
- •Вопрос1. Мова и соцыум
- •Вопрос2. Бел мова у сями индаеурапейских моу.
- •Вопрос3. Славянская моуная група
- •Вопрос4.Беларуская мова часоу вкл
- •Вопрос 5. Новая беларуская литаратурная мова
- •Вопрос 6. Паняцце білінгвізму.
- •Вопрос7.Iнтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •Вопрос 9 Амонiмы,сiнонiмы,антонiмы и паронімы у лекс. Складзе бел.Мовы.
- •Вопрос 10. Лексика-семантычныя працэссы у бел. Тэрминалогии
- •Вопрос 11. Лексика паводле пажоджання
- •Вопрос 12. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •Вопрос 13. Лексіка паводле актыўнага і пасіўнага складу
- •Вопрос 14. Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
- •Вопрос 15 Спосабы тэрминаутварэння.
- •Вопрос16. Асаблівасці развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •Вопрос 17. Систэма стыляу бел лит мовы
- •Вопрос 18 Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •Вопрос 11. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •Вопрос 19. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •Вопрос 20. Синтаксичныя асабливасци навуковага стылю.
- •Вопрос 21.Навуковы тэкст: структура і моўная арганізацыя
- •Вопрос 22.Систэма жанрау навуковай литаратуры
- •Вопрос 24. Паняцце дакумента. Аписанне и узоры дакументау.
- •Вопрос 25. Асабливасци афицыйна-справавога стылю
- •Вопрос 26. Паняцце «культура маўлення».
Вопрос 9 Амонiмы,сiнонiмы,антонiмы и паронімы у лекс. Складзе бел.Мовы.
Амонімы.Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і запазычаных.б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы.У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.
Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы.
Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы., якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.
Антонімы.Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.
Вопрос 10. Лексика-семантычныя працэссы у бел. Тэрминалогии
Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння.Найбольш слушным з’яўляецца меркаванне тых лінгвістаў, якія разглядаюць тэрміналогію як самастойную «функцыянальную падсістэму агульналітаратурнай мовы», якая «стаіць у адным радзе з такімі паняццямі, як прастамоўныя словы і мова мастацкай літаратуры» -мнагазначнасць з’яўляецца прыналежнасцю многіх паўназначных слоў беларускай мовы, тэрміны набываюць новыя значэнні ў працэсе пастаяннага ўзаемадзеяння з агульнаўжывальнымі словамі (міжсістэмная мнагазначнасць), а таксама ў працэсе ўзаемадзеяння ў межах пэўнай тэрмінасістэмы (унутрыгаліновая мнагазначнасць) і розных тэрмінасістэм (міжнавуковая мнагазначнасць).
У спецыяльнай лексіцы асабліва пашырана міжнавуковая мнагазначнасць. Напрыклад: лідэр –лідэры парламенцкіх фракцый (паліт.), лідэр першага забегу (спорт), лідэр кільватэрнай калоны і інш.
Унутрыгаліновая мнагазначнасць – з’ява больш рэдкая, аднак істотная для многіх тэрмінасістэм. Напрыклад, валюта – 1) грашовая адзінка краіны, 2) тып грашовай сістэмы, 3) грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках;
Некаторыя тэрміны развіваюць міжсістэмную і міжнавуковую або міжнавуковую і унутрыгаліновую мнагазначнасць адначасова.
-амонімы выступаюць як адзінкі, якія маюць абсалютна розныя значэнні і адна з другой не выводзяцца» . Напрыклад, храп – хрыплыя гукі, якія ўтварае пры дыханні той, хто спіць і храп – прыбор для ўзяцця проб грунта;
У тэрміналогіі часцей сустракаецца міжнавуковая аманімія, напрыклад, вал – значны па працягласці і вышыні земляны насып, створаны для абарончых і гаспадарчых мэт і вал – агульны аб’ём прадукцыі, вырабленай за які-небудзь пэўны тэрмін
Унутрыгаліновая аманімія – з’ява даволі рэдкая, і што «ў асноўным яна прадстаўлена аддзеяслоўнымі назоўнікамі, у якіх разам са значэннем дзеяння развілося значэнне прылады дзеяння» конік – птушка і конік – рыба; міжмоўныя амонімы (пры перакладзе на беларускую мову яны маюць зусім іншае значэнне), у рускай мове: язык (белорусский, польский, французский),у беларускай мове слова язык ужываецца са значэннем ‘рухомы мышачны орган”
-Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Тэрміны-сінонімы – гэта найменні, якія адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэння або аб’ёмам семантыкі. Прыкладаў такіх сінонімаў у даследуемых тэрмінасістэмах не адзначалася.Тэрміны-дублеты – гэта найменні, якія поўнасцю супадаюць па значэнні і ўжыванні, суіснуюць у сінхронных моўных пластах. (дыстыляцыя – перагонка, квазізоркі – квазары, счапленне – кагезія, сублімацыя – узгонка і інш.), Cтылістычныя сінонімы, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Напрыклад: лопух – лапушнік, дзядоўнік, рапей, брылі, калюгі, ранік і інш.
Варыянтамі з’яўляюцца тэрміны, якія адрозніваюцца паміж сабой фанетычнымі або словаўтваральнымі элементамі і поўнасцю супадаюць сваім значэннем (аўкцыянер – аўкцыяніст), а таксама кароткія варыянты поўнага тэрміна.
-З’ява антаніміі разглядалася вучонымі як суадносныя, карэлятыўныя паняцці, якія не могуць існаваць адзін без другога. З’ява антаніміі, якая праяўляецца ў існаванні слоў з супрацьлеглым значэннем, у мове навукі мае свае асаблівасці. Так, напрыклад, словы, якія ўтвараюць антанімічную пару ў агульналітаратурнай мове лёгкі – цяжкі (камень) у мове спорту антонімамі не з’яўляюцца: лёгкая – цяжкая (атлетыка).
У тэрмінасістэмах розных галін навукі рэалізуюцца 2 структурныя тыпы антанімічных адносін – лексічны і словаўтваральны. У лексічным тыпе антаніміі супрацьлегласць значэнняў выражаецца рознымі каранямі. Напрыклад: упарадкаванне (поўная заканамернасць, парадак, сіметрыя ў размеркаванні атамаў, малекул, крышталяў, якія ўтвараюць цвёрдае цела) – хаатычнасць (адсутнасць парадку, сіметрыі ў размеркаванні чаго-небудзь); і інш.У словаўтваральны тып антонімаў уключаюцца тэрміны, у якіх процілегласць значэнняў выражаецца словаўтваральнымі сродкамі. Як правіла, значэнне антаніміі ўзнікае як вынік карэляцыі супрацьлеглых па сэнсе прыставак, якія далучаюцца да аднаго і таго ж тэрміна, або як вынік выкарыстання прыстаўкі, якая надае тэрміну супрацьлеглы сэнс. Напрыклад: адліў – прыліў, негатыў – пазітыў, і інш. Сярод састаўных тэрмінаў-антонімаў можна вылучыць дзве групы:1) антанімічныя пары з рознакаранёвымі кампанентамі,2) найменні з аднакаранёвымі кампанентамі, антанімічнасць якім надаюць супрацьлеглыя па сэнсе прыстаўкі ў складзе відавых кампанентаў або Супрацьлеглы па сваім значэнні можа быць адзін і той жа тэрмін.