
- •Адказы на пытанні да іспыту па дысцыпліне «Гісторыя беларускай літаратуры XX – пачатку XXI стагоддзя»
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •4. К. Каганец - паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
- •8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш.
- •9. Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •10. На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
- •11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі.
- •13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці бел паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
- •14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.
- •15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16.Гістарызм мыслення ў вершах Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!" і інш.)
- •17. Публіцыстыка Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння бел дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •18. Янка Купала - драматург. П’еса я. Купалы “Тутэйшыя”.
- •19.Нац тэатр на пач хх ст. У. Галубок і станаўленне бел драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (2 на выбар).
- •20. Асаблівасці прозы у. Галубка
- •21. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
- •22. Матывы, вобразы кнігі паэзіі Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічн рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
- •26. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літ.-фальклорныя традыцыі.
- •27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча.
- •28.Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •29.Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпрэтатары “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.
- •30.Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •32. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”).
- •33. На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •34. М. Багдановіч як крытык і гісторык беларускай літаратуры.
- •35.Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічн. Жанры. П’есы для дзяцей: хар-ка канфлікту і герояў.
- •41. Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •42. Вацлаў Ластоўскі - пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •43. Пазіцыя в. Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •51. Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •52.Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (Буйло, к.Сваяк, з.Верас, а.Гурло)
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага (1893-1938).
- •55.Раннія апавяданні Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацк асабл-ці.
- •56. Дакументальны жанр у тв-ці Гарэцкага (“Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”) (2 на выбар).
- •57.Аповесць Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага.
- •62.Ранняя творчасць з. Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”.
- •63.Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.
- •64.Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці з. Бядулі “Салавей”.
- •65. Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.
- •67. Жыццёвы і творчы шлях ц. Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць.
- •68. Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.
- •70.Раман Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага.
6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
Ядвігін Ш. (сапр. імя Антон Лявіцкі) увайшоў у бел літ як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з 1-ых бел. раманаў. Пісаў ён на бел, польск і рус мовах. 1-ыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і хар-ца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і інш заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яў-ца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навел "Вучоны бык", "3 маленькім білецікам", "Пазыка", "Заморскі звер", "Цырк" сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, сушаць у партэры анучы, у цягніку замест вызначанага ў білеце месца займаюць туалет…). Апавяданне "Рабы" з'яў-ца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, "Падласенькі" - сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, "Важная фіга"- высмейваннем злых і сварлівых свякрух, "Дачэсныя" - выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства. Пазнейшыя творы хар-ца большай рэалістычнасцю, сац. завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях "Гаротная" (пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), "Бярозка" (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марысі).
7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
Раман "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Бел. пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычн літ-ры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.
8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш.
1910 - Ядвігін здзейсніў сваю даўнюю мару - зрабіў падарожжа па роднаму краю. 27 мая ён выбраўся з Вільні і пешшу накіраваўся па Ашмянскім тракце. Падарожжа цягнулася да канца верасня. Пісьменнік прайшоў больш 5400 вёрст, наведаў шмат вёсак, мястэчак і хутароў, пазнаёміўся з рознымі людзьмі.
Свае пісьменнніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі нац праблемамі жыцця бел селяніна ён выклаў у нататках “Лісты з дарогі”. Гэта твор маладога ў бел прозе жанру - публіцыстычны нарыс.
У час падарожжа Ядвігіна Ш. цікавіць мова, быт селяніна, эканам становішча вёскі, краю. Вельмі засмучае аўтара беднасць бел вёсак. Прычыну гэтай беднасці ён бачыць або ў нядбайнасці мужыцкай, або ў неўраджайнасці зямлі. І кожны раз прыходзіць ў захапленне, калі сустракаецца з сельскагаспадарчай вынаходлівасцю селяніна, прапагандуе яе, сам дае парады.