Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.12.2019
Размер:
56.99 Кб
Скачать

19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў.

Прыналежныя прыметнікі.

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: бацькаў капялюш, ластаўчына гняздо.

Некаторыя прыналежныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: лісіная нара - лісіная хітрасць, курыны грэбень - курыны почырк.

Утварэнне прыналежных прыметнікаў.

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -оў, -ёў, -еў, -ін, -ын. У назоўным склоне адзіночнага ліку яны маюць формы кароткіх прыметнікаў, а ў астатніх склонах - формы поўных прыметнікаў. Пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду выкарыстоўваюцца суфіксы -аў, -оў, -ёў, -еў: брыгадзіраў, леснікоў, Кастусёў, Сяргееў. Пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад асноў адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду выкарыстоўваюцца суфіксы -ін, -ын: бабулін, Аленчын.

20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.

Лічэбнік - самастойная часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: восем, пяцьдзесят, шэсць чалавек, трое вучняў, чацвёрты нумар.

Скланенне і правапіс лічэбнікаў.

І. Колькасныя лічэбнікі.

1. Лічэбнікі адзін, адно, адна, адны скланяецца як прыметнік з асновай на цвёрды зычны:

Н. адзін

Р. аднаго

Д. аднаму

В. як Н. або Р.

Т. адным

М. (пры) адным

2. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры ў творным склоне заканчваюцца на -ма:

Н. два

Р.двух

Д.двум

В. як Н. або Р.

Т двума

М. (пры) двух

3. Лічэбнікі пяць - дваццаць, трыццаць скланяюцца як назоўнікі трэцяга скланення (маладосць, смеласць). У форме творнага склону гэтых лічэбнікаў адбываецца падаўжэнне гука [ц’] у становішчы паміж галоснымі: пяццю, дзевятнаццаццю, трыццаццю. У лічэбніках шэсць, сем, восем падаўжэння не адбываецца: шасцю, сямю, васьмю. У лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і трыццаць пішацца дзве літары ц. У лічэбніках пяць, шэсць, дзевяць - дваццаць і трыццаць на канцы пішацца мяккі знак. Мяккі знак пішацца і ў лічэбніку восем ва ўсіх ускосных склонах, акрамя вінавальнага: васьмі, васьмю.

Н. пять

Р. пяці

Д. пяці

В. пяць

Т. пяццю

М. (аб) пяці

4. Лічэбнікі сорак, сто, дзевяноста.

Лічэбнікі сорак, сто ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак -а: сарака, ста.

Лічэбнік дзевяноста ўжываецца ва ўсіх склонах нязменна.

5. Лічэбнікі пяцьдзесят - восемдзесят і дзвесце - дзвяцьсот.

Пры скланенні гэтых лічэбнікаў змяняюцца абедзве часткі:

Н. пяцьдесят

Р. пяцідзесяці

Д. пяцідзесяці

В. пяцьдзесят

Т пяццюдзесяццю

М. (пры) пяцідзесяці

6. Лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд.

Лічэбнік тысяча скланяецца як назоўнік першага скланення з асновай на зацвярдзелы зычны (мяжа, кафедра), а мільён, мільярд - як назоўнік другога скланення мужчынскага роду з асновай на цвёрды зычны (горад, дуб):

Н. тысяча

Р. тысячы

Д. тысячы

В. тысячу

Т. тысячай(тысяччу)

М. (аб) тысячы

7. Састаўныя колькасныя лічэбнікі.

У састаўных колькасных лічэбніках пры скланенні змяняецца кожнае слова як адпаведны просты ці складаны лічэбнік:

Н. трыста шэсцьдзесят сем

Р. трохсот шасцідзесяці сямі

Д. тромстам шасцідзесяці сямі

В. трыста шэсцьдзесят сем

Т. трымастамі шасцюдзесяццю сямю

М. (аб) трохстах шасцідзесяці сямі

8. Дробавыя лічэбнікі.

У дробавых лічэбніках скланяюцца абодва словы: лічнік змяняецца як колькасны лічэбнік, назоўнік - як парадкавы:

Н. дзве трэція

Р. дзвюх трэціх

Д. дзвюм трэцім

В. дзве трэція

Т. дзвюма трэцімі

М. (аб) дзвюх трэціх

Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста не змяняюцца.

9. Зборныя лічэбнікі.

Зборныя лічэбнікі абое, двое, трое скланяюцца як займеннікі мае, свае, лічэбнікі чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера - як лічэбнік адны:

Н. абое

Р. абаіх

Д. абаім

В. як Н. або Р.

Т. абаімі

М. (аб) абаіх

Пры скланенні лічэбнікаў абодва, абедзве змяняецца другая частка (як лічэбнікі два, дзве):

Н.-абодва

Р.-абодвух

Д.-абодвум

В.-як Н. або Р.

Т.-абодвума

М.-(пры) абодвух

10. Няпэўна-колькасныя лічэбнікі некалькі, гэтулькі, колькі, столькі скланяюцца на ўзор прыметнікаў у множным ліку:

Н.-гэтулькі

Р.-гэтулькіх

Д.-гэтулькім

В.-як Н. або Р.

Т.-гэтулькімі

М.-(пры) гэтулькіх

ІІ. Парадкавыя лічэбнікі.

Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца на ўзор прыметнікаў, пры гэтым у складаных парадкавых лічэбніках змяняецца толькі апошняя частка, а ў састаўных - апошняе слова:

Н. чацверты,-ая

Р. чацвертага,-ай

Д. чацвертаму,-ай

В. як Н. або Р.

Т. чацвертым,-ай

М. (у) чацвертым,-ай

Н. дзве тысячы пяты

Р. дзве тысячы пятага

Д. дзве тысячы пятаму

В. як Н. або Р.

Т. дзве тысячы пятым

М. (у) дзве тясячы пятым

Складаныя парадкавыя лічэбнікі, якія заканчваюцца на -дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, пішуца разам, калі іх часткі напісаны літарамі: двухсоттысячны, пяцідзесяцімільённы. Калі часткі такіх лічэбнікаў напісаны лічбамі, то яны пішуцца праз злучок: 200-тысячны, 50-мільённы.

Праз злучок пішуцца парадкавыя лічэбнікі, калі яны напісаны лічбамі з граматычнымі канчаткамі: 5-га, 320-ай.

Памятай! Лічэбнікі, што абазначаюць прыблізны лік, раздзяляюцца працяжнікам незалежна ад таго, напісаны яны лічбамі ці літарамі: 7 - 8 гадоў, два - тры тыдні.

Займеннік - самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.

Скланенне, ужыванне і правапіс займеннікаў.

1. Асабовыя займеннікі.

Асаблівасцю скланення асабовых займеннікаў з’яўляецца тое, што ва ўскосных склонах яны маюць іншыя асновы, чым у назоўным склоне: я - мяне, мне; ты - цябе, табе; мы - нас, нам; ён - яго, яму і г. д.

У творным склоне адзіночнага ліку асабовыя займеннікі я, ты, яна маюць дзве формы: мной (-ою), табой (-ою), ёй (ёю).

Н. я

Р. мяне

Д. мне

В. мяне

Т. мной(-ою)

М. (пры) мне

2. Зваротны займеннік.

Зваротны займеннік сябе не мае формы назоўнага склону. У творным склоне гэты займеннік мае дзве формы: сабой (-ою).

Н. -

Р. сябе

Д. сабе

В. сябе

Т. сабой (-ою)

М. (пры) сабе

У форме давальнага склону займеннік сябе можа ўжывацца ў якасці часціцы: Няхай сабе маці радуецца поспехамі роднага сына.

3. Прыналежныя займеннікі.

Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, ваш, наш ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў: майго, майму, маім; нашага, нашаму, нашым.

Для абазначэння прыналежнасці 3-й асобе ўжываецца форма роднага склону асабовых займеннікаў яго, яе, іх: Лес - жывая вопратка зямлі, яе музыка; Самазвалы ідуць, і на шум іх магутных матораў адгукаецца рэха ў сасновым бары.

Памятай! Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца.

Адзіночны лік

Н. мой

Р. майго

Д. майму

В. як Н. або Р.

Т. маім

М (у) маім

Множны лік

Н. мае

Р. маіх

Д. маім

В. як Н.або Р.

Т. маімі

М.(у) маіх

4 - 5. Указальныя і азначальныя займеннікі.

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя займеннікі самы, увесь, усякі, кожны, столькі, гэтулькі, іншы скланяюцца як прыметнікі з адпаведнай асновай.

Указальны займеннік той пры скланенні мае націск на канчатку: таго, таму.

Назіраюцца адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў самы і сам. Займеннік самы скланяецца як прыметнік з цвёрдай асновай (напрыклад, новы, малады); націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове: самы, самага, самаму і г. д. Займеннік сам у множным ліку скланяецца як прыметнік з мякай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім); націск ва ўскосных склонах падае на канчатак: самога, самому, саміх.

Адзіночны лік

Н. той

Р. таго

Д. таму

В. як Н. або Р.

Т. тым

М (у) тым

Множны лік

Н. тыя

Р. тых

Д. тым

В. як Н.або Р.

Т.тымі

М.(пры) тых

6 - 7 - 8 - 9. Пытальныя, адносныя, адмоўныя і няпэўныя займеннікі.

Пытальныя і адносныя займеннікі хто, што, адмоўныя ніхто, нішто, няпэўныя нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь, хтосьці, штосьці, абы-хто, абы-што скланяюцца на ўзор указальнага займенніка той. Пры скланенні няпэўных займеннікаў з постфіксам -небудзь націск захоўваецца на першым яго складзе: каго-небудзь, каму-небудзь.

Займеннікі каторы, нейкі, які, ніякі, некаторы скланяюцца як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск у займенніку некаторы ва ўсіх склонах захоўваецца на літары о: некаторы, некаторага, некатораму. Займеннікі чый, нічый, нечы змяняюцца як прыналежны займеннік мой.

Адзіночны лік

Н. хто

Р. каго

Д. каму

В. каго

Т. кім

М (пры) кім

Множны лік

Н. якія

Р. якіх

Д. якім

В. як Н. або Р.

Т. яуімі

М. (у) якіх

Прыстаўка абы- і постфікс -небудзь з асноўнай часткай займенніка пішуцца праз злучок: абы-хто, абы-каго, што-небудзь, чаго-небудзь. Калі прыстаўка абы- аддзяляецца ад асноўнай часткі займенніка прыназоўнікам, то пішацца асобна: абы з чым, абы пра што.

Прыстаўкі не-, ні- і постфікс -сьці (-сь) з асноўнай часткай займенніка пішуцца разам: нехта, нешта, некаму, ніхто, нішто, нічога, хтосьці (хтось), штосьці (штось), якісьці (якісь). Калі ні- аддзяляецца ад займеннікаў прыназоўнікам, то з’яўляецца часціцай і пішацца асобна: ні з кім, ні з чым.

Няпэўныя займеннікі, якія ўтварыліся шляхам паўтору адных і тых жа слоў (ці каранёў), пішуцца праз злучок: што-нішто, які-ніякі. Таксама праз злучок пішуцца займеннікі сёй-той, сёе-тое, сякі-такі.

Памятай! Неабходна адрозніваць спалучэнні слоў не хто іншы, як; не што іншае, як ад нішто іншае не, ніхто іншы не. Спалучэнні слоў нішто іншае не, ніхто іншы не ўжываюцца ў адмоўных сказах, дзе займеннікі ніхто, нішто выконваюць ролю дзейніка або дапаўнення, іншы (іншае) - азначэння, а часціца не ўжываецца пры выказніку: Нішто іншае не займала яго. Спалучэнні слоў не хто іншы, як; не што іншае, як ужываюцца ў сказах, дзе няма другога адмаўлення, і выконваюць ролю ўзмацняльных часціц (толькі, іменна), таму членамі сказа не з’яўляюцца: Гэта быў не хто іншы, як наш знаёмы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]