
- •1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •2. Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3. Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5. Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці.
- •6. Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці.
- •7. Віды дакументаў і патрабаванні да іх афармлення.
- •8. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі.
- •9. Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія.
- •10.Асаблівасці псіхалагічнай тэрміналогіі.
- •11. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў.
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму.
- •14.Граматычныя катэгорыі роду і ліку назоўніка.
- •15.Скланенне назоўнікаў.
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму.
- •17.Разрады прыметнікаў.
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў.
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •21.Правапіс лічэбнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
- •25.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў з рускай на беларускую мову.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў.
- •28.Службовыя часціны мовы.
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму.
- •30.Паняцце культуры маўлення.
24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
1. Суфікс -ава- (-ява-).
Калі ў 1-ай асобе адзіночнага ліку дзеяслоў канчаецца на -ую (-юю), то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ава- (-ява-): святкую - святкаваць, святкаваў, даследую - даследаваць, даследаваў
2. Суфікс -ва-.
Пасля адзіночных зычных у неазначальнай форме, у прошлым і цяперашнім часе пішацца суфікс -ва-: раздумваць, раздумваў, раздумваю, расказваць, расказваў, расказваю.
3. Суфікс -іва- (-ыва-).
Калі ўтваральная аснова заканчваецца спалучэннем зычных з апошнім л, н, р, то пішацца суфікс -іва- (-ыва-): падтрымліваць, падтрымліваў, падтрымліваюць, запэўніваць, запэўніваў, запэўніваюць, праветрываць, праветрываў, праветрываюць.
Памятай!
1. Калі ў неазначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны гук, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- замест і пішацца й: супакоіць - супакойваць, узброіць - узбройваць.
2. У дзеясловах незакончанага трывання, утвораных ад прыставачных дзеясловаў пры дапамозе суфікса -ва-, пад націскам аднаўляюцца літары о, э: адскокваць, выпростваць, вырэзваць.
3. Перад суфіксамі прошлага часу -л-, -ў- заўсёды захоўваюцца тыя самыя галосныя, што ўжываюцца перад суфіксам -ць у інфінітыве: глядзець - глядзеў, глядзела; належаць - належаў, належала (але: у форме 3-яй асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу - ён глядзіць, ён належыць).
25.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў з рускай на беларускую мову.
Дзеепрыметнiкi ўтвараюцца ад асноў дзеяслова. Дзеепрыметнiкi незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пры дапамозе суфiкса –л-: пажаўцець – пажаўцелы, зарасцi – зарослы. Непажадана ўжываць формы з суфiксамi –ўш-, -ш-: падросшы, парыжэўшы, паколькi яны супадаюць з аманiмiчнымi дзеепрыслоўямi: Праросшы парастак убiраўся ў сiлу. – Праросшы, парастак убiраўся ў сiлу.
Дзеепрыметнiкi залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфiксаў: -н- -- пры аснове на а, я: апрацаваць – апрацаваны, засеяць – засеяны; -ен-, -ан- -- пры аснове на зычны i на галосныя i, ы, е: з’есцi – з’едзены, пазычыць – пазычаны, забялiць – забелены, дагледзець –дагледжаны; -т- -- пры аснове з аднаскладовай каранёвай марфемай: вылiць –вылiты, апрануць – апрануты.
Нехарактэрны для беларускай мовы дзеепрыметнiкi незалежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, а таксама дзеепрыметнiкi залежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –ем-, -iм-: кантралюючыя i кантралюемыя органы (трэба: кантрольныя i падкантрольныя органы).
У беларускай мове адсутнiчаюць зваротныя дзеепрыметнiкi: нельга ўжываць формы тыпу развiваючыяся краiны, прагаладаўшыеся дзецi.
Каб пазбегнуць непажаданых форм дзеепрыметнiкаў, трэба карыстацца: 1) ужывальнымi формамi дзеепрыметнiкаў: увядшие цветы – завялыя кветкi; 2) прыметнiкамi i назоўнiкамi: падающая звезда – знiчка, тоскующий взгляд – тужлiвы погляд; 3) дзеясловамi цi дзеепрыслоўямi: я не пьющий – я не п’ю; идущие люди смотрели в её сторону – iдучы, людзi глядзелi ў яе бок; 4) даданымi сказамi: одинокая свеча, горевшая на столе… --- адзiнокая свечка, якая гарэла на стале…