Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя пытанн_.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
370.18 Кб
Скачать

Структура і змест рэферата

Структурна рэферат любога віду складаецца з дзвюх частак: бібліяграфічнага апісання і тэксту.

Бібліяграфічнае апісанне дае зыходную інфармацыю аб першасным дакуменце і складаецца ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам. Загаловак дакумента, які ўваходзіць у бібліяграфічнае апісанне, служыць, як правіла, загалоўкам рэферата.

Тэкст рэферата дапаўняе інфармацыю, дадзеную ў бібліяграфічным апісанні першаснага дакумента, і ўключае асноўныя звесткі аб першасным дакуменце, найбольш істотную, каштоўную, новую праблемную інфармацыю, новыя погляды, метады даследавання, матэрыялы і звесткі, якія раней не публікаваліся і ўяўляюць навуковую цікавасць, без ацэнкі выкладаемага.

Працэс складання тэксту рэферата ўяўляе сабой згортванне (кампрэсію) навуковай інфармацыі, скіраванае на тое, каб выявіць і выбраць са зместу першаснага дакумента найболь істотную, новую праблемную інфармацыю і падаць яе ў новай кароткай форме ў адпаведнасці з мэтавым прызначэннем выбранага дакумента – рэферата па прынцыпе “мінімум знакаў – максімум інфармацыі”.

Асноўныя патрабаванні да складання рэферата

Аб’ектыўнасць – дакладны выклад сутнасці рэфераванай работы і погляду яе аўтара, фіксаванне толькі тых звестак, якія змяшчаюцца ў першасным дакуменце, без ацэнкі выкладаемага матэрыялу, палемікі з аўтарам).

Паўната – выклад усіх істотных палажэнняў першаснага дакумента.

Адзінства стылю – выкарыстанне тых жа слоўных сродкаў адзінай тэрміналогіі, скарачэнняў.

Мова рэферата павінна быць літаратурнай, дакладнай, кароткай, яснай і простай, без складаных граматычных канструкцый і складаных стылістычных зваротаў.

Кампазіцыя рэферата павінна быць унутрана лагічнай і можа адрознівацца ад кампазіцыі другаснага дакумента.

Аб’ём – ад 500 да 12 тысяч друкаваных знакаў і больш.

У заключэнні прыводзяцца вывады аўтара першаснага дакумента, абагульненні, рэзюмэ.

Для рэферата не характэрны суб’ектыўна-ацэначныя элементы (у параўнанні з анатацыяй). Рэферат знаёміць чытачоў з элементамі арыгінала і, такім чынам, замяшчае яго (арыгінал), а анатацыя дае ўяўленне толькі аб тэме першакрыніцы, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі. Рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў, выдзеленых з тэксту арыгінала. Анатацыя пішацца сваімі словамі. Высокая ступень кампрэсіі тэксту прыводзіць да крайняй абстракцыі і абагульнення матэрыялу. Паколькі абстрагаванне і абагульненне робяцца пэўнай асобай – аўтарам анатацыі, яны нязменна маюць адбітак суб’ектыўнасці.

У некаторых аўтараў ацэначныя моманты могуць прымаць яшчэ больш суб’ектыўны характар. У гэтым плане анатацыя змыкаецца з пераказам (элементы інтэрпрэтацыі арыгінала) і нават рэцэнзаваннем (крытычнай ацэнкай першаснага дакумента).

Падабенства паміж звычайным пераказам і рэфератам заключаецца ў сэнсавым скарачэнні зместу; розніца заключаецца ў тым, што ў рэфератыўным выкладзе галоўнае – гэта сам факталагічны матэрыял, а ў пераказе – ацэнка і інтэрпрэтацыя фактаў.

Рэфераванне і канспектаванне таксама маюць шэраг агульных рысаў. Найбольш важны момант падабенства – неабходнасць сэнсавага скарачэння тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак, а галоўная рыса адрознення ў тым, што канспектам карыстаецца толькі яго аўтар, а рэферат прызначаны для даволі шырокага кола чытачоў.