
- •Пытанні да экзамену па гісторыі беларусі
- •Прычыны, характар і асаблівасці разгортвання казацка-сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. На тэрыторыі Беларусі
- •Антыфеадальны рух на паўднёва-ўсходніх землях Беларусі ў 1648—1649 гг. Грамадска-саслоўны склад паўстанцаў.
- •Казацкія загоны і іх кіраўнікі. Баявыядзеянні ў 1648—1649 гг. Пад Пінскам, Мазыром і Бабруйскам.
- •Баявыя дзеянні ў 1649—1651гг. Вынікі казацка-сялянскай вайны для Беларусі.
- •Прычыны і пачатак вайны Расіі з Рэччу Паспалітай з 1654—1667 гг. Ваенныя дзеянні ў вкл у 1654 – 1655 гг.
- •Палітычная і вайсковая дзейнасць гетмана я. Радзівіла. Кейданская унія.
- •Палітыка царскіх улад у Беларусі падчас вайны 1654—1667 гг. І пазіцыі насельніцтва.
- •Ваенныя дзеянні вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1658—1666 гг.
- •Андрусаўскае перамір’е. Умовы “вечнага міру” 1686 г. З Расіяй.
- •Узмацненне феадальнай анархіі ў другой палове хvіі ст. Становішча шляхты і праграма “каэквацыі правоў”.
- •Грамадзянская вайна 1696—1700 гг. У вкл. Віленская пастанова.
- •Прычыны і пачатак Паўночнай вайны. Асаблівасці ўступлення ў яе Вялікага княства Літоўскага.
- •Ход баявых дзеянняў падчас Паўночнай вайны і адносіны насельніцтва да ваюючых бакоў.
- •Абвастрэнне дзяржаўна-палітычнага крызіса вкл падчас Паўночнай вайны. Вынікі вайны для Беларусі.
- •Панская гаспадарка ў другой палове хvіі – хvііі ст. І эвалюцыя феадальнай рэнты.
- •Сялянская гаспадарка і катэгорыі сялян ў другой палове хvіі – хvііі ст.
- •Характар эканамічнага ажыўлення у хvііі ст. Вотчынныя мануфактуры.
- •Становішча гарадоў ў другой палове хvіі – хvііі ст. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю.
- •Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства ў другой палове XVIII ст.
- •Рэлігійнае становішча вкл ў другой палове хvіі – хvііі ст.
- •Рэформы дзяржаўнага ладу і кіравання на пачатку праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- •Гаспадарчыя рэформы на пачатку праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- •Рэфарматарская дзейнасць а. Тызенгаўза, я. Храптовіча ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.
- •Рэфарматарская дзейнасць а. Тызенгаўза у галіне прамысловай вытворчасці.
- •Дысідэнцкае пытанне. Сейм 1767—1768 гг. Кардынальныя правы.
- •Барская канфедэрацыя ў вкл. Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Чатырохгадовы (Вялікі) Сейм Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел дзяржавы Рэчы Паспалітай
- •Прычыны, падрыхтоўка і пачатак паўстання паўстання 1794 г.
- •Асаблівасці паўстання ў Беларусі. Ход баявых дзеянняў вясной – летам 1794 г.
- •Адносіны да паўстання 1794 г. Сялян. Паланецкі універсал.
- •Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.
- •Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і арганізацыя кіравання на беларускіх землях у складзе Расійскай імперыі (1772 - 1801 гг.).
- •Саслоўная палітыка расійскага ураду на далучаных землях Беларусі (1772 - 1801 гг.).
- •Насаджэнне рускага дваранскага землеўладання на беларускіх землях (1772 - 1801 гг.).
- •Змены ў сельскай гаспадарцы, падаткі і павіннасці сялян (1772 - 1801 гг.).
- •Становішча гарадоў. Развіццё прамысловасці і гандлю, шляхоў зносін (1772 - 1801 гг.).
- •Нацыянальна-рэлігійная палітыка расійскага ўраду (1772 - 1801 гг.).
- •Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народа ў другой палове хvіі – хvііі ст.
- •Адукацыя і навука ў другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Грамадска-палітычная думка ў другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Эпоха Асветніцтва ў Беларусі. Фізіякраты.
- •Адукацыя ў другой палове хvііі ст.
- •Развіццё навуковых ведаў ў другой палове хvіі – хvііі ст.
- •Развіццё літаратуры ў другой палове хvіі – хvііі ст.
- •Кнігадрукаванне ў другой палове хvіі – хvііі ст. Друк, першыя газеты.
- •Архітэктура Беларусі ў другой палове хvіі – хvііі ст.
- •Выяўленчае мастацтва ў другой палове хvіі – хvііі ст.
- •Музычнае мастацтва і тэатр у другой палове хvіі – хvііі ст.
Кнігадрукаванне ў другой палове хvіі – хvііі ст. Друк, першыя газеты.
Архітэктура Беларусі ў другой палове хvіі – хvііі ст.
Выяўленчае мастацтва ў другой палове хvіі – хvііі ст.
З перыяду XVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцю створанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковым развіцці гэтай галіны мастацтва.
Манументальны жывапіс – фрэскі. З архіўных матэрыялаў вядома пра роспіс фрэскамі шматлікіх праваслаўных і ўніяцкіх храмаў мясцовымі майстрамі (касцёлы распісвалі пераважна замежныя майстры). Так, у XVII ст. былі распісаны Петрапаўлаўская царква ў Мінску, цэрквы ў Оршы, Магілёве, Віцебску. У XVIII ст. распісалі праваслаўныя храмы ў Слаўгародзе (Прапойску), Чачэрску, уніяцкія – Сафію ў Полацку (адстроена Я.Глаўбіцам і Б.Касінскім ў 1738-1750-я гг.) і Крыжаўздвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра (мастак Шаталовіч, 1772 г.) і іншыя.
Каталіцкія касцёлы ў XVII-XVIII стст. афармляліся ў стылі барока, які з’явіўся на Беларусі на прыканцы XVI ст. Тыповыя рысы барока – дэматэрыялізацыя плоскасці сцяны, любоў да вычварнасці, “разарваных” архітэктурных форм, пышнасці, тэатральнасці, знешняй эфектнасці. Сярод найбольш яскравых прыкладаў – афармленне касцёлаў францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы (XVII ст.), касцёла св. Станіслава ў Маглёве (1765 г., мастак Пятро Паўлоўскі). У роспісах касцёлаў мастакі выкарыстоўвалі кампазіцыі вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў. У другой палове XVIII ст. у архітэктуры і афармленні некаторых помнікаў выразна назіраюцца рысы класіцызму (размалёўка касцёла Тадэвуша ў Лучаі).
Іконапіс на Беларусі адчуў на сабе ўплыў заходнееўрапейскіх і візантыйскіх тэндэнцый, але ўсё ж характарызавалася захаваннем нацыянальных традыцый, выпрацоўкай асабістых прынцыпаў. У выніку сінтэзу розных напрамкаў фарміруецца асабістая іканапісная школа (канчаткова – у ХVІІІ ст.), прадстаўленая адметнымі магілёўскай, палескай, полацка-віцебскай, гарадзенскай, слуцка-мінскай плынямі. Для беларускага іканапісу характэрна спалучэнне сімвалізму выяўленчай мовы з вострахарактарным тыпажом, дакладнасць перадачы дэталяў.
Гістарычныя ўмовы (Люблінская і Брэсцкая ўніі) і ўплыў заходнееўрапейскай культуры паспрыялі таму, што ў іконапіс пранікаюць рэалістычныя пачаткі. Помнікам першай паловы XVII ст. “Маці Боская Адзігітрыя” з Жыткавіч і “Ілья” з Крычава ўласцівы адыход ад іканапіснай манеры пісьма, увядзенне арнаментыкі і дэкаратыўнага афармлення поля абразоў драўлянымі накладкамі з “каменнямі”. Такім чынам, абразы пераўтвараліся ў “карціны з рамамі”, што сведчыць пра разбурэнне канону іконапісу на Беларусі. Яшчэ больш перадавыя памкненні прасочваюцца ў творчасці невядомага мастака з Маларыты (“Праабражэнне” 1648г., “Пакроў” 1650 г., “Успенне” 1652 г.) і Пятра Яўсеевіча з Галынца, які напісаў ікону-карціну “Нараджэнне Маці Боскай” (1649 г.). Мастак рэалістычна напісаў магілёўскі пейзаж за кратамі акна, бытавыя рэчы, уласцівыя сваёй эпохе.
У помніках сярэдзіны – другой паловы XVII ст. мастакі інтэнсіўна ўводзяць у свае творы архітэктурны і ландшафтны пейзаж, персанажы апранаюць у адзенне сваёй эпохі. Прыклады – “Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская” з Быхава (1659 г.), “Уваскрасенне – Сашэсце ў пекла” з Чачэрска (1678 г.).
У помніках XVIII ст. іконы яшчэ больш паходзілі на помнікі свецкага жывапісу, што выявілася ў перадачы прасторы, архітэктурных дэталях, размяшчэнні фігур “Аўраамій і Меркурый Смаленскія”, “Пакланенне вешчуноў” (1723-1728 гг.), а ў помніках сярэдзіны стагоддзя з’яўляюцца элементы барока, адчуваецца блізкасць да фальклору, але некаторыя помнікі гавораць пра зніжэнне ўзроўня прафісійнага майстэрства мастакоў. Іканапісцы як і раней, у асноўным паўтаралі традыцыйныя іконаграфічныя схемы, захаванне якіх перашкаджала канчатковаму разрыву з сярэдневяковым светапоглядам.
Партрэтнае мастацтва ў XVII-XVIII стст. развівалася пад уплывам шляхецкага светапогляда, згодна якому шляхціц – былы “сармат” – з’яўляецца гаспадаром дзяржавы і жыцця, ен жа павінен праславіць свой род, сям’ю. Пахаванне члена роду пераўтваралася ва ўрачысты рытуал, у якім асобае месца займаў трунны пахавальны партрэт. Гэта садзейнічала шырокаму развіццю мастацтва партрэта. Вялікія партрэтныя калекцыі збіраліся ў магнацкіх рэзідэнцыях у Нясвіжы і Слуцку, Ружанах, Слоніме, Гродна, Свіслачы і інш., з іх бралі прыклад і шляхціцы. З партрэтаў рабіліся шматлікія копіі для родзічаў.
З XVI ст. на Беларусі пад уплывам заходнееўрапейскага мастацтва партрэты пісалі алеем на палатне, адначасова пераймаліся прыёмы малявання. У XVII ст. назіраецца засваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. Яны выяўляюцца ў партрэтах Януша Радзівіла, Аляксанра Астрожскага, Альбрэхта Станіслава Радзівіла (апошняму ўласцівы і рысы іспанізму).
У XVII-XVIII стст. з’яўляюцца новыя тыпы і формы партрэтаў – арыстакратычны, рэтраспектыўны з багатым антуражам, пакаленны ці пагрудны (шляхецкі ці мяшчанскі), партрэты ў латах рыцарскага тыпу, партрэт вучонага і пахавальны. Кожны з іх захоўваў свой канан, што сведчыць пра цесныя сувязі з іконапісам. Шырока ў XVII-XVIII стст. распаўсюдзіліся так званыя “сармацкія партрэты”. Назва звязана з уяўленнямі шляхты аб сваім паходжанні ад ваяўнічых сарматаў, якія пакарылі землі Ўкраіны, Беларусі, Польшчы і Літвы. Асобы на іх былі апранутыя ў старадаўнія касцюмы, маляваліся ўсе атрыбуты ўлады, якімі валодала асоба, гербы. Партрэт выконваў функцыю сацыяльную ў большай ступені, чым эстэтычную. Таму асоба падавалася без ідыялізацыі – гэта быў бясстрасны і дакладны партрэт. У стылі “сармацкага” выконваліся парадны, рыцаркі і трунныя партрэты магнатаў і заможнай шляхты. Прыклады – “Партрэт Канстанціна Астрожскага” (пач. XVII ст.), “Партрэт Кшыштафа Весялоўскага” (1636 г.), “Партрэт Міхаіла Казіміра Паца” (другая палова XVII ст.) і інш. Партрэты выконвалі як запрошаныя майстры, так і мясцовыя. Вядомы мастак з Вільні Іаган Шрэрэр (XVII ст.), невядомы мінскі майстар напісалі ў 1676 г. “Партрэт Анджэя Завішы”. Жывапісцы з Полацка стварылі галерэю партрэтаў выкладчыкаў Полацкай езуіцкаў калегіі, лепшы сярод іх – “Партрэт Мікаэля Квіена, прафесара старажытных усходніх моў”. У 1783 г. для Радзівілаў іх прыдворным мастаком Юзафам Ксаверыем Гескай быў створаны “Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага”. У вогуле, на развіццё мастацтва Беларусі XVIII ст. аказалі вялікі ўплыў прыдворныя мастакі саксонскіх курфюрстаў (адначасова і каралёў Рэчы Паспалітай) з Дрэздэна, дзе працавала вялікая колькасць мастакоў з Францыі і іншых заходнееўрапейскіх краін.
Такім чынам, беларускія майстры партрэтнага жывапісу перапрацоўвалі здабыткі заходнееўрапейскай культуры і захоўвалі мясцовыя асаблівасці, самабытнасць.
У XVII-XVIII стст. у адпаведнасці з пануючымі стылямі развівалася пластыка. Барока ў архітэктуры, скульптуры, разьбе, лепцы на Беларусі пратрымалася ўсе XVII і тры чвэрці XVIII ст. і набыло лакальны характар, мясцовыя асаблівасці (густы заказчыкаў, традыцыі мясцовага народнага мастацтва).