Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
56.99 Кб
Скачать

16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму.

1. Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой).

2. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).

3. Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел.: План выкананы, рус.: План выполнен. Рус. “занимающийся”, “изменившийся” ў беларускай мове адпавядае “які займаецца”, “які змяніўся”.

17.Разрады прыметнікаў.

Прыметнік - самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: сіняе мора, цёплы дзень, снежная зіма, сонечны дзень, братаў аўтамабіль, буслава гняздо.

Разрады прыметнікаў.

Паводле лексічных значэнняў і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.

1. Якасныя прыметнікі.

Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: халодны - халаднейшы, салодкі - саладзейшы.

Якасныя прыметнікі ўжываюцца звычайна ў поўнай форме і могуць мець наступныя граматычныя асаблівасці:

n утвараюць формы ступеней параўнання: мяккі - мякчэйшы, наймякчэйшы, больш (менш) мяккм, самы мяккі;

n маюць формы ацэнкі: мілы - міленькі, добры - добранькі;

n ад іх утвараюцца прыслоўі на -а, -у: гучны - гучна, беларускі - па-беларуску;

n спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі спакойны, зусім малады.

Некаторыя якасныя прыметнікі могуць ужывацца і ў кароткай форме: весел, міл, рад. Кароткія формы прыметнікаў не скланяюцца, яны змяняюцца толькі па родах і ліках. У назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду кароткія прыметнікі маюць нулявы канчатак: весел, прыгож, рад; жаночага і ніякага роду - канчатак -а: весела, прыгожа, рада; у назоўным склоне множнага ліку для ўсіх родаў канчаткі -ы, -і: прыгожы, рады, дорагі. Кароткія формы прыметнікаў выступаюць у функцыі выказніка.

2. Адносныя прыметнікі.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў (матэрыялу, месца, часу і інш.): жалезны мост, гарадскі пейзаж, сённяшняе мерапрыемства, студэнцкая аўдыторыя.

Некаторыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезныя дзверы - жалезны характар, сонечны прамень - сонечная ўсмешка.

18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.

Ступені параўнання якасных прыметнікаў.

Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.

1. Вышэйшая ступень параўнання.

Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні з іншым.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-): прыгожы - прыгажэйшы, мілы - мілейшы. У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-: дрэнны - горшы, малы - меншы, добры - лепшы, вялікі - большы.

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней): больш (болей) дарагі, менш (меней) горкі.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: чмяліны мёд смачнейшы за пчаліны.

2. Найвышэйшая ступень параўнання.

Найвышэйшая ступень параўнання прыметнікаў паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў.

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: прыгажэйшы - найпрыгажэйшы, выдатнейшы - найвыдатнейшы.

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы радасны, найбольш цяжкі, найменш зручны.

У беларускай мове ёсць якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць простай формы вышэйшай ступені параўнання. Гэта прыметнікі, якія абазначаюць

n колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў: вішнёвы, васільковы, залацісты, бэзавы;

n масць жывёл: буланы, вараны, гняды;

n стан чалавека: жывы, нямы, босы, сляпы, глухі, дарослы;

n знешнюю фізічную прымету чалавека: вусаты, барадаты, кульгавы;

а таксама прыметнікі

n з суфіксамі -ав-, -іст- (-ыст-), -аўн-, -ат-, -к- (перадавы, серабрысты, сакаўны, шурпаты, ліпкі), якія першапачаткова былі адноснымі, а зараз або канчаткова перайшлі ў якасныя, або выступаюць і як якасныя, і як адносныя ў залежнасці ад кантэксту: баявы зарад (адносны прыметнік), баявы хлопец (якасны прыметнік);

n складаныя: чарнавокі, светла-чырвоны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]