- •1. Арфаграфія, яе змест і задачы
- •2. Фанетычны прынцып арф-іі.
- •3. Марфалагічны п-п
- •4. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна. Перанос слоў.
- •5. Правапіс е, ё, я, о, э
- •6. Правапіс спалуч. Галосных
- •8. Правапіс прыстаўных і а
- •9. Правапіс і, й, ы, у, ў.
- •10. Правапіс зв. І глухіх, свісцячых і шыпячых, д-дз, т-ц.
- •11. Правапіс падвойных зычных
- •12. Правапіс спалучэнняў зычных.
- •13. Правапіс змякчальнага мяккага знака.
- •14. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •15. Правапіс вял. Літары
- •16. Правапіс абрэвіатур і графічнага скарачэння слоў.
- •17. Этапы развіцця бел. Арф-іі
- •19. Слова як лексічная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае знач. Слова. Слова і паняцце.
- •20. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае знач-е слова
- •21. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •22. Спосабы узнікнення пераносных знач-яў. Метафара, метанімія, сінекдаха. Віды метафар.
- •23. Амонімы. Тыпы амонімаў. Паронімы
- •24. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці
- •25. Шляхі узнікнення амонімаў у мове, выкарыстанне амонімаў у мове
- •26. Сінонімы, разрады сінонімаў, сінанімічны рад
- •27. Антонімы, тыпы антонімаў
- •28. Лексіка сучаснай бел. Мовы паводле яе паходж.
- •29. Спрадвечнабел. Лексіка, яе гіст. Пласты
- •30. Бел. Лексіка, запазычаная са славянскіх моў. Прыметы паланізацыі.
- •31. Бел. Лексіка запазычаная з неславянскіх моў
25. Шляхі узнікнення амонімаў у мове, выкарыстанне амонімаў у мове
Амонімы утвараюцца рознымі шляхамі. Некаторыя з іх узніклі у выніку распаду полісеміі, страты сувязі паміж значэннямі мнагазначнага ў мінулым слова, напрыклад страцілася старажытнае значэнне слова госць ‘купец’ – у выніку знікла унутраная сувязь паміж словамі гасцінец і шлях, шлях ‘дарога’ і гасцінец ‘падарунак’, таму яны і разглядаюцца у наш час як амонімы. Амонімы узнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў: 1) спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор ‘хваёвы лес’, бор ‘хімічны элемент’ 2) запазычаных з розных моў: акцыя ‘дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты’, акцыя ‘каштоўная папера’ 3) запазычаных з адной і той жа мовы: крона ‘вянец, карона, вяршыня’, крона ‘грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі’. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікавымі артыкуламі, нумаруюцца справа уверсе арабскімі лічбамі забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы выкарыст, як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў.
26. Сінонімы, разрады сінонімаў, сінанімічны рад
Адной з самых выразных форм праяўлення сістэмных адносін у лексіцы побач са з’явай мнагазначнасці з’яўл. сінанімія. Лексічная сінанімія- гэта семантычная з’ява, якая праяўл. у здольнасці розных па гучанню слоў абазн. адну і тую ж ролю, адно і тое ж паняцце. Сінанімія адваротны бок сінаніміі: калі пры мнагазначнасці адзін гукавы комплекс напаўняецца розным зместам то пры сінанеміі розныя словы выражаюць аднолькавы або блізкі змест. Сінонімамі наз. словы: 1)тоесныя па значэнню 2)блізкія па значэнню 3)тоесныя або блізкія па знач 4) здольныя абазн. адзін прадмет або адно і тое ж паняцце. У залежнасці ад х-ру семантыка-стылістычных суадносін паміж кампанентамі сінанімічнага рада выдзял. наступныя групы сінонімаў: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя і кантэкстуальныя. Семантычныя сінонімы характ. тым, што абазн. адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэнняў і дыферэнцыяльнымі прыметамі. Напрыклад, у пары слоў ісці-крочыць сінонімы маюць знач ‘перамяшчацца робячы шагі’, але у лексічным значэнні слова крочыць ёсць дадатковае адценне значэння ‘шырокія цвёрдыя шагі’. Гэтым значэннем ён і адрозніваецца ад дзеяслова ісці. Стылістычныя сінонімы – тоесныя або блізкія па знач. словы, якія маюць розную эмац.-экспрэс. афарбоўку і таму належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Напрыклад, асілак-сілач-волат-здаравяк. Да семантыка-стыліст. адносяцца словы, якія адрозніваюцца і аб’емам семантыкі і стылістычнай прыналежнасцю. Напрыглад у пары слоў ісці-валачыся другі кампанент уключаючы у сябе знач. дзеяслова ‘ісці’ мае яшчэ дадатковае знач. ‘павольна, з цяжкасцю’ і мае выразную адзнаку размоўнасці. Абсалютныя або лексічныя дублеты не адрозніваюцца ні адценнямі ні стылістычнай афарбоўкай. Тут супалі са знач. запазычаныя і уласна бел. словы. Кантэкстуальныя сінонімы – словы, якія толькі у пэўным кантэксце набываюць новыя пераносн-вобразныя знач. і выступаюць сінонімамі да іншых слоў. Паза гэтага кантэксту яны не будуць сінонімамі. Эўфілізмы – гэта словы і выразы, якія служаць для замены такіх абазн., якія у пэўных сітуацыях з’яўл. гаворачаму занадта грубымі, непрыстойнымі. некалькі сінанімічных паміж сабой слоў утвараюць сінанім. рад. У сінанім. рад звычайна уваход. словы той самай часціны мовы, напрыклад назоўнікі: мяцеліца, пурга, завіруха. Розныя словы аб’ядноўваюцца у сінанімічны рад пры наяўнасці у іх адзінай сэнсавай асновы, агульнага для усіх знач., з’яўл. стылістычна нейтральным і можа замяніць любое слова свайго сінанім. рада (гігантскі, агромісты, вялікі, вялізны).
