
- •Адказы на пытанні да іспыту па дысцыпліне «Гісторыя беларускай літаратуры XX – пачатку XXI стагоддзя»
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •4. К. Каганец - паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
- •8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш.
- •9. Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •10. На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
- •11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі.
- •13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці бел паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
- •14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.
- •15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16.Гістарызм мыслення ў вершах Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!" і інш.)
- •17. Публіцыстыка Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння бел дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •18. Янка Купала - драматург. П’еса я. Купалы “Тутэйшыя”.
- •19.Нац тэатр на пач хх ст. У. Галубок і станаўленне бел драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (2 на выбар).
- •20. Асаблівасці прозы у. Галубка
- •21. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
- •22. Матывы, вобразы кнігі паэзіі Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічн рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
- •26. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літ.-фальклорныя традыцыі.
- •27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча.
- •28.Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •29.Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпрэтатары “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.
- •30.Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •32. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”).
- •33. На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •34. М. Багдановіч як крытык і гісторык беларускай літаратуры.
- •35.Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічн. Жанры. П’есы для дзяцей: хар-ка канфлікту і герояў.
- •41. Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •42. Вацлаў Ластоўскі - пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •43. Пазіцыя в. Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •51. Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •52.Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (Буйло, к.Сваяк, з.Верас, а.Гурло)
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага (1893-1938).
- •55.Раннія апавяданні Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацк асабл-ці.
- •56. Дакументальны жанр у тв-ці Гарэцкага (“Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”) (2 на выбар).
- •57.Аповесць Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага.
- •62.Ранняя творчасць з. Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”.
- •63.Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.
- •64.Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці з. Бядулі “Салавей”.
- •65. Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.
- •67. Жыццёвы і творчы шлях ц. Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць.
- •68. Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.
- •70.Раман Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага.
23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
Эпічная паэма - этапная з’ява ў тв-ці Коласа і ўсёй бел літ. Аўтар пачаў пісаць твор у 1911, закончыў у 1923. У ім створаны абагульнены вобраз Маці-Беларусі, яе прыроды, тыповыя бел хар-ры, адлюстраваны вострыя сац. і нац. супярэчнасці канца 19-пач. 20 ст. Твор аўтабіяграфічны. На прыкладзе жыцця сям'і лесніка Міхала паказаны лёс бел сялянства, якое імкнулася мець сваю зямлю, быць гаспадаром свайго лёсу.
Не выпадкова паэму “Новая зямля” лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт бел селяніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам клопаты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.
У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала - Антось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць ад Ішна адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве на панскай зямлі. Усе думкі яго - аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй эвязаны ўсе спадзяванні Міхала на лепшае жыццё. Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось - чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол - усё ў яго спрытных руках ладзіцца. I не таму, што Антосю ад Бога дадзена такая ўвішнасць, проста да любой работы гэты чалавек адносіцца з любоўю. Вось хоць бы эпізод з косамі. Антось не купляе першую, якая трапілася на вочы. Ён спрабуе яе і так, і гэтак. Адразу відаць, што чалавек ведае толк у косах. А ведае таму, што шмат часу аддаў гэтай справе і не раўнадушны да яе.
Ўвесь час адчуваецца непарыўная сувязь з героямі. Асобная старонка - адносіны герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі зачаравання і замілавання мог напісаць толькі ўлюбены ў свае краявіды чалавек!
24. Паэма Я. Коласа “Сымон-музыка”: праблематыка, жанравая прыналежнасць. Над паэмай «Сымон-музыка» ЯК пачаў працаваць у 1911, знаходзячыся ў астрозе. 1-ы варыянт паэмы быў закончаны ў 1918, другі, датаваны 1923 г, аказаўся згубленым. У 1925 г. паэт зрабіў 3-ю рэдакцыю твора.
Паэма "Сымон-музыка" ў тв-ці ЯК займае адметнае месца. Яна, як і многія інш творы бел пісьменнікаў ("Курган" Я. Купалы, "Люцыян Таполя" М. Танка, "Сады вятроў" Я. Пушчы) прысвечана тэме мастака і мастацтва. Гэта глыбокі роздум пра лёс мастака і нац мастацтва, праўдзівасць, бессмяротнасць і непадкупнасць народнага мастацтва, пра цярністыя шляхі абуджэння самасвядомасці беларусаў. Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй і народам, з усім багаццем гукаў і фарбаў навакольнага свету.
Гал герой - музыка-самародак Сымон, на долю якога выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Ад прыроды гэта быў незвычайных здольнасцей, таленавіты хлапчук, які глыбока ўспрымаў прыроду, адчуваў яе разнастайныя з'явы і змены.
Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў дзед Курыла, у якім Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнае горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго жыццё радасць, дазваляла выказаць сваё захапленне прыродай з яе гармоніяй і вечным аднаўленнем, перадаць разнастайную гаму чалавечых пачуццяў. Задумваючыся над сваім прызначэннем і роляй мастацтва ў грамадстве, ён паступова прыходзіць да філасофскага асэнсавання жыцця. На думку героя твора, музыка павінна прыносіць людзям радасць, "палёгку", дапамагаць ім у пошуках шляхоў да лепшага жыцця, шчасця.
Паэма "Сымон-музыка" з асаблівай яскравасцю адлюстравала псіхалагічны стан ЯК ў 1-ыя паслярэвалюцыйныя гады. Паэт бачыў, што героем часу стаў не спагадлівы, міласэрны, разняволены рэвалюцыяй чалавек, а "асоба з ружжом", якой зброя замяніла амаль усе законы і маральныя нормы. І таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. У 1923-24 ЯК істотна перапрацаваў паэму. Разгортванне працэсу беларусізацыі дазволіла паэту паверыць у адраджэнне роднага краю, яго мовы і культуры, у магчымасць пабудовы незалежнай Беларусі. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну - жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежпыя магчымасці мастацтва. Звязанае сваімі каранямі з народным жыццём, мастацтва можа выратаваць чалавека ад самай цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё.
25. Станаўленне Коласа - апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэвалюцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў. Самабытны талент ЯК знайшоў сваё бліскучае праяўленне і ў прозе. У ранніх апавяданнях пісьменнік адлюстроўвае розныя бытавыя з'явы і падзеі ў бел вёсцы, абуджэнне свядомасці працоўнага сялянства, рост яго стыхійнага пратэсту, ставіць вострыя паліт і сац пытанні (апав. «Бунт», «Нёманаў дар», «Малады дубок»).
Апавяданне-замалёўка «Калядны вечар» - ранні твор празаіка. У той час, калі ён пісаўся (1907), аўтару не трэба было тлумачыць, за што апынуўся ў турме Паўлючок. Пасля падаўлення царызмам рэвалюц ўздыму народа пачаліся рэпрэсіі. У турму траплялі лепшыя, хто не хацеў мірыцца з несправядлівасцю і прыгнётам. Самы шырокі водгук рэвалюц падзеі мелі ў асяроддзі моладзі.
Арышт Паўлючка для ўсёй сям'і нечаканае вялікае гора і вялікая несправядлівасць. Бацька, маці, браты разумеюць, што іх Паўлючок не мог нікому нічога дрэннага зрабіць. Такім чынам ЯК паказаў далучэнне да падзей рэвалюцыі простых, далёкіх ад палітыкі людзей. Пра тое, што адбываецца ў краіне, у апавяданні нічога не гаворыцца. Па сутнасці ўсю мастацкую плошчу твора займае апісанне каляднага вечара. Аўтар расказвае, што робяць у апошнія перадкалядныя гадзіны члены невялікай і дружнай лесніковай сям'і. Асаблівую паэтычнасць, казачнасць святу і падрыхтоўцы да яго надаюць вобразы малых хлопчыкаў з іх верай у незвычайнае і наіўным дзіцячым практыцызмам (не наядацца адразу, а чакаць самых смачных страў). Святочны настрой герояў твора ўзмацняецца прадчуваннем радаснай сустрэчы з блізкім і любым чалавекам, з якім не бачыліся амаль паўгода. Аднак гэту радасць, а разам з ёй і адчуванне свята, адбірае ў сям'і лесніка несправядлівасць, што пануе ў жыцці грамадства.
ЯК 1-ым у нац. прозе паказаў складанасць чалавечага хар-ру, глыбока раскрыў адчуванні і перажыванні чалавека. Герой апавядання «Малады дубок» (1913) Андрэй Плех — звычайны селянін. Ён украў у панскім лесе дубок, не лічачы гэта грахом. «Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар», - так разважаў не толькі Плех. Аўтар паказвае, што неспакой апанаваў Андрэя яшчэ ў лесе, калі ён падышоў да дубка.
Спачатку селянін баяўся пакарання за кражу, хаваў і перахоўваў кавалкі дрэва. Хутка стала вядома, што ссечаны дубок стаў прычынай звальнення лесніка Максіма Зарубы. Андрэй моцна перажывае чужое гора, адчувае сваю віну перад Максімам. Прызнаецца ва ўсім лесніку, потым ідзе да яго начальніка.
У апавяданні паўстае вобраз сумленнага, маральнага чалавека. Зусім іншым бачыцца ляснічы, персанаж эпізадычны, але важны для разумення праблемы твора. Ляснічы здзіўлены ўчынкам Андрэя, смяецца з селяніна, з яго прызнання і просьбы аднавіць на службе Максіма Зарубу. З размовы Андрэя і ляснічага становіцца зразумелым, што Заруба звольнены не за недагляд, а за тое, што не паступіўся чалавечай годнасцю, аказаўся здольным на пратэст.
Сярод празаічных твораў ЯК вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар з дапамогай вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара, прадстаўнікоў рэлігіі і буржуазнай інтэлігенцыі, іх мяшчанскія норавы, цемнату, забабоннасць (апавяданні «Соцкі падвёў», «Кірмаш», «Выбар старшыні»).
Гал. героем апав. «Соцкі падвёў» з'яў-ца тупы і абмежаваны ўраднік. Западозрыўшы ў незнаёмым чалавеку з вёскі Галадранка рэвалюцыянера, ён пасылае стражніка да соцкага Рамана Камлюка, каб высветліць асобу незнаёмага. Кемлівы ад прыроды, соцкі ідзе на смелы крок. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць урадніка, ён вырашае яго правучыць і пацвярджае, што незнаёмы не хто іншы, як «сіцыліст». Ноччу ўраднік, стражнікі, соцкі і дзесяцкія арыштоўваюць «рэвалюцыянера» і вядуць да прыстава. У галаве ўрадніка ад такога «поспеху» ўсё перамешваецца: невялікая бел вёска ўяўляецца яму вялікім горадам, а сам ён паўстае ў якасці чалавека, здольнага захапіць лістоўкі, рэвальверы і бомбы, разблытаць заблытаны клубок антыўрадавых змоў. Здаецца, яшчэ адзін крок - і мара ўрадніка аб бліскучай кар'еры ажыццявіцца. Калі ж высвятляецца, што арыштаваны не сацыяліст, а чарнасоценец, заўзяты абаронца самадзяржаўя, ураднік перажывае крах сваіх ілюзій, становіцца ахвярай сваёй дурноты, сваёй нікчэмнасці. На гэтым факце ЯК раскрывае абмежаванасць і тупасць паліцэйскіх улад, якія, наналоханыя размахам рэвалюц руху, гатовы былі расправіцца з кожным падазроным.
Адмоўным персанажам аўтар проціпастаўляе сялян, якія пачынаюць разбірацца ў паліт падзеях, умеюць адрозніць сяброў-рэвалюцыянераў ад сваіх ворагаў-чарнасоценцаў.