Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_ispytu_pa_bel_lit.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
497.15 Кб
Скачать

14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.

Купала актыўна распрацоўвае жанр паэмы. Раннія паэмы (“Нікому” 1906, “Адплата кахання” 1907, “Калека”, “У піліпаўку”, За што?”) блізкія да Коласавых: устаноўка на факт, падрабязнасць, апісанне. Але ў Купалы угадваецца востры разлад з рэчаіснасцю, драматызм, рамантычны прынцып светаадчування. У ранніх паэмах – цікавасць пытання чалавечага лёсу. Героі выступаюць, як ахвяры сусветнага зла.

1910 - паэма “Адвечная песня” сведчыла пра новыя павевы ў творчасці. 1-ы драматычны твор, напісаны вершам. Рысы сац.-бытавой драмы. Постаці і сітуацыі пераносяцца з побытавага ў іншае - філасофскі светапогляд. Твор прысвечаны сялянскаму жыццю. Раскрываецца жыццё мужыка ад нараджэння да смерці.

Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму - драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сац. і нац.-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пач XX ст. праблематыка твора шырэй.

Паэма “На куццю” - нац.-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў,а малюе незвычайнае відовішча. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.

Купалаўскі рамантызм абуджаў і развіваў эмацыянальную прыроду паэзіі: новы напрамак мастацкай творчасці - пострамантызм (больш глубокае разуменне чалавека ў яго суадносінах з сучаснасцю).

“Курган” 1910. “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”.

Ідэя свабоды застаецца цэнтральнай ў творчасці.

Сваімі паэмамі К. вырашаў задачу стварэння нац. рамантычнага эпасу.

15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.

“На Дзяды”. Драматычная паэма. Завершана ў 1910 г. Упершыню апублікавана ў альманаху "Маладая Беларусь" у 1912 г. Змест гэтага гісторыка-філасофскага рамантычнага твора зводзіцца да некалькіх тэматычных ліній: роздум паэта пра лёс бел вызваленчага руху, пра шляхі барацьбы народа, які ў рэвалюцыі шукаў здзяйснення сваіх сац і нац спадзяванняў; вырашэнне праблемы ўзаемаадносін правадыра і народнай масы; найбольш істотная тэма - імкненне рэакцыйных сіл настроіць народ супраць лепшых яго сыноў. “Хто лепш ярмом нас здавіць, прыцісне - Б'ём таму ніжай паклоны, І ненавідзім так бескарысне, Як бескарысны усе нашы плёны. Тутка мы п'яны, ах, п'яны... Як сэрца ядам змяі. Тут, там нам праўда не знана - Хто мы: звярмі ці людзьмі?”

Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму - драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сац і нац.-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. У “Сне на кургане” ў параўнанні з папярэднімі творамі паглыбляецца філасофскі аспект мастацкага пазнання. Сюжэт паэмы адлюстроўвае складанасць купалаўскага ўспрымання тагачаснага жыцця. Ідэйная прырода гэтага твора патрабуе актыўнасці чытацкага ўспрымання. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пач. XX ст. праблематыка твора шырэй.

У 1-ай дзеі “У пушчы” - карціна крыўды, падману і злачынстваў, якія складаюць неад’мную уласцівасць чалавечага грамадства.

Сон Сама - вяртанне да радаводных каранёў, спроба самапазнання, абуджэнне духоўных сіл.

Паэма “На куццю” – нац.-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Купала адкрывае заслону часу, ажыўляе мінуўшчыну, героі глядзяць на нас з глыбіні гісторыі. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў, а малюе незвычайнае відовішча, карціну таго, як князь кліча ганцоў і загадвае ім агледзіць краіну. Князь пасылае іх са свайго часу ў наш. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]