
- •Мова і соцыум
- •Гісторыя і сучасны стан мовы беларускага народа
- •1. Нацыянальная мова як крыніца духоўнай і інтэлектуальнай культуры народа.
- •Лексiка I фразеалогiя
- •3. Характарыстыка лексікі па паходжанні і ўжыванні.
- •4. Фразеалагізмы. Афарызмы. Перыфраза.
- •Тэрмiналагiчная лексiка
- •1. Паняццi «тэрмiн», «тэрмiналогiя», «тэрмiнасiстэма»
- •4. Лексiка-граматычная і генетычная характарыстыка тэрмiнаў
- •Стылістыка і культура маўлення
- •1. Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы.
- •Як падрыхтаваць канспект артыкула
- •Структура і змест рэферата
- •Асноўныя патрабаванні да складання рэферата
- •Рэфераванне навуковага тэксту
- •Рэзюмэ навуковай працы
Лексiка I фразеалогiя
1.Слова i яго значэнне.
2. Амонiмы. Сiнонiмы. Дублеты.Варыянты. Паронiмы. Антонiмы.
3. Характарыстыка лексікі па паходжанні і ўжыванні.
4. Фразеалагізмы. Афарызмы. Перыфраза.
1. Слова і яго значэнне. Слова – найменшая сэнсавая адзiнка мовы, гук або комплекс гукаў, якi мае значэнне i называе паняцце: сум –тужлiвы, маркотны настрой, сом – вялiкая драпежная рыба з вусамi, сым –спалучэнне гукаў, якое не мае сэнсу, таму яго нельга назваць словам.
Змест слова складае яго лексiчнае значэнне, г.зн. суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаiснасцi. Слова з адным лексiчным значэннем называецца адназначным, з двума i больш – мнагазначным: загаловак – назва кнiгi, часопiса, артыкула; задача – 1) заданне, якое рашаецца шляхам вылiчэнняў, захоўваючы пэўныя ўмовы; 2) тое, што неаходна выканаць, зрабiць; 3) мэта, якой хочуць дасягнуць.
Лексiчнае значэнне можа быць нематываваным (адвольным): нос, кнiга i матываваным (усведамляецца пры ўдзеле iншага слова): вятрак, гарлачык, пiва.
Словы могуць ужывацца ў прамым i пераносным значэннях.
Пераноснае значэнне ўзнiкае на аснове прамога, калi падабенства або блiзкасць прадметаў, з’яў i дзеянняў дазваляюць супастаўляць, параўноўваць iх: чорны колер – чорныя думкi, залатыя завушнiцы – залатыя валасы, хвост яшчаркi – хвост калоны, пачаўся дыктант – праверыў дыктант, Рудольф Дызель – магутны дызель, лiмон (дрэўца) i лiмон (плод).
2. Амонiмы. Сiнонiмы. Дублеты.Варыянты. Паронiмы. Антонiмы.
Амонiмы – словы аднолькага гукавога складу, якiя не маюць нiчога агульнага ў семантыцы: корт – тканiна i корт – пляцоўка для гульнi.
Адрознiваюць амонiмы: 1)лексiчныя (словы адной i той жа часцiны мовы, якiя супадаюць у гучаннi i напiсаннi, але адрознiваюцца значэннем): гасцiнец – падарунак i гасцiнец – дарога; 2) фанетычныя (аднолькава гучаць, але па-рознаму пiшуцца): казка – каска, грып –грыб; 3) графiчныя (аднолькава пiшуцца, але па-рознаму гучаць): каса –каса, прыклад – прыклад; 4) марфалагiчныя (словы розных часцiн мовы, якiя супадаюць у асобных граматычных формах): лiпкi (назоўнiк) i лiпкi (рпыметнiк); 5) мiжмоўныя (словы блiзкароднасных моў): дыван (бел.) – ковёр (руск.), диван (руск.) – канапа (бел.); час (бел.) – время (руск.), час (руск.) –гадзiна (бел.).
Сiнонiмы – блiзкiя значэннем словы, якiя па-рознаму гучаць i пiшуцца: думаць, меркаваць, разважаць, мыслiць.
Вылучаюць сiнонiмы: 1) семантычныя (адрознiваюцца адценнем значэння): педагог, настаўнiк, выкладчык; 2) стылiстычныя (адрознiваюцца сферай ужывання): вандроўнiк (нейтр.) i пiлiгрым (кнiжн., уст.); 3) семантыка-стылiстычныя (адрзнiваюцца i адценнем значэння i сферай ужывання): пiсаць – крэмзаць, крычаць – галёкаць.
Дублеты – аднолькавыя значэннем словы: крумкач – груган, экспарт – вываз, адвакат – абаронца.
Варыянты – словы, якiя маюць адно лексiчнае значэнне, але адрознiваюцца асобнымi лiтарамi, марфемамi, граматычнымi формамi, нацiскам: паседжанне – пасяджэнне, рэформенны – рэформавы, фiнансаваць – фiнансiраваць.
Паронiмы – словы, якiя маюць блiзкае гучанне, але адрознiваюцца значэннем: квадрат (роўнастароннi прамавугольнiк) i квадрант (чацвёртая частка круга); эканомiка (стан народнай гаспадаркi) i эканомiя (ашчаднасць, беражлiвасць).
Антонiмы – словы, якiя абазначаюць лагiчна процiлеглыя, але суадносныя паняццi: купiць – прадаць, пачынаць – заканчваць, святло – цемра, багаты – бедны, справа – злева.
Адрознiваюць аднакаранёвыя антонiмы: праўда – няпраўда, надводны – падводны i рознакаранёвыя: праўда – хлусня, радасны – сумны, дэмакратычны – рэакцыйны.