- •1. Арфаграфія, яе змест і задачы
- •2. Фанетычны прынцып арф-іі.
- •3. Марфалагічны п-п
- •4. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна. Перанос слоў.
- •5. Правапіс е, ё, я, о, э
- •6. Правапіс спалуч. Галосных
- •8. Правапіс прыстаўных і а
- •9. Правапіс і, й, ы, у, ў.
- •10. Правапіс зв. І глухіх, свісцячых і шыпячых, д-дз, т-ц.
- •11. Правапіс падвойных зычных
- •12. Правапіс спалучэнняў зычных.
- •13. Правапіс змякчальнага мяккага знака.
- •14. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •15. Правапіс вял. Літары
- •16. Правапіс абрэвіатур і графічнага скарачэння слоў.
- •17. Этапы развіцця бел. Арф-іі
- •19. Слова як лексічная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае знач. Слова. Слова і паняцце.
- •20. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае знач-е слова
- •21. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •22. Спосабы узнікнення пераносных знач-яў. Метафара, метанімія, сінекдаха. Віды метафар.
- •23. Амонімы. Тыпы амонімаў. Паронімы
- •24. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці
- •25. Шляхі узнікнення амонімаў у мове, выкарыстанне амонімаў у мове
- •26. Сінонімы, разрады сінонімаў, сінанімічны рад
- •27. Антонімы, тыпы антонімаў
- •28. Лексіка сучаснай бел. Мовы паводле яе паходж.
- •29. Спрадвечнабел. Лексіка, яе гіст. Пласты
- •30. Бел. Лексіка, запазычаная са славянскіх моў. Прыметы паланізацыі.
- •31. Бел. Лексіка запазычаная з неславянскіх моў
8. Правапіс прыстаўных і а
Прыстаўная галосная і пішацца: -у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імгла, імклівы незалежна ад пазіцыі гэтага слова у сказе; -у пачатку слова перад спалучэннем зычных з першымі літарамі р, л: 1)у пачатку сказа 2)пасля знакаў прыпынку 3) пасля папярэдняга слова на зычную. Калі з такім пачатковым спалуч. зычных стаіць пасля папярэдняга слова на галосную, і няма знака прыпынку, то прыстаўная і не пішацца. Прыстаўная а пішацца у некаторых словах: амшара, аржаны, амшарына. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчв-ца на галосную прыстаўныя літары і, а перад м, р, л не пішуцца: памчацца, замшэлы, налгаць. Пасля прыставак на зычную прыстаўная і змяняецца на ы: адымжэць, абылгаць, спадылба. Па моўнай аналогіі прыстаўное і пішацца часам у пачатку слова перад іншымі спалучэннямі: істужка, ігруша.
9. Правапіс і, й, ы, у, ў.
Йпішацца: 1) у словах з коранем іс-, ігр-, ім-, інач-, замест караневага і пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосную: пайсці, выйграць, пайменны, перайначыць 2) у словах займаць, наймаць, пераймаць, праймаць. і караневае пішацца 1) пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, котр- (звышімклівы, міжінстытуцкі, панісланізм, суперінтэлект) 2) пасля прыставак на галосную ва ўсіх астатніх выпадках (заікацца, заінець, праіснаваць). ы пішацца у словах з коранем іс-, ігр-, на месцы караневага і пасля прыставак якія заканчв. на зычную: абышоў, узыход, розыгрыш, падыграць.
Ў пішацца: 1) у пачатку слова калі яно не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку (была ўпрыгожана, хацела ўзяць) 2) пры чаргаванні у з ў у сярэдзіне слова: клоў, раўнд, саўна, паўза 3) пры чар-нні л з ў: даў, воўк, шоўк 4) пры чар-нні в з ў: аўса ,кроў, гатоў.
У пішацца: 1) у пачатку сказа 2) пасля зычных у пачатку і сярэдзіне (разумны, ад усіх, раптам учуў) 3) пасля знакаў прыпынку 4) пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова (да урны, Брэсцкая унія, аул, ух) 5) на канцы запазычаных слоў не пад націскам (фраў, ток-шоу, ноу-хау) 6) у запазычаных словах на канцавых ум, ус (прэзідыум, радыус, соус) 7) у пачатку уласных імен і у абрэвіятурах (ва Уручча, ва УП “Прагрэс”)
10. Правапіс зв. І глухіх, свісцячых і шыпячых, д-дз, т-ц.
Правапіс звонкіх і глух., свісц. і шыпячых у сярэдзіне і на канцы слоў заснавана на марфал. п-пе. Для вызначэння напісання слова трэба змяніць яго так або падабраць роднаснае слова, каб пасля невыразнага зычнага, які патрабуе праверкі стаяў галосны або санорны: касьба-касіць, просьба-прасіць, хлеб-хлеба. У іншамоўных словах напісанне глухіх перад звонкімі, якія нельга праверыць словазмяненнем, або падборам роднасных слоў вызначаецца па слоўніку: баскетбол, вакзал, айсберг. Нязменна пішуцца звонкія і глухія, свісцяч. і шыпяч. зычныя у канцы прыслоўяў і прыназоўнікаў: уздоўж, насцеж, перад, цераз. Літары д і т пішуцца у пачатку і сярэдзіне слоў перад галоснымі а, о, у, ы, э перад цвердымі і зацвярдзелымі зычнымі і у канцы слова: добры, думаць, год, тут. Перад ь, е, ё, ю, я, і імяккім гукам в’ яны змяняюцца на дз, ц: надзея, цяпло, дзве. Нязменна пішацца літара д у канцы прыстаўкі і літара т у складзе суфікса перад мяккім гукав в’: адвезці, у агенцтве, у грамадстве. Нязменна пішацца літара т перад мяккім гукам в’ у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах вытворных ад іх: у бітве, у Літве, у клятве, літара д у словах мардвін, Мардвінаў. У запазычаных словах літары д, т як правіла пішуцца нязменна: дыскатэка, крэдыт, дэканат, тэлефон. Пішацца дз і ц у іншамоўн. словах перад суфіксамі і спалуч. суфіксальнага паходжання –ін, -ір, -ёр, -еец, -ейск, -ік: камандзір, манцер, індзеец, фанцік, але Індыя, індыец, індыйскі, індыйцы.
