Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя пытанн_.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
370.18 Кб
Скачать

4. Лексiка-граматычная і генетычная характарыстыка тэрмiнаў

Тэрмiны паводле будовы суадносяцца са словамi i словазлучэннямi.

Тэрмiны-словы прадстаўлены: 1) назоўнiкамi: закон 2) прыметнiкамi (як правiла, у спалучэннi з назоўнiкам: працэсуальны; 3) дзеясловамi: вызначаць, кампенсаваць; 4) прыслоўямi (рэдка): дакладна, рэгрэсiўна.

Тэрмiны-словазлучэннi надзвычай шырока прадстаўлены ва ўсiх галiнах навукi i тэхнiкi. Сярод iх вылучаюцца свабодныя i несвабодныя словазлучэннi.

У тэрмiнах са свабодным спалучэннем слоў кожны кампанент па-за тэрмiнам можа ўступаць у сувязь з iншымi словамi: канстытуцыйнае права.

У несвабодных словазлучэннях можна выдзелiць кампанент, якi iзалявана можа i не быць тэрмiнам: джэнтльменскае пагадненне.

Тэрмiны-словазлучэннi бываюць двухкампанентныя: дагавор перавозкi; трох-, чатырох-, пяцiкампанентныя: абмен жылымi памяшканнямi.

Адрознiваюць прыназоўнiкавыя i беспрыназоўнiкавыя словазлучэннi: падатак на зямлю; звычаёвае права.

Тэрмiналагiчная лексiка паводле паходжання падзяляецца на ўласную i iншамоўную.

Уласныя тэрмiны ўключаюць 1) агульнаўжывальныя словы, якiя сталi тэрмiнамi ў вынiку працэсу тэрмiналагiзацыi: справа, скарб; 2) вытворныя тэрмiны, цi дэрываты: дагавор, адтэрмiноўка; 3) агульнаўжывальныя словы – яны ж тэрмiны: мацi, бацька, бабуля.

Iншамоўныя тэрмiны запазычваюцца з розных моў.

Стылістыка і культура маўлення

  1. Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы.

  2. Асаблiвасцi навуковага стылю.

  3. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

1. Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы.

Cловы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай мовы, адрозніваюцца сваім ужываннем. Для выражэння думак або перадачы пэўнага паведамлення мы выбіраем толькі тыя моўныя, у тым ліку і лексічныя сродкі, якія адпавядаюць абставінам, мэце і задачам паведамлення. Таму і адрозніваюцца, напрыклад, справаздача ці заява ад вуснай размовы суседзяў або ліста бацькам. Падбор моўна-выяўленчых сродкаў і вызначае стылі сучаснай беларускай мовы, вывучэннем якіх займаецца стылістыка.

Моўны стыль (грэч. stylos – палачка для пісьма ў старажытнасці і сярэднявеччы) – сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэтаў і зместу выказвання. Стыль – гэта функцыянальная разнавiднасць мовы, форма яе грамадскага выкарыстання.

На аснове функцый i сфер зносiн вылучаюць мастацкi, навуковы, публiцыстычны, афiцыйна-справавы, размоўны стылi. Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсiўнай i функцыянальна-стылiстычнай афарбоўкай. Iснуюць пэўныя заканамернасцi выкарыстання моўных сродкаў, наяўнасць цi адсутнасць гэтых сродкаў (напрыклад, для афiцыйна-справавога стылю характэрна выкарыстанне канцылярскiх штампаў i не ўласцiвы словы з суфiксамi суб’ектыўнай ацэнкi, як у мастацкiм).

Існаванне стыляў абумоўлена багаццем мовы, яе сінанімікай. У сучасных нацыянальных мовах любое выказванне можна перадаць па-рознаму. Чым больш развітая мова, чым багацейшыя яе сінанімічныя рэсурсы, тым больш разнастайныя спосабы перадачы інфармацыі.

Але існаванне патэнцыяльных рэсурсаў мовы не стварае функцыянальных стыляў. Для іх фарміравання патрэбны яшчэ знешнія, экстралінгвістычныя, нямоўныя фактары, якія вызначаюць умовы адбору моўных адзінак:

    1. форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная);

    2. сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, дзяржаўная і г.д.);

    3. змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання);

    4. мэта зносін (паведамленне, просьба, загад і г.д.);

    5. умовы зносін (характар узаемаадносін удзельнікаў акта камунікацыі).

Вусная і пісьмовая формы зносін адрозніваюцца асаблівасцямі кантакту паміж суразмоўцамі. Пры вуснай форме ажыццяўляецца непасрэдны кантакт суразмоўцаў, пры пісьмовай – апасродкаваны. Вусная форма разлічана на слыхавое ўспрыманне, пісьмовая – на зрокавае. Пры вуснай форме маўленння вялікую ролю адыгрывае жэст, міміка, інтанацыя. Нездарма Б.Шоу гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць “не”, але ёсць толькі адзін спосаб напісаць гэта.

Падзел маўлення на вусную і пісьмовую формы не супадае з падзелам стыляў на гутарковы і кніжныя, бо кожны стыль мовы можа выкарыстоўваццца ў вуснай і пісьмовай формах, але найчасцей гутарковы стыль ужываецца ў вуснай форме, а кніжныя – у пісьмовай.

Дыялагічная і маналагічная формы зносін таксама дыктуюць свой выбар моўных сродкаў. Дыялагічная форма часцей ужываецца ў гутарковым стылі, маналагічная – у кніжных. Аднак і маналагічная форма магчымая ў гутарковым стылі, напрыклад, выступленне на сходзе, сяброўскі ліст. Нават у звычайнай размове дыялог спалучаецца з маналогам. У такіх кніжных стылях, як публіцыстычны і навуковы, выкарыстоўваюцца элементы дыялагічнай формы выказвання. Стылю мастацкай літаратуры ўласцівы абедзве формы: у лірыцы пераважае маналог, у драматычных творах – дыялог.

На сучасным этапе развіцця грамадства найбольш характэрным з’яўляецца ўзаемапранікненне стыляў, іх узамны ўплыў. Перасячэнне, перакрыжаванне розных стылістычных пластоў выяўляецца не толькі ў звязным тэксце, але і ў асобным выказванні. Тлумачыцца гэта павышэннем узроўню адукацыі, актыўнасцю сродкаў масавай інфармацыі, зменай сацыяльнай структуры грамадства. Межы паміж стылямі, умоўныя, адносныя заўсёды, цяпер становяцца яшчэ больш рухомымі. Аднак не ўсе стылі аднолькава ўспрымаюць уздзеянне іншых стылістычных пластоў. Найбольш падатлівы гутарковы стыль. Ён пастаянна прыцягвае рознастылёвыя моўныя сродкі, але і сам аказвае вялікі уплыў на фарміраванне новых прымет у іншых стылях. Гутарковы стыль асімілюе кніжныя элементы і сам пранікае ў кніжныя стылі, нават у найбольш кансерватыўны – афіцыйна-справавы.

Усе кніжныя стылі характарызуюцца такімі рысамі, як абдуманасць, падрыхтаванасць выказвання. Гутарковаму стылю ўласціва экспромтнасць, спантанасць (самаадвольнасць). Гутарковы стыль валодае найбольшымі магчымасцямі ў выяўленні інтэлектуальных, маральных, этычных якасцей асобы. Афіцыйна-справавы і навуковы стылі не раскрываюць, як правіла, індывідуальнасці аўтара. У гэтых стылях увага звернута галоўным чынам на логіку выказвання. Таму тут надзвычай шырока выкарыстоўваецца тэрміналогія, абстрактная лексіка, якія дазваляюць найбольш дакладна і адназначна перадаць думку.

Размоўны стыль абслугоўвае сферу бытавых зносiн i часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пiсьмовай форме ў тэкстах мастацкага, радзей публiцыстычнага стылю). Для яго характэрны нязмушанасць, суб’ектыўнасць, дыялагiчнасць, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагiчнасцi, выкарыстанне няпоўных сказаў, экспрэсiўна-эмацыянальнай лексiкi, пытальных i пабуджальных сказаў, невербальных сродкаў (жэстаў, мiмiкi, разнастайных рухаў). Адрознiваюць дзве разнавiднасцi размоўнага стылю: размоўна-бытавы i размоўна-афiцыйны.

Мастацкi стыль вызначаецца сваёй унiкальнасцю: ён выконвае агульную для ўсiх стыляў камунiкацыйную функцыю, выкарыстоўвае сродкi ўсiх стыляў, для яго характэрна эстэтычная функцыя. Мастацкая мова характарызуецца эмацыянальнасцю, экспрэсiўнасцю, разнастайнымi сродкамi выражэнныя – метафара, параўнанне, эпiтэт i iнш. Мастацкi стыль спалучае аб’ектыўнасць i суб’ектыўнасць, маналог i дыялог, агульнаўжывальную лексiку i разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкi.

Публiцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў газетах, грамадска-палiтычных i лiтаратурна-мастацкiх часопiсах, на радыё, тэлебачаннi i г.д. Важнейшымi яго асаблiвасцямi з’яўляюцца папулярнасць, iнфармацыйнасць, вобразнасць, палемiчнасць. Задача гэтага стылю – фармiраваць светапогляд чытача, абуджаць грамадзянскiя якасцi асобы. Асноўныя функцыi – паведамленне i ўздзеянне. Адрознiваюць газетна-публiцыстычны, радыётэлежурналiсцкi, аратарскi падстылi.

2. Асаблівасці навуковага стылю. Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства i выкарыстоўваецца пераважна ў пiсьмовай форме ў навуковай лiтаратуры (манаграфiях, дакладах, артыкулах, дысертацыях, справаздачах аб навукова-даследчай працы i iнш.). Усе моўныя сродкi навуковага стылю накiраваны на тое, каб лагiчна, дакладна i зразумела перадаць змест, таму адно з асноўных патрабаванняў стылю – лагiчнасць, а таксама дакладнасць, абстрактнасць, аб’ектыўнасць. Мэта навуковых тэкстаў – зафiксаваць, захаваць, перадаць, данесцi да чытача аргументаваную iнфармацыю ў пэўнай галiне ведаў, выкладзеную лагiчна, ясна, дакладна i аб’ектыўна.

Найбольшую адметнасць навуковага стылю складае сiстэма моўных сродкаў, якая адлюстроўвае спецыфiку навукова-даследчай працы: выкарыстанне тэрмiнаў, характэрных для розных галiн ведаў, у тым лiку мiжнароднай, iнтэрнацыянальнай тэрмiналогii.

Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя словы, стылістычна нейтральныя (міжстылёвыя). Міжстылёвая лексіка аб’ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна могуць выкарыстоўвацца ў любым тыпе выказвання.

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання (міжнавуковыя тэрміны), якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: аналіз, сінтэз, дослед, працэс, пошук, гіпотэза, сістэма, мадэль, тэорыя, узаемасувязь, даказаць, абгрунтаваць. Заўважым, што сярод слоў гэтай групы шмат іншамоўных і нават інтэрнацыянальных, паколькі гэта словы лацінскага ці грэчаскага паходжання.

Вузкаспецыяльныя тэрміны – гэта ўласна навуковыя тэрміны, якія выражаюць сістэму паняццяў пэўнай галіны ведаў, большасць з такіх тэрмінаў не выходзяць за межы вузкапрафесійных зносін: злачынная нядбайнасць, пракурорскі нагляд, калегіяльнасць суда, экстрадыцыя, яўка з пакаяннем (юрыдычныя тэрміны); базідыяльныя грыбы, біякамунікацыя, апакарпны плод, рутакветныя, арніталогія, штучная мутацыя, чаравікападобны пялёстак (біялагічныя тэрміны); інтэгральнае злічэнне, алгебраічнае складанне, лагарфмічная функцыя, сістэма раўнанняў з частковымі вытворнымі, прывядзенне дробаў да супольнага назоўніка (матэматычныя тэрміны); сімвал кіравання прыладай, сістэма вылічальная інтэрактыўная, цыкл звароту да памяці, ранг матрыцы, абход графа, рэзідэнтны абсяг (тэрміны па інфарматыцы).

Навуковы стыль характарызуецца вышэйшай ступенню абстрактнасцi, абагульняльнасцю, наяўнасцю як лексiчных, так i iншых сродкаў выражэння (схемы, карты, атласы, таблiцы, умоўныя знакi). Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае навуковае паняцце.

Адрознiваюць уласна навуковы, навукова-навучальны i навукова-папулярны падстылi навуковага стылю. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, культуры, тэхнікі. Таму ў навукова-папулярным стылі вузкаспецыяльныя тэрміны звычайна не ўжываюцца. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова павінны тлумачыцца – у самім тэксце або ў зносках. Навукова-папулярны стыль карыстаецца вобразнымі сродкамі мовы, гутарковымі словамі і выразамі. Гэта дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю жыва, цікава і даступна.

Асноўная форма навуковага стылю – маналог, але вылучаюць i розныя вiды навуковага дыялога: iнтэлектуальная гутарка, навуковая дыскусiя, манаграфiя, пабудаваная паводле схемы дыялога.

У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца ўсе часцiны мовы (за выключэннем выклiчнiкаў), але перавага аддаецца назоўнiкам, прыметнiкам (у спалучэннi з назоўнiкамi), дзеясловам (у форме 3-яй асобы цяперашняга часу i формах прошлага часу), аддзеяслоўным назоўнiкам з абстрактным значэннем.

З розных тыпаў сказаў у навуковых тэкстах пераважаюць апавядальныя. Пытальныя сказы сустракаюцца ў навукова-папулярным стылi, у вусным маўленнi выкладчыкаў i лектараў. Абмежавана, але выкарыстоўваюцца рытарычныя пытаннi, мэта якiх – сканцэнтраваць увагу на якiм-небудзь палажэннi, пэўнай думцы, аргуменце.

У навуковым тэксце сказы, як правiла, двухсастаўныя, развiтыя, выказнiк часта выражаецца дзеясловам у форме цяперашняга часу або састаўным iменным дзеясловам з асноўным кампанентам назоўнiкам. Iнфармацыйная насычанасць навуковых тэкстаў абумоўлiвае выкарыстанне ўскладненых i складаных сiнтаксiчных канструкцый. Напрыклад, сказы з аднароднымi членамi пры сiстэматызацыi або класiфiкацыi з’яў, прымет, прадметаў. Для навуковага стылю характэрны такія складаназалежныя сказы, даданая частка якіх заключае асноўную інфармацыю, а галоўная частка зусім або амаль пазбаўлена зместу. Гэта канструкцыі, дзе ў ролі галоўнай часткі выступаюць фармулёўкі тыпу: Трэба сказаць, што ... . Варта падкрэсліць, што ... . Неабходна адзначыць, што ... .

Такім чынам, можна зрабіць падагульненне:

Навуковы стыль:

1. Сфера выкарыстання: у галіне навукі, тэхнікі, навуковых працах (манаграфія, артыкул, рэцэнзія, рэферат, анатацыя), падручніках, лекцыях, дакладах на навуковыя тэмы.

2. Форма праяўлення: навуковая інфармацыя падаецца ў пісьмовай форме, апісанне і тлумачэнне фактаў, з’яў ажыццяўляецца ў форме дыялога.

3. Асноўная функцыя: паведамленне і тлумачэнне навуковых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў.

4. Стылёвыя адзнакі: навуковая думка ці гіпотэза, а таксама спосабы іх моўнага афармлення заўсёды папярэдне абдумваюцца. Таму навуковаму стылю выказвання ўласцівы:

-- аб’ектыўнасць і дакладнасць;

-- строгая лагічнасць і доказнасць;

-- завершанасць, паўната выражэння думкі.

5. Моўныя сродкі:

-- агульнанавуковыя словы (сістэма, форма, функцыя, элемент) з абстрактным значэннем;

-- тэрміны розных галін навукі і тэхнікі (мерыдыян, гідроліз, біном, апатрыды);

-- пабочныя словы (адным словам, па-першае, такім чынам, нарэшце, з аднаго боку і інш.), састаўныя злучнікі (таму што, у выніку таго што, у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што, у той час як і да т.п.), прыслоўі (папярэдне, спачатку, затым, потым), якія падкрэсліваюць паслядоўнасць развіцця думкі і лагічную ўзаемасувязь частак тэксту;

-- складаныя апавядальныя сказы розных відаў са злучнікавай сувяззю;

-- перавага падпарадкавальных канструкцый, што выражаюць умоўна-выніковыя, часавыя, прычынныя адносіны.

Адметнасць навуковага стылю заключаецца ў своеасаблiвай стандартызацыi тэксту.

Надзвычай адметныя жанры навуковага стылю: манаграфiя, артыкул, тэзiс, рэферат, анатацыя, падручнiк, вучэбны дапаможнiк, слоўнiк, даведнiк, дысертацыя i iнш.

Навуковыя тэксты будуюцца ў адпаведнасцi з законамi жанру.

Артыкул, напрыклад, пачынаецца з выкладу гiсторыi пытання, абгрунтавання актуальнасцi тэмы, аб’екта даследавання, вызначэння мэт i задач; у галоўнай частцы выкладаюцца факты, назiраннi, а трэцяя частка – вывады, што з’яўляюцца вынiкам таго, аб чым было заяўлена ў асноўнай частцы; заключны этап артыкула – спiс лiтаратуры, у асобных выпадках – iлюстрацыi, дадатак у выглядзе слоўнiка i пад.

Канспект – кароткi запiс зместу лекцыi, прамовы, твора. Гэта разнавiднасць тэксту, якая ствараецца ў вынiку перапрацоўкi пачутай iнфармацыi. Мэта канспектавання – выяўленне, сiстэматызацыя i абагульненне найбольш каштоўнай iнфармацыi. Асноўнае правiла канспектавання – зразумець логiку падачы iнфармацыi, запiсаць iстотнае. Агульнапрынятыя спосабы канспектавання: 1) адбор iнфармацыi з улiкам яе навiзны i значнасцi (у вынiку змяншаецца аб’ём iнфармацыi), даслоўны запiс фармулёўкi азначэнняў, правiлаў, законаў, асноўных характарыстык; 2) перафармулёўка пачутага – шляхам занатоўвання апорных слоў i словазлучэнняў, тэрмiнаў, запiсаў у форме тэзiсаў, скарачэння слоў.