
- •8.Раман Ядвігіна ш. “Золата”: сэнс назвы твора, праблематыка, асаблівасці кампазіцыі, прыёмы стварэння характараў.
- •9. Асоба Цёткі. Пераемнасць літаратурных традыцый у творчасці пісьменніцы (на прыкладзе паэзіі).
- •10. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы Цёткі.
- •11. Уклад Уладзіслава Галубка ў развіццё беларускай драматургіі і тэатра. Жанравая спецыфіка п’ес пісьменніка.
- •12. Тэматыка драматычных твораў Уладзіслава Галубка. Аналіз п’есы на выбар (“Пісаравы імяніны”, “Суд”, “Пан Сурынта”, “Ганка”).
- •13. Перыпетыі жыццёвага і творчага шляху Францішка Аляхновіча. Кніга “у кіпцюрох гпу” як прысуд таталітарызму.
- •14. Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі. Праблемна-тэматычная і жанравая разнастайнасць драматургічнай спадчыны. Аналіз п’есы на выбар.
- •15. Месца Вацлава Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку хх ст. Творчыя набыткі пісьменніка.
8.Раман Ядвігіна ш. “Золата”: сэнс назвы твора, праблематыка, асаблівасці кампазіцыі, прыёмы стварэння характараў.
Раман "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Бел. пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычн літ-ры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.
Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна Ш.
Ядвігін Ш. (сапр. імя Антон Лявіцкі) увайшоў у бел літ як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з 1-ых бел. раманаў. Пісаў ён на бел, польск і рус мовах. 1-ыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і хар-ца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і інш заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яў-ца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навел "Вучоны бык", "3 маленькім білецікам", "Пазыка", "Заморскі звер", "Цырк" сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, сушаць у партэры анучы, у цягніку замест вызначанага ў білеце месца займаюць туалет…). Апавяданне "Рабы" з'яў-ца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, "Падласенькі" - сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, "Важная фіга"- высмейваннем злых і сварлівых свякрух, "Дачэсныя" - выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства. Пазнейшыя творы хар-ца большай рэалістычнасцю, сац. завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях "Гаротная" (пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), "Бярозка" (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марысі).
9. Асоба Цёткі. Пераемнасць літаратурных традыцый у творчасці пісьменніцы (на прыкладзе паэзіі).
Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча. Настаўнічала ў вёсцы. 1902-04 - вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах ў Пецярбургу. Найвышэйшае прызначэнне чалавека - барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час яе вучобы ў Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў "Круг бел народнай прасветы". А. Пашкевіч становіцца актыўнай удзельніцай барацьбы з царызмам. Тады ж пачаўся і шлях Алаізы ў літ-ру. У нелегальных выданнях гуртка - "Каляднай пісанцы" і "Велікоднай пісанцы" - былі змешчаны яе вершы. 1904 - Пашкевіч вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску 1-ай бел газеты "Наша доля". І зноў эміграцыя. Цётка едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філфак Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем бел тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. 1908-09 - у эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца на радзіму, дзе ў 1914 г. пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі "Лучынка". 1915 - прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі бел школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні. 1916 - памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла.
Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы "Хрэст на свабоду", "Мора", "Пад штандарам" - сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Асн. матывы паэзіі Цёткі - любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу.
Цётка - адна з пачынальніц бел прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі ("Зялёнка"), цяжкі вясковы побыт ("Навагодні ліст"), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве ("Міхаська"). Апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі" таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей ("Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак беларусаў"), публіц. артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі бел тэатра.
На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
Пачынала сваю творчасць Цётка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiча. Цётка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цётка жыла ў iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-07, калi жыцце ставiла перад лiт-рай новыя задачы. Творчасць Цёткi набывае рэвалюцыйны хар-р. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняў нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершаў, прасягнутых нянавiсцью да самаўладства. Народная рэвалюцыя становiцца гал. тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цётка зб. "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершаў пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У зб. "Скрыпка бел” з'яу-ца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса"). Верш "Суседзям у няволi” напiсаны, калi паэтэса знаходзiлася у эмiграцыi на Украiне. У вершы яна становiцца прапагандыстам iдэй iнтернацыяналiзму, адзiнства iнтарэсаў працоўных мас усiх нацыянальнасцей. Iдэя верша - глыбокая вера ў непераможную сiлу народа, загартаваную ў суровых выпрабаваннях цяжкай i шматпакутнай гiсторыi. Цётка заклiкае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-07, калi 9 студзеня па ўказу цара была растрэляна мiрная дэманстрацыя. Верш належыць да публiцыст. лiрыкi.
Самы яркi з рэвалюц. творау Цёткi - верш "Мора". У вершы падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. У вершы паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. У вершы вобразна выступаюць хар-ныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца на моры паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржаўя. Верш заканчваецца ўслаўленнем барацьбы. Верш з'яў-ца гiмнам рэвалюцыi.
Паэтычная творчасць Цёткi амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымi падзеямi 1905-07. Вершы паэтэсы - палiтычная, публiцыстычная лiрыка, паэзiя высокiх грамадзянскiх настрояў, пачуццяў, iмкненняў. Цётка была не толькi таленавiтай паэтэсай, а i таленавiтым празаiкам, што яскрава выявiлася ў апошнi перыяд яе творчасцi (апавяданне "Прысяга над крывавымi разорамi"). Замалеўка з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай i нястачай чалавека, селянiна Мацея. Творчасць Цёткi пасля падзей 1905-07 развiвалася ў складаных абставiнах рэвалюцыi. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказаў яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напiсаныя у той час, а таксама апавяданнi "Навагоднi лiст".