Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора по Дроздову.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
173.37 Кб
Скачать

4. Белорусские сми в процессе формирования и реализации гос.Политики рб(с 1991г)

27.07.1991-Вярхоўны Савет БССР абвясціў РБ суверэннай і самастойнай краінай. Пачаўся нов.этап бел.гіст. Ужо ў першыя дні існавання самастойнай дзяржавы ў СМІ адбыліся кардынальныя змены. Пачаткам сістэмнай дэмакратызацыі СМІ стаў Закон СССР “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” ад 1.08.1990. Ен адмяняў партыйную цэнзуру і манаполію Камуністычнай партыі на стварэнне перыядычных выданняў. З гэтага часу ў РБ пачалася сістэмная перабудова рэспубліканскага друку. Разам з умацаваннем нац-дэмакратычнага руху, стварэннем новых паліт. Партый і грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць нов.перыядычныя выданні. У першую чаргу паліт.змены закранулі афіцыйную дзярж.прэсу. Прынцып монапартыйнасці савецкага і бел.друку быў адменены заканадаўча. Прынцып дзейнасці афіцыйнай прэсы – падпарадкаванне рэдакцыяй органам улады-захаваўся і трансфармаваўся ў працягванне палітыкі кіраўніцтва РБ. Змянялася тыпалогія нац.СМІ. Змяніўся стыль працы рэдакцый і журналістаў. Перад СМІ стаялі задачы:

-прадстаўленне глабальнай інфы грамадству

-вырашэнне сац-эк задач у нов.рыначных умовах

-захаванне інфармацыйнай бяспекі перад замежным уплывам

На першы план вылучыліся грамадска-палітыч.выданні, якія сталі стрыжнем: “Звязда”, “СБ”, “Магілеўская праўда”, “Мінская праўда”, “Віцебскі рабочы”. Пры падтрымцы дзяржавы яны пераадолелі крызіс станаўлення нов.паліт. адносін і сталі асновай нов. рэспубл.інфармацыйнай прасторы.

12.07.1990-пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР “Аб сродках масавай інфармацыі Вярхоўнага Савета БССР”=> “Народная газета”, “Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР”, ч “Дэпутацкая трыбуна”.

14.06.1991-“Рэспубліка”-нов.тып выдання, таблоідны фармат

Выхад “Н.г.” і “Рэспублікі” паклаў пачатак новаму дэмакратычнаму пераду развіцця бел. СМІ. Інфармацыйнае поле падзялілася на дзве плыні: сацыялістычнае і дэмакратычнае. Большасць афіцыйнай перыедыкі падтрымлівала сацыялістычны кірунак, а выданні новых грамадскіх арганізацый і палітычных аб’яднанняў выступалі за рыначныя адносіны і дэмакратызацыю жыцця ў рэспубліцы. Мянялася тыпалогія выданняў у Бел. Паліт.інфа. становіцца галоўнай у камунікатыўных працэсах. СМІ актыўна абмяркоўвалі не толькі вострыя праблемы, якія адбываліся ў рэспубліцы, але і вялі пошук сац-эк кірунку далейшага развіцця краіны, вызначэнне структуры яе дзяржаўнасці, ідэалагічнай арганізацыі грамадства. Адбываюцца карднальныя змены ў дзейнасці раеннага друку. Раенныея газеты становяцца больш самастойнымі. Узрасла іх роля ў грамадскім жыцці. Некаторыя з іх змянілі свае назвы. Захаваліся шматтыражныя заводскія і газеты вышэйшых навучальных устаноў. Усяго выходзіла 41 шматтыражная газета на буйнейшых прамысловых прадпрыемствах і 13 шматтыражак у дзяржаўных установах. Узнікаюць і неафіцыйныя выданні БНФ-“Навіны”, у Гомелі-“Атава”, у Магілеве-“Абуджэнне”.

Пасля таго як перастаў існваць Савецкі саюз, стала скарачацца паступленне газет з Расіі. Вызвалялася месца для рэспубл.перыедыкі. Новасці з суседніх рэспублік пачаліся лічыцца замежнымі. Вопыту ў журналістаў не хапала, адсутнічала і замежная карэспандэнцкая сетка. Пачалося масавае стварэнне неафецыйных выданняў рознага тыпу=>насычэнне інф. Стваралася свая аўтаномная інфармац.прастора. Адбываецца актыўнае ўкараненне камп’ютэрных тэхналогій.

1993-Мін.інф+Саюз журн. распрацавалі Канцэпцыю суверэннай інфармац.прасторы= сфармуляваны заканамернасці функцыянірвання СМІ ва ўмоваз свабоды слова. РБ заявіла аб далучэнні да “Хартыі свабоды друку”.

У пагоні за масавасці і тыражнасць многія газеты пажаўцелі. Замест аналітыкі на старонках замацаваліся каментарыі, “дайджэсты”, крымінальныя нарысы. Прафесійны ўзровень журналістыкі панізіўся. Мастацка-публіцыстыч. стыль знікаў. Замацоўвалася ненарматыўная лексіка. Пачалося дзяржаўнае заканадаўчае ўмацаванне афіцыйнай прэсы.

Удасканальваецца прававая база СМІ:

1995-Закон “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, “Аб інфарматызацыі”

1996-“Аб аўтарскім праве і сумежных правах”

1997-“Аб рэкламе”. Указ Прэзідэнта “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзярж.СМІ”

Пасля дэфолту ў Расіі 17.08.1998 адбыўся фінансавых крах большасці газет і часопісаў у Бел. Скараціліся тыражы газет. Адбываецца страта нац.пазіцый на інфармацыйным полі (замеж.часопісы)