
- •Пытанне 1. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістарыяграфія прадмета.
- •Цывілізацыйная канцэпцыя:
- •Пытанне 7. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •Бронзавае стагоддзе:
- •Прычыны раздробленасці ўсходнеславянскіх зямель:
- •Пытанне 3. Рассяленне ўсходнеславянскіх этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 14. Узаемадачыненні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на Беларусі ў 14-17 ст.
- •Пытанне 4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях ў 9-12 ст.
- •Пытанне 6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.
- •Пытанне 13. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.
- •Пытанне 8. Рэлігія і культура ў 9-13 ст.
- •Пытанне 19. Гарады Беларусі ў 14-16 ст.
- •Пытанне 9. Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў.
- •Пытанне 10. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •Пытанне 17. Асноўныя рысы беларускай культуры ў сяр.13 – сяр.17 ст.
- •Пытанне 11.Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага. Падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны ў 14-16 ст.
- •Пытанне 15. Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. Развіцце пратэстанскіх цэркваў і рухаў у 16 ст.
- •1654 – Дагавор паміж Расіяй і Украінай (Масква дапамагае абараняцца Украіне), Пераяслаўская Рада.
- •Пытанне 18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 ст.
- •Пытанне 27. Беларусь у вайне 1812 г.
- •Пытанне 20. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •Пытанне 22. Становішча эканомікі і сацыяльныя супярэчнасці на Беларусі ў 2-й п. 17-18 ст.
- •Пытанне 26. Палітыка расійскага ўраду на Беларусі ў канцы 18 - пачатку 19 ст.
- •Пытанне 25. Беларуская культура ў 17-18 ст.
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19 ст. Рэформы Кісялева.
- •2. Рысы крызісу феадальна прыгоннага ладу:
- •Пытанне 43. Лютаўская (1917 г.) рэвалюцыя на Беларусі.
- •Пытанне 29. Грамадскі рух на Беларусі ў першай трэці 19 ст. Паўстанне 1830-31 гг.
- •Пытанне 31. Адмена прыгоннага права ў Беларусі.
- •Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў першай палове 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 32. Паўстанне 1863 г.
- •Пытанне 37.Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 33. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. І контррэформы 80-90-х гг.
- •Земская, гарадская, судовая і іншыя рэформы 60-70 г.Г. Хіх ст.
- •Пытанне 39. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у пачатку 20 ст. Дзейнасць бсг.
- •Пытанне 34. Культура Беларусі ў др.П. 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 35. Развіцце прамысловасці і рост гарадоў ў другой палове 19 ст.
- •Пытанне 36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-90-х гг.
- •Пытанне 38. Фарміраванне беларускай нацыі (19- пач. 20 ст.)
- •Пытанне 41. Культура Беларусі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •Пытанне 45. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады бнр.
- •Пытанне 42. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •Пытанне 44. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і ўтварэнне органаў савецкай улады.
- •Пытанне 46. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
- •Пытанне 47. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919-1920).
- •Пытанне 50. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.
- •Пытанне 48. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921-1929 гг.)
- •Пытанне 53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі і бсср у 1939 г.
- •Пытанне 49. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў савецкай Беларусі (1921-1927 гг.)
- •Пытанне 51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Пытанне 52. Развіцце беларускай культуры ў 1920-30-я гг.
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўрада бсср па развіцці культуры Беларусі, бел. Мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Пытанне 54. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 55. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Пытанне 56. Аднаўленне народнайгаспадаркі бсср (1944-1-я палова 50-х гг.)
- •Пытанне 57. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •Пытанне 58. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі (2-я палова 1940-х-1980-я гг.)
- •Пытанне 59. Развіцце адукацыі, навукі і культуры (2-я палова 1940-х-1980-я гг).
- •Пытанне 60. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •Пытанне 61. Утварэнне палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў (канец 1980-х-1990-я гг).
- •1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў др.П. 80-х гг. Была звязана з палітыкай перабудовы, абвешчанай у 1985 г. Новым кіраўніком цк кпсс Гарбачовым.
- •Пытанне 62. Прыярытэтныя накірункі сучаснага палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Пытанне 20. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Б.Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую вызваленчую вайну. Ва ўкраінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з'явіўся план стварэння сваёй дзяржавы (Рускай, незалежнай ад РП), у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ ў маі 1648 г. Б. Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар.
Да восені 1648 жыхары Гомеля, Лоева, Рэчыцы і Турава "ўсе паказачыліся". Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Бабруйскам, Пінскам і інш. гарадамі.
3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўд.-ўсх. Беларусі. Толькі ўвосень 1648 г. на барацьбу з паўстанцамі ўрад накіраваў некалькі фарміраванняў шляхты і наёмных жаўнераў. Хоць у сутычках каля Рэчыцы і Рагачова казакі і сяляне разбілі іх, прымусіўшы адступіць, у кастр. таго ж года значныя сілы шляхецкага войска, якімі кіраваў стражнік Мірскі, пасля ўпартай барацьбы авалодалі Пінскам. Затым шляхецкае войска авалодала Чэрыкавам, а ў студз. 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тыс. войскам з'явіўся гетман Я.Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання.
Гетман рушыў уздоўж Беларускага Палесся, ад Бярэсця на Тураў, Мазыр і далей. Хутка захапіўшы Тураў, Мазыр, Бабруйск.
Вясной 1649 г., пасля таго як ад гетмана Хмяльніцкага прыйшоў 3-тысячны казацкі загон палкоўніка Галоты, вызваленчы рух на поўдні Беларусі ўзнавіўся. Дзякуючы далучэнню мясцовага сялянства сілы Галоты неўзабаве павялічыліся да 30 тыс. чалавек. Хмяльніцкі прыслаў на Беларусь яшчэ 6 тыс. казакоў на чале з Гаркушам і Пабадайлам, да якіх пазней быў накіраваны і загон палкоўніка Міхаіла Крычэўскага. Разам з мясцовым сялянствам, якое прыстала да казакоў, сілы палкоўніка М.Крычэўскага дасягалі прыкладна 30 тыс. Каб не даць ім злучыцца з фарміраваннямі Пабадайлы, што стаялі ўмацаваным лагерам каля Лоева, паміж Дняпром і Сожам, Я. Радзівіл атакаваў непрыяцеля і ў бітве 21 чэрв. 1649 г. разграміў моцнае злучэнне Крычэўскага.
Апошнім значным подыхам казацка-сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у тым жа рэгіёне ў 1650 і летам 1651 гг, але яно зноў было хутка падаўлена Я. Радзівілам. Летам 1651 г. Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель полк Забелы, а да Крычава - полк Шохава, што ажывіла выступленні мясцовай беднаты. Аднак ні Гомель, ні Крычаў казакі не захапілі. У ліпені 1651 г. гетман рушыў на Украіну.
Паражэнне Б.Хмяльніцкага ад польскай арміі пад Берасцечкам карэнным чынам змяніла сітуацыю. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну.Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі.
У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, a таксама Берасцейшчына. Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648 - 1651 гт. у Беларусі з'яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне.