 1921 Аляхновіч - адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».У 1921-23 гг рэдагаваў газэту «Беларускі звон».
Ф. Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачванню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.
6 верасня 1933 г яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасля вяртання ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжанне ў савецкіх лагерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор перакладзены на шматлікія мовы свету і выдадзены у розных краінах. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на бел мове сваім коштам.За нямецкім часам рэдагуе газэту «Bielaruski holas». Сябар бел камітэту.
3 сакавіка 1944 застрэлены на сваёй кватэры ў Вільні а восьмай вечара невядомым наведвальнікам, з якім размаўляў нейкі час. Жонка бачыла чалавека які пасля стрэлу ўцёк з хаты. Аляхновіч з прастрэлянаю галавой паспеў прамовіць: «Звані, звані…».Аўтар 20 п'ес. Яго творы зноў пачалі друкаваць і ставіць на бел сцэне толькі ў 1990-я гады.
Дакументальная аповесць Ф. Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
Успаміны аб высалкі ў Салаўкі (Салавецкі лягер) – “У кіпцюрох ГПУ”, выдадзена на 7 мовах. 1935-37. Адны з першых твораў гулагаўскай тэматыкі. Напісаны удзельнікам падзей. Напачатку аўтар хаваецца пад імем Попутчіка, але пасьля рашуча адкрываецца чытачу: «Скідаю маску. Але! Гэтым наіўным «Попутчіком» быў я – Францішак Аляхновіч».
Кніга прываблівае аб’ектыўнасцю. Не прыдумаваў дадатковых жахаў. Старонкі кнгі насычаны узгадкамі пра лёсы людзей. Пісьменнік не спяшаецца з маральнымі прысудамі. Задача: пакінуць аб’ектыўнае сведчанне аб адной з самых страшных старонак гісторыі.
Сам Аляхновіч так тлумачыць мэту напісання ўспамінаў:
«Мне пашанцавала. Я яшчэ жыву. Я на волі. Я магу яшчэ трымаць пяро ў руцэ. Ад свайго вызвалення, восем год назад, я не пакідаю пісаць і гаварыць аб найстрашнейшым ворагу чалавецтва.”
Паказваў Аляхновіч сапраўдны твар бальшавізму грунтоўна і дэталёва.
«Даведзеныя да роспачы людзi даставалі свайго роду псыхозу, які выяўляўся эпідэмічна. Няздолеўшы выканаць работу, а ведаючы, што яму за гэта пагражае, чалавек агорнуты бяссільнай роспачай, клаў на пень сваю руку і… адсякаў сабе пальцы… і кідаў іх у твар дзесятнiкаў» - пісаў ФА пра катаржныя працы на лесапавале, у якіх першы час прымаў удзел сам.
Аляхновіч не адседзеў прысуджаных 10 год: праз шэсць гадоў катаргі яго абмянялі на палітычнага вязьня польскіх уладаў Браніслава Тарашкевіча. Апошні неўзабаве таксама апынуўся ў савецкіх засьценках. Аляхновічу пашанцавала болей. Ён атрымаў яшчэ 10 гадоў вольнага жыцця. Увесь час ён няспынна працаваў.
Пісаў не таму, што злаваўся за сваё скалечанае жыццё (шмат гора савецкая сістэма прынесла ягонай маці, жонцы, дзецям, паплечнікам ўрэшце рэшт!), а таму што хацеў папярэдзіць сучаснікаў, расказаць праўду нашчадкам, адкрыць ім і нам вочы: «Мне цяпер сорамна, што я гэтак бяскрытычна верыў тады ў савецкі міраж, што нават агентаў ГПУ прымаў за людзей, якім можна верыць, мала што не за сваіх прыяцеляў».
Спадчына Францішка Аляхновіча ня згінула сярод пыльных паліцаў бібліятэк. Ягоныя п’есы і ўспаміны праходзяць у ВНУ. А у 1990-я ягоныя глыбокія, мэтафізычныя творы вярнуў на беларускую сцэну Мікола Трухан.