Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
56.99 Кб
Скачать

3. Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.

Літ мова - гэта унармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры мова, абавязковая для ўсіх членаў грамадства. Менавіта яна служыць агульнанародным сродкам моўных зносін. На літ мове складаецца мастацкая літ-ра, друкуюцца газеты, часопісы, вяшчаюць радые, тэлебачанне, вядзецца навучанне у школах, ВНУ.

Суч бел літ мова існуе ў дзвух разнавіднасцях – вуснай і пісьмовай.

Літ мова выконвае камунікатыўную ф-цыю ў розных сферах жыцця і дзейнасці народа. Гэта абумовіла развіцце у ей адпаведных фунуцыянальных стыляў. З улікам разнастайных функцый вуснай і пісьмовай форм літ мовы, сферы яе ужывання вылучаюць кніжныя стылі (афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, стыль маст літ-ры) і гутарковы.

Адна з істотных прымет літаратурнай мовы – яе ўнармаванасць. «Моўная норма – сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных элементаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў». Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая.

Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:

? акцэнталагічныя нормы – правільная пастаноўка націску.

?арфаграфічныя нормы – напісанне слоў, якое вызначана пэўнымі правіламі

? лексічныя нормы – правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях.

? марфалагічныя нормы – правільнае выкарыстанне формаў слоў.

? пунктуацыйныя нормы – правільная пастаноўка знакаў прыпынку

? сінтаксічныя нормы – правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў.

? словаўтваральныя нормы – правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі беларускай мовы.

? стылістычныя нормы – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем.

Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін.

Гэтыя правілы пісьмова замацаваныя ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках. Афіцыйнае прызнанне нормы і яе пісьмовае замацаванне называецца кадыфікацыяй. Кадыфікацыя, узаконеная норма з’яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў мовы і успрымаецца як узор на пэўным этапе развіцця літ мовы.

4. Стылі літаратурнай мовы.

Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае, як форму дакумента, так і моўныя сродкі; індывідуальна-аўтарскія сродкі зведзены да мінімуму. Для стылю характэрна сцісласць, кампактнасць выкладання, частая абавязковасць формы. Для дзелавых тэкстаў уласцівы частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Стыль вызначаецца стылістычнай аднароднасцю і строгасцю, аб’ектыўнасцю, адсутнасцю эмацыянальнасці, суб’ектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. Істотнай рысай лексікі данага стылю з’яўляецца яе замкнёнасць, шырокае выкарыстанне так званых канцылярскіх штампаў. Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён падзяляецца на тры падстылі:а) уласна навуковы;б) навукова-вучэбны;в) навукова-папулярны.Характэрнай рысай навуковага стылю з’яўляецца шырокае выкарыстанне тэрмінаў.

Публіцыстычны стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання шырокай сферы грамадскіх зносін: палітыка-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную, спартыўную і г.д. Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах, якія цесна ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцця (на радыё дыктары чытаюць надрукаваны тэкст). Асноўныя функцыі гэтага стылю – паведамлення і ўздзеяння. Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства, яго функцыя – эстэтычнае ўздзеянне на чытача праз мастацкія вобразы. Надзвычай складаным з’яўляецца пытанне аб вылучэнні лексікі, уласцівай для мастацкага стылю. У літаратурна-мастацкім стылі выкарыстоўваюцца разнастайныя сродкі і нават цэлыя фрагменты іншых стыляў. Размоўна-бытавы стыль. Размоўны стыль звязаны з выкананнем функцыі зносін. Ён самы распаўсюджаны з усіх функцыянальных стыляў, таму што абслугоўвае сферу бытавых зносін і выступае звычайна ў вуснай форме.Вылучаюць два падстылі: размоўна-афіцыйны і ўласна размоўна-бытавы. Асаблівасцямі стылю выступаюць адсутнасць папярэдняга выказвання, а значыць папярэдняга адбору матэрыялу, натуральнасць, няпоўнаафармленасць структур, паўторы, устаўкі; тэндэнцыя да скарачэння маўлення, высокая ступень стандартызацыі і праяўленне індывідуальных рыс маўлення. Нормы свядома не ўстанаўліваюцца і не рэгламентуюцца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]