Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
56.99 Кб
Скачать

13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму.

Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай.

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.

1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з'яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель - мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель

- жаночы род; бел. настрой, яблык - мужчынскі род; настроение, яблоко - ніякі і г.д.

2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) - і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла - адзіночнага ліку, у рускай мове чернила - множнага ліку.

3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак -і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга - кнізе, эканоміка - эканоміцы, эпоха - эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.

6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат - браты, сын - сыны. Параўн. рус.: брат - братья, сын - сыновья.

7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).

14.Граматычныя катэгорыі роду і ліку назоўніка.

Большасць назоўнікаў мае формы адзіночнага і множнага ліку.

Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет: рака, сцежка, сябар, множнага - мноства аднародных прадметаў: рэкі, сцежкі, сябры.

Некаторыя назоўнікі маюць форму толькі адзіночнага або множнага ліку.

Толькі форму адзіночнага ліку маюць

а) уласныя імёны: Нёман, Віцебск, Купала;

б) большасць абстрактных назоўнікаў: гонар, смеласць, спагада;

в) зборныя назоўнікі: настаўніцтва, зелле;

г) рэчыўныя назоўнікі: золата, чарніла.

Толькі форму множнага ліку маюць:

а) назвы парных і непадзельных прадметаў: акуляры, дзверы;

б) назвы некаторых дзеянняў, гульняў, народных звычаяў: выбары, шашкі, вячоркі;

в) некаторыя рэчыўныя назоўнікі: дрожджы, каноплі, апілкі;

г) назвы прамежкаў часу: суткі, прыцемкі, канікулы;

д) некаторыя геаграфічныя назвы: Пухавічы, Карэлічы, Карпаты.

Лік некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае. У беларускай мове словы паводзіны, грудзі, дзверы, каноплі, чарніцы ўжываюцца толькі ў множным ліку, а назоўнікі чарніла, бяліла, змрок - толькі ў адзіночным.

Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку належаць да аднаго з трох родаў: мужчынскага, жаночага ці ніякага.

Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: горад, гай, трактар, а таксама назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам -а(-я): дзядзька, старшыня, суддзя.

Да жаночага роду належаць назоўнікі з канчаткам -а(-я): асіна, зямля, сястра, а таксама назоўнікі з нулявым канчаткам, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -і(-ы): рунь - руні, ноч - ночы.

Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о(-ё), -а(-я), -е: вядро, галлё, мора, племя, поле.

Вылучаюць групу назоўнікаў агульнага роду з канчаткамі -а(-я), якія могуць ужывацца ў значэнні мужчынскага і жаночага роду: плакса, сірата, непаседа, ціхоня, задзіра.

Не маюць катэгорыі роду множналікавыя назоўнікі: паводзіны, дзверы, абцугі.

Пры вызначэнні роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання трэба ўлічваць значэнне слова:

а) да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб мужчынскага полу і назвы жывых істот: аташэ, парцье, дэндзі, поні, кенгуру (назоўнікі цэцэ, івасі - жаночага роду);

б) да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: пані, місіс, лэдзі;

в) да ніякага роду адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: дэпо, метро, рагу (назоўнікі кальрабі, авеню, салямі - жаночага роду).

Род нескланяльных геаграфічных назваў вызначаецца па родавым слове: Токіо, Тбілісі (горад), Капры (востраў) - мужчынскага роду; По (рака), Чылі (дзяржава) - жаночага роду; Антарыо (возера) - ніякага роду.

Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па родзе апорнага слова: БДПУ (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт) - мужчынскага роду; ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова) - жаночага роду.

Род абрэвіятур, якія скланяюцца, вызначаецца марфалагічна (па канчатках): Белтрансгаз, Белтрансгаза, (пры) Белтрансгазе - мужчынскага роду.

Род некаторых назоўнікаў беларускай мовы не супадае з родам аналагічных назоўнікаў рускай мовы: словы сабака, фальш, боль, подпіс, медаль, запіс, рукапіс, насып у беларускай мове мужчынскага роду, у рускай - жаночага; словы гусь, таполя, жырафа ў беларускай мове жаночага роду, у рускай - мужчынскага. Няма супадзення ў родзе слоў брыво - бровь, яблык - яблоко.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]