Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
24.12.2019
Размер:
56.99 Кб
Скачать

1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.

Бел нац мова – сродак зносін бел нацыі. Яна склалася у перыяд фарміравання нацыі і захоўвае пераемнасць з мовай народнасці, аднак вызначаецца большым багаццем слоўніка, большай дасканаласцю грамат ладу.

Нац мова – гэта адметная рыса любой нацыі. Без нац мовы нацыя існаваць не можа. Менавіта таму ў вызначэнні нацыі як супольнасці людзей філосафы, палітолагі на першае месца ставяць мову.

Каля 80% жыхароў Беларусі паводле апошняга перапісу насельніцтва назвалі бел мову роднай. Бел мовай як другой роднай валодаюць некаторыя рускія, палякі, украінцы, палякі, літоўцы, што даўно жывуць на нашай зямлі.

Бел нац мова – гэта мова бел народа, найкаштоўнейшы скарб яго, які непадзельна звязаны з дух сутнасцю беларусаў. Усе асаблівасці жыцця, гісторыя і грамадскі вопыт, інтэлект, маральныя і эстэтычныя каштоўнасці, менталітэт нашага народа адлюстраваны ў яго нац мове. Бел мова з’яўляецца адной з форм, найважнейшым элементам культуры народа, сродкам яе увасаблення.

Нац мова складаецца з літаратурнай і дыялектнай мовы.

Літ мова - гэта унармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры мова, абавязковая для ўсіх членаў грамадства. Менавіта яна служыць агульнанародным сродкам моўных зносін. На літ мове складаецца мастацкая літ-ра, друкуюцца газеты, часопісы, вяшчаюць радые, тэлебачанне, вядзецца навучанне у школах, ВНУ.

Суч бел літ мова існуе ў дзвух разнавіднасцях – вуснай і пісьмовай.

Асноуныя этапы:

1. Індаеўрапейская мова

2. Агульнаславянская

3.Старабеларусская мова

4. Новая бел мова

5. Сучасная бел літ мова

2. Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.

1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства:

а) працэс яе фарміравання супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння;

б) у XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай па прычынах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны ў грамадскім жыцці.

2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літаратурнай беларускай мовы:

а) з’яўленне першай беларускай газеты “Наша ніва”;

б) суіснаванне на старонках газеты розных варыянтных форм, вытокамі якіх былі паўднёва-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

3. Выхад у свет дапаможнікаў, мэтай якіх стала кадыфікацыя правапісных і граматычных норм беларускай мовы:

а) 1917 г. – браты А. і Я. Лёсікі апублікавалі першы дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;

б) 1918 г. – выданне “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча, у якой аўтар апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме.

в) выхад граматыкі Б. Тарашкевіча стаў пачаткам працэса стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы.

4. 1920-я гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі:

а) беларуская мова набыла статус дзяржаўнай;

б) звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння;

в) каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай;

г) беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі:

а) кампанія па “выкрыццю” “нацыянал-дэмакратаў”;

б) беларусізацыя стала кваліфікавацца як памылка;

в) 1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”.

6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай:

а) нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар;

б) 50-80-ыя гады – хуткае звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы (скарачэнне тыражоў беларускамоўных выданняў, перавод беларускіх школ на рускую мову навучання і г.д.);

в) страта ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны.

7. канец 80-ых – пачатак 90-ых гадоў – пачатак адраджэння беларускай мовы:

а) 1990 г. – беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай;

б) пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі;

в) павялічыўся аб’ем камунікацыі на беларускай мове.

8. 1995 г. – правядзенне рэферэндуму, вынікам якога стала дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы.

9. Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Моўная інтэрферэнцыя: з'ява адхілення ад нормаў у адной мове з-за прыкладання да яе нормаў іншай мовы. Можа ўзнікаць у абставінах двухмоўя або шматмоўя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]