Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
56.99 Кб
Скачать

29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму.

У словазлучэннях з галоўным словам - прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех.

30.Паняцце культуры маўлення.

цэнтральнымі паняццямі культуры маўлення з’яўляюцца паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы.

Норма – найбольш пашыранае і агульнапрынятае выкарыстанне моўных сродкаў, якое стала ўзорным і таму заканадаўча замацаваным у выглядзе правіл, рэгламентацый. Нормы беларускай літаратурнай мовы – гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы ўзорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

Нарматыўнасць выяўляецца ў мове у двайным плане: нарматыўнасць як сукупнасць лексем, словаформ, моўных канструкцый, якія рэальна выкарыстоўваюцца ў мове, і нарматыўнасць як сукупнасць тэндэнцый адбору і тэндэнцый выкарыстання моўных сродкаў.

Для таго, каб прызнаць тую ці іншую з’яву нарматыўнай, неабходны наступныя ўмовы:

а) рэгулярная ўжывальнасць дадзенага спосабу выражэння;

б) адпаведнасць гэтага спосабу выражэння магчымасцям сістэмы літаратурнай мовы (з улікам яе гістарычнай перабудовы);

в) грамадскае адабрэнне рэгулярна ўзнаўляльнага спосабу выражэння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]