
- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •2. Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3. Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5. Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці.
- •6. Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці.
- •7. Віды дакументаў і патрабаванні да іх афармлення.
- •8. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі.
- •9. Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія.
- •10.Асаблівасці псіхалагічнай тэрміналогіі.
- •11. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў.
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму.
- •14.Граматычныя катэгорыі роду і ліку назоўніка.
- •15.Скланенне назоўнікаў.
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму.
- •17.Разрады прыметнікаў.
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў.
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •21.Правапіс лічэбнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
- •25.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў з рускай на беларускую мову.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў.
- •28.Службовыя часціны мовы.
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму.
- •30.Паняцце культуры маўлення.
5. Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці.
Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захавання навуковых ведаў.
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі. Гэта стыль навуковых прац (артыкул, дысертацыя, даклад, манаграфія і інш.), падручнікаў, лекцый, дакладаў і паведамленняў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.Асноўныя асаблівасці стылю: інфармацыйнасць, аб'ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, насычанасць адпаведнай тэрміналогіяй. Для навуковага стылю ўласціва шырокае ўжыванне абстрактнай лексікі (паглыбленне, узмацненне, супярэчлівасць, актуальнасць і г. д.). У тэкстах навуковага стылю частотныя складаназалежныя сказы са злучнікамі з тым каб, дзеля таго, каб, з причины таго і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. Адгалінаванне стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на масавага чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, таму вузкаспецыяльныя тэрміны, паняцці не ўжываюцца. Шырока выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі мовы, гутарковыя словы і выразы.
6. Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці.
Афіцыйна-справавы стыль - гэта стыль афіцыйных дакументаў (законаў, статутаў, урадавых пастаноў, указаў, рэзалюцый, загадаў, пагадненняў, міжнародных дагавораў і інш.). Функцыянаванне афіцыйна-справавога стылю звязана з грамадскай дзейнасцю чалавека ў надзвычай важных сферах: у афіцыйна,-канцылярска-справавой, юрыдычнай, дыпламатычнай.
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца як у пісьмовай, так і вуснай формах маўлення. Для пісьмовай формы выкладу адносяцца указ, загад, кодэкс, пастанова, інструкцыя і г.д., вуснай - інструктаж, даклад, зварот, выступленне на судовым працэсе і г.д. У адрозненне ад пісьмовай формы маўлення, вусная разнавіднасць афіцыйна-справавога стылю набліжаецца да размоўнага стылю, паколькі ў іх тэкстах выкарыстоўваюцца элементы жывой гаворкі, бо «сухая» канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрымання.
Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Напрыклад, даведка заключае ў сабе інфармацыю, загад - наказ (што трэба зрабіць), а пратакол - адначасова і інфармацыю (Слухалі...), і загад (Пастанавілі...). Паспяховасць выканання гэтых функцый дзелавымі тэкстамі залежыць ад такіх якасцей, як дакладнасць, яснасць, лагічнасць, лаканічнасць. Дакладнасць справавога маўлення дазваляе адназначна перадаць змест фармуліроўкі (гэта асабліва важна, бо справавыя дакументы маюць, як правіла, юрыдычную сілу, таму неабходна, каб змест фармуліроўкі прачытваўся строга адназначна); яснасць забяспечвае паслядоўны выклад палажэнняў дакумента; лагічнасць - несупярэчлівасць аргументаў; лаканічнасць дазваляе сцісла перадаць змест дакумента.
Адметнай рысай афіцыйна-справавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі як формы дакумента, так і моўных сродкаў. Абумоўлена гэта аднатыповасцю і паўтаральнасцю афіцыйна-справавых сітуацый.
Моўныя асаблівасці тэкстаў афіцыйна-справавога стылю:
Не ўласціва эмацыянальна афарбаваная лексіка.
Шырока выкарыстоўваецца абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка.
Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.
Для лексічнага складу характэрны спецыфічныя тэматычныя групы:
1. назвы дакументаў, іх частак, структуры: пратакол, загад, распараджэнне, дадатак, парадак дня;
2. абазначэнні службовых працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні: слухалі, прысутнічалі, пастанавілі, загадваю;
3. канцылярызмы: вышэйадзначаны, вышэйпамянёны, ніжэйпададзены;
4. назвы асоб, задзейнічаных у афіцыйна-справавой сферы: сведка, субпадрадчык, кватэранаймальнік, ісцец, арандатар;
5.архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго Высокасць, Яго правасхадзіцельства, пан (пані).
Шырока ўжываюцца афіцыйна прынятыя складанаскарочаныя словы, графічныя скарачэнні: ГУМ, Белтрансгаз, экз. (экземпляр), р-н (раён), др. арк. (друкаваны аркуш).
6. Пры абазначэнні пасады ці звання звычайна выкарыстоўваюцца назоўнікі ў форме мужчынскага роду: доктар філалагічных навук В.П.Лемцюгова, асістэнт кафедры А.І.Багданава.
7. Ужываюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі і састаўныя злучнікі: у адпаведнасці, у сувязі, у выніку таго што, з прычыны таго што.
8. Шырока выкарыстоўваюцца інфінітывы: даручыць, устанавіць, павялічыць, узмацніць.