Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
468.99 Кб
Скачать
  1. Насаджэнне рускага дваранскага землеўладання на беларускіх землях (1772 - 1801 гг.).

Сутнасць палггым царызму на БеларуЫ была прадваранская.Гэта вынжае з таго, што пад умовай прынясення прысяп мясцовай шляхтай на вернападданасць pacійскімі уладарамі захоувалася недатыкамнасць фактычна юнуючага зеслеуладання. Раздавался у асноуным paciйскім чыноунікам былыя дзяржауныя уладаніі. 3 1773 па 1776 Кацярына 2 падаравала cваім прыблйжаным 180550 беларускіх сялян. Пры Пауле 1 з 1796 п 1801 было падаравана яшчэ каля 28 тыс. Вынжам такой палітыкі стала рэзкае скарачэнне колькасщ дзяржауных еялян на БеларуЫ.

  1. Змены ў сельскай гаспадарцы, падаткі і павіннасці сялян (1772 - 1801 гг.).

Уключэнне бел.зямель у склад цэнтрагизованнай з моцнай вярхоунай уладай дзяржавы прывяло да пэунай паштычнай стабшзацьп, якая паклала канец ваенным стычкам на бел. тэрыторыях, феадальнай анархн. Уцягванне Бел. у агульна- раЫйскую гаспадарчую сютэму пашырыла рынак збыту прадуктау земляробства, падзещнчала пэунай эканамічнай арыентацьп i спецыялізацьп.Адзначаныя з'явы у сацыяльна эканам1чным развіццем Беларусі, не мелі icтотнara уплыву на стан еялянскай гаспадаркі. У першыя дзесящгоддзі пасля далучэння царек. Урад імкнууся штэграваць бел. земл1 у iмnepыі такімі сродкамі каб покорить сердце в оных живущих добрым, порядочным, правосудным, снисходительным и человекрлюбивым управлением, а не силою оружия".Рэашзацыя гэтай naлітыкі спалучалаваеннае падауленне сялянскіх хваляванняу. Перыядычна уводзшея часовыя льготы на выплату дзяржауных падаткау. У 1797-паншчына З дні на тыдзень. Пераход еялян у прыватную залежнасць адмоўна адбівауся на ix матэрыяльным стане. Уведзеннем падушнага абкладання новая адбірала значную частку феадальнай рэнты. Фальваркі ліквідаваліся,частка зямлі пераходзіла у арэнду

  1. Становішча гарадоў. Развіццё прамысловасці і гандлю, шляхоў зносін (1772 - 1801 гг.).

. У 1776г. пастановай Варшаускага сейма "дробныя гарады" i мястэчк1 пазбаулял1ся магдэбургскага права, якое пакщалася тольк1 у 11 гарадах БеларуЫ i Л1твы: В1льн1, Троках i г.д.У 1778г. кароль Ст. Ау.Панятоусю выдау, напрыклад, IaxiMy Храптов1чу права на увядзенне "гарадск4х правоу"1 утварэнне мапстратау мястэчку В1шнева. Некаторые элементы самаюравання заставал1ся пасля л1кв1дацьп магдэбурскага права, як можна меркаваць i у каралеускіх гарадах было адноуда!?а з яшчэ больш шырокімі

  1. Нацыянальна-рэлігійная палітыка расійскага ўраду (1772 - 1801 гг.).

У канцы XVIII — пачатку ХХ ст. царскі ўрад звяртаў асноўную ўвагу на саслоўны і рэлігійны стан новых тэрыторый. Так, пры далучэнні Беларусі і Літвы ва ўказах былі вылучаны два народы — яўрэі і татары, магчыма, толькі таму, што гэта — нехрысціянскае насельніцтва. Наўрад ці царскі ўрад тады дакладна ўсведамляў, якія народы жылі ў беларуска-літоўскіх губернях. «Вавилонским столпотворением» назвала ў 1780 г. Кацярына II насельніцтва Беларусі, адзначыўшы, што тут «сплошь да рядом обитают православные, католики, униаты, евреи, русские, поляки, чухонцы, немцы, курляндцы» 2. Спецыяльна для паездкі імператрыцы ў 1780 г. Пецярбургская акадэмія навук выдала працу пад назвай «Топографи ческие примечания на знатнейшие места путешествия Ея Император ского Величества в Белорусские наместничества» (СПб, 1780), у якой насельніцтва наогул вызначалася як «жители и жиды»3.

Пазнейшыя выданні той самай акадэміі сведчаць, як змяняліся ўяўленні вучоных пра народы тэрыторыі па меры яе вывучэння. Так, апісваючы ў 1790 г. Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы, Пляшчэеў адзначаў, што «жители онаго суть поляки и литва, римско-католицко го закона, из которых малое количество греческого исповедания, прочие унияты здесь и жиды»4. У 1810 г. Е.Зяблоўскі пісаў пра насельніц тва Беларусі і Літвы, што яно апрача «россиян состоит из поляков, литвы и жидов», але ў Віцебскай губерні ўжо згадваліся латышы, у Віленскай — літоўцы і татары, у Гродзенскай — таксама татары5. У гэтым выпадку цяжка ўявіць сабе, да каго можна аднесці беларусаў — да расіян, палякаў, літоўцаў?

Прыкладна тое самае пра жыхароў Беларусі (1792 г.) пісаў і генерал С.Тучкоў — яны складалі «какую-то смесь русских, поляков, малороссов и литвы»6.

Ужо з прыведзеных урыўкаў відаць, што нацыянальная прыналежнасць вызначалася паводле двух асноўных паказчыкаў. З аднаго боку — прыналежнасць дзяржаве: жыхар Рэчы Паспалітай, Польшчы — паляк, жыхар ВКЛ, Літвы — літва, з другога боку — рэлігійнае веравызнанне. Гэта адпавядала таму, што на той час у Расійскай імперыі паняцце «нацыя» атаясамлівалася з паняццем «народ», да якога належалі «жители страны, говорившей одним языком, обыватели государства, страны, состоящей под одним управлением» 7, і не супярэчыла пункту гледжання еўрапейскіх буржуазна-ліберальных ідэолагаў (перыяду прыблізна 1830—1880 г.), для якіх існавалі тры крытэрыі, згодна з якімі можна было прылічыць «народ» да «нацыі». Першы з іх — гістарычная сувязь народа з сучаснай яму дзяржавай або з дзяржавай, якая існавала доўгі гістарычны час. Другі — існаванне даўно і трывала замацаванай культурнай эліты, якая валодала пісьмовай нацыянальнай мовай — літаратурнай і афіцыйна-справавой. Трэцім крытэрыем была ўжо пацверджаная на практыцы здольнасць да захопаў8 .

Калі ў гэтым плане разглядаць нацыянальную структуру беларуска-літоўскіх губерняў, то ў вызначаны час існаванне польскага і рускага народаў-нацый не выклікала спрэчак. Культурная эліта губерняў карысталася літаратурнай польскай мовай, і нават справаводства, за выключэннем губернскіх установаў, да 30-х г. вялося ў асноўным па-польску, і толькі пазней — па-расійску. Расійская імперыя, як і былая Рэч Паспалітая, відавочна, мела здольнасці да захопаў. Таксама трэба адзначыць, што яшчэ некаторы час зберагаліся ўспаміны пра Вялікае Княства Літоўскае, якія нагадвалі пра трэці народ — літву, літоўцаў (на рускай мове), або ліцвінаў (на польскай).

У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў, маёмасць каталіцкіх касцёлаў, кляштараў захоўвалася ў недатыкальнасці. Засноўвалася Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве, што адпавядала інтарэсам польскага і апалячанага беларускага дваранства. Забаронены рымскім папам у 1773 г. ордэн езуітаў знайшоў сабе прытулак да 1820 г. на землях Усходняй Беларусі. Аднак каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася схіляць да сваёй веры праваслаўных.

Такая ж верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў: мінскае і беларускае праваслаўныя епархіяльныя кіраўніцтвы былі папярэджаны аб тым, што нельга прымушаць уніятаў прымаць праваслаўную веру, а патрэбна “возбуждать добровольное желание”. Святары, якія парушалі гэты ўказ, падлягалі адлучэнню ад сваіх прыходаў. Толькі ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі Кацярына ІІ выдала ўказ, каб ніхто з шляхты, духоўных або ўрадавых асоб не рабіў перашкоды пры пераходзе з уніяцтва ў праваслаўе. Аднак гэты працэс праходзіў марудна з-за супраціўлення памешчыкаў-католікаў.

Для яўрэйскага насельніцтва ў 1794 г. устанаўлівалася “мяжа аселасці”. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем, але не дазвалялася займацца земляробствам. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што яны будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Ліквідаваліся існаваўшыя ў вялікай колькасці розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва. Замест іх уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працыгу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.

Расійскі ўрад усяляк імкнуўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноўленыя на тэрыторыі далучаных зямель. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Але мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]