Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
59.22 Кб
Скачать

5. Правапіс е, ё, я, о, э

Літара о пішацца толькі пад націскам: кот, мова, плячо, дарога. Літара ё пішацца пад націскам: вёска, сёстры, цёмна. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд і ёт: ётаванне. Літара ё пішацца у складаных словах з першай часткай радыё-:радыёстанцыя, радыёантэнна. Калі першая частка склад. слова утворана ад назвы хімічнага эл-та радый, то пішацца літара е, якая з’яўл. злучальнай галоснай: радыёбіялогія. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяхімія. Літара э пішацца у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх. Пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ, і інш). Пасля шыпячых гукаў р, д, т, і цвердага ц: жэрдка, шэры, мястэчка, чэк. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам так і не пад націскам пішуцца у адпаведнасці з літ. вымаўленнем: эра, эсэ, егер, Еўропа, еўрапейскі. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама уласных імен і геаграф. назваў пасля зычн. акрамя л, к пішацца э: купэ, каратэ, Душанбэ, але філе, піке. Літара э у запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літ. вымаўленнем. Так словы капэла, сурвэтка, інтэрнэт пішуцца з літ. э, а словы нервы, сервіз – з літарай е. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца я: белы-бялюткі, лен-лянок. Літара я пішацца у першым складзе перад націскам у іменах, прозвішчах і геаграф. назвах са славянскай лексічнай асновай і у даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Аляксандр, Мендзялееў, сяржант, янот, каляндар. Літара я пішацца таксама пад націскам: мята, глянуць.

6. Правапіс спалуч. Галосных

1) Калі спалучэнні іо,йо вымаўляюцца два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі літарамі іё (ыё) пад націскам ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, аксіёма, патрыёт; у пачатку слова—літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф; 2) калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных- праз ё пад націскам і я не пад націскам (раён, маёр, маянэз); у пачатку слова—праз ё: ёгурт, ёд, ётаваны; 3) спалучэнне іе абазнач. на пісьме літарамі іе(ые): кліент, арыентацыя, іерогліф; 4) спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, канвеер, фае; 5) спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова-праз я: раяль, ярус, яхта; пасля зычных л, с,ц (мяккага), дз і непрыстаўнога н і з- праз ья, пасля астатніх зычных—праз’я: мільярд, кальян, альянс.

7. Правапіс галосных у складаных словах 1) у складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой часцы складанага слова націск на першым складзе то у першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, дабраякасны. Літара о захоўваецца ў складаных словах першай часткай якіх з’яўл: слова, што, фота, мота (словаформа, штогод, фотакамера) але: матавоз, матацыкл, вытворныя ад іх. 2)Калі у другой частцы складанага слова націск не на першым складзе то у першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, вогнетрывалы, галоўнакамандуючы 3) літара о пішацца у першай частцы склад. слоў калі другая частка пачынаецца з ў: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы 4) гук э у першай частцы склад. слоў захоўваецца і абазнач. літарай э: шэравокі, мэтазгодна, тэлебачанне 5) у склад. словах утвораных ад лічэбніка у форме Р. скл. і інш слова першая частка пішацца так як яна пішацца у Р. скл. і інш слова першая частка пішацца так як яна пішацца у Р. скл. лічэбніка: трохдзенны, шасцісоты, сямікласснік 6) Калі склад словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі то кожная з іх пішацца як асобна узятае слова: авіяматорабудаванне, аэрафотапрыбор