
- •Вопрос1. Мова и соцыум
- •Вопрос2. Бел мова у сями индаеурапейских моу.
- •Вопрос3. Славянская моуная група
- •Вопрос4.Беларуская мова часоу вкл
- •Вопрос 5. Новая беларуская литаратурная мова
- •Вопрос 6. Паняцце білінгвізму.
- •Вопрос7.Iнтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •Вопрос 9 Амонiмы,сiнонiмы,антонiмы и паронімы у лекс. Складзе бел.Мовы.
- •Вопрос 10. Лексика-семантычныя працэссы у бел. Тэрминалогии
- •Вопрос 11. Лексика паводле пажоджання
- •Вопрос 12. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •Вопрос 13. Лексіка паводле актыўнага і пасіўнага складу
- •Вопрос 14. Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
- •Вопрос 15 Спосабы тэрминаутварэння.
- •Вопрос16. Асаблівасці развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •Вопрос 17. Систэма стыляу бел лит мовы
- •Вопрос 18 Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •Вопрос 11. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •Вопрос 19. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •Вопрос 20. Синтаксичныя асабливасци навуковага стылю.
- •Вопрос 21.Навуковы тэкст: структура і моўная арганізацыя
- •Вопрос 22.Систэма жанрау навуковай литаратуры
- •Вопрос 24. Паняцце дакумента. Аписанне и узоры дакументау.
- •Вопрос 25. Асабливасци афицыйна-справавога стылю
- •Вопрос 26. Паняцце «культура маўлення».
Вопрос1. Мова и соцыум
Усе тыя сувязі паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове.
Мова – з'ява біялагічная і псіхічная. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. З другога боку, – з'ява грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва
Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе.
Праблема паходжання мовы з’яўляецца цалкам гіпатэтычнай. 2 асноўныя накірункі вырашэння праблемы:а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця;б)мова створана звышнатуральнай сілай. Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы – лагасічная (логасная). Яна пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога і існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай, канфуцыянскай, біблейскай.
З XVI ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць філасофская канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці»(грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка.) Пазней на гэтай аснове былі распрацаваны этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая.Вялікая ўвага праблеме паходжання і развіцця мовы надавалася ў працах філосафаў .Русо,.Гердэра. Найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праблема. у даследаваннях філосафа і лінгвіста Гумбальта.: узнікненне мовы абумоўлена ўнутранай праблемай чалавецтва. Мова – гэта жывая дзейнасць чалавечага духу, адзіная энергія народа, Канцэпцыя Гумбальта апіралася на ідэю ўзаемазвязнага развіцця мовы, мыслення і «духу народа». У XIX ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычная тэорыя паходжання мовы, ці «працоўная», або «сацыяльная». Паводле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных людзей
Функцыі мовы ў грамадстве
1)камунікатыўная (сродак узаемаадносін паміж людзьмі) 2)пазнавальная(забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет). –гэта асноуныя.
Прыватныя: 1)рэгулятыўная (людзі наладжваюць кантакты паміж сабой),2)акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры,
У складзе пазнавальнай функцыі :намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, і эмацыйную – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў.
3)эстэтычная, ці паэтычная( ўздзеянне на пачуцці і думкі чалавека)
4)этнічная( выступае прыкметай, сімвалам нацыі)
Беларуская мова – мова беларускага народа, форма яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы.Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа ( мае спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі: заўсёды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ч] , наяўнасць складаных гукаў [дз], [дж] , мілагучнае спалучэнне зычных і галосных.
Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніцтва Беларусі 1999 года, паказаў наступнае: болей за 40 % сцвердзілі, што карыстаюцца беларускаю моваю як формаю зносін паўсядзённа. Мова – не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця.. Мова – не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання.