- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •2. Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3. Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5. Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці.
- •6. Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці.
- •7. Віды дакументаў і патрабаванні да іх афармлення.
- •8. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі.
- •9. Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія.
- •10.Асаблівасці псіхалагічнай тэрміналогіі.
- •11. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў.
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму.
- •14.Граматычныя катэгорыі роду і ліку назоўніка.
- •15.Скланенне назоўнікаў.
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму.
- •17.Разрады прыметнікаў.
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў.
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •21.Правапіс лічэбнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
- •25.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў з рускай на беларускую мову.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў.
- •28.Службовыя часціны мовы.
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму.
- •30.Паняцце культуры маўлення.
26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
Дзеепрыслоўi незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –учы, -ючы (калi дзеяслоў 1-га спражэння) i –ачы, -ячы (калi дзеяслоў 2-га спражэння): бягуць – бегучы, чытаюць – чытаючы, ляжаць – лежачы, стаяць – стоячы.
Дзеепрыслоўi закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы (пры аснове на галосны) i -шы (пры аснове на зычны): сагнаў – сагнаўшы, апёк – апёкшы.
Ад зваротных дзеясловаў утвараюцца зваротныя дзеепрыслоўi: мыюцца – мыючыся;памыўся – памыўшыся; вiтацца – вiтаючыся; павiтаўся – павiтаўшыся.
Увага: дзеепрыслоўi, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфiксаў –ўшы, -шы: бегшы, мыўшы, касiўшы, лiчацца парушэннем лiтаратурнай нормы (трэба: бегучы, мыючы, косячы).
27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў.
Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб'ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыкметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай, найвышэйшай ступеняў параўнання.Па сваёй дэрывацыйнай структуры прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Прыслоўі, якія непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія толькі ўказваюць на іх - да займеннікавых. Граматычная транспазіцыя прыслоўяў праяўляецца ў тым, што яны даволі шырока могуць выкарыстоўвацца ў значэнні іншых часцін мовы: назоўнікаў, прыназоўнікаў, часціц, мадальных слоў, злучнікаў, прэдыкатываў. Семантычная транспазіцыя праяўляецца ў выкарыстанні слоў адных тэматычных груп у значэнні іншых, напрыклад, прыслоўі месца могуць ужывацца ў значэнні прыслоўяў часу.Прыслоўі шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння слоў іншых знамянальных часцін мовы з дапамогай разнастайных афіксаў: назоўнікаў, займеннікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, іншых прыслоўяў, а таксама незнамянальных слоў. У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, службовыя часціны мовы ў пэўных кантэкстах, а таксама неспрагальныя дзеяслоўныя формы.Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адно¬сяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываец¬ца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе, куды? адкуль?. Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? як доўга?Часта прыслоўі часу і месца выражаюцца аднолькавымі словамі. Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай?Усе акалічнасныя прыслоўі звычайна адносяцца да дзеясловаў і выконваюць ролю адпаведных акалічнасцей. Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці. Прыслоўі спосабу дзеяння не толькі характары¬зуюць дзеянне, але і ўказваюць на характар ці спосаб яго ўтварэння; адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне.Прыслоўі са значэннем сумеснасці якасную характарыстыку дзеяння спалучаюць з указаннем на сумеснасць, адказваюць на пытанні як? якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.
