
- •1. Арфаграфія, яе змест і задачы
- •2. Фанетычны прынцып арф-іі.
- •3. Марфалагічны п-п
- •4. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна. Перанос слоў.
- •5. Правапіс е, ё, я, о, э
- •6. Правапіс спалуч. Галосных
- •8. Правапіс прыстаўных і а
- •9. Правапіс і, й, ы, у, ў.
- •10. Правапіс зв. І глухіх, свісцячых і шыпячых, д-дз, т-ц.
- •11. Правапіс падвойных зычных
- •12. Правапіс спалучэнняў зычных.
- •13. Правапіс змякчальнага мяккага знака.
- •14. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •15. Правапіс вял. Літары
- •16. Правапіс абрэвіатур і графічнага скарачэння слоў.
- •17. Этапы развіцця бел. Арф-іі
- •19. Слова як лексічная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае знач. Слова. Слова і паняцце.
- •20. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае знач-е слова
- •21. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.
- •22. Спосабы узнікнення пераносных знач-яў. Метафара, метанімія, сінекдаха. Віды метафар.
- •23. Амонімы. Тыпы амонімаў. Паронімы
- •24. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці
- •25. Шляхі узнікнення амонімаў у мове, выкарыстанне амонімаў у мове
- •26. Сінонімы, разрады сінонімаў, сінанімічны рад
- •27. Антонімы, тыпы антонімаў
- •28. Лексіка сучаснай бел. Мовы паводле яе паходж.
- •29. Спрадвечнабел. Лексіка, яе гіст. Пласты
- •30. Бел. Лексіка, запазычаная са славянскіх моў. Прыметы паланізацыі.
- •31. Бел. Лексіка запазычаная з неславянскіх моў
1. Арфаграфія, яе змест і задачы
Арфаграфія – раздзел мова-ва у якім вывуч. правілы унармаванай перадачы вуснай мовы на пісьме. Бел. арфаграфія – гэта не проста набор правілаў, а заканамерная сістэма у аснове якой ляжаць аб’ектыўныя адносіны паміж вуснай і пісьмовай мовай. Правілы арф-іі неаднатыпныя, таму у самой арф-іі выдзял. некалькі самаст. частак ці раздзелаў:1) перадача на пісьме гукавога складу, марфем і іх частак 2)напіс. слоў разам, праз злучок і асобна 3)ужыв. вял. літары 4)правілы пераносу частак слоў на наступны радок 5)графічн. скарач. слоў. У адрозненне ад графікі якая вызнач. адпаведнасць паміж гукамі і літарамі у моцн. пазіцыях, арф-ія мае справу толькі са слабымі пазіцыямі дзе гукі змяняюць свае акустычныя уласцівасці: вымаўл. аслаблена ці наогул змяняюць свае гучанне. Мінавіта у такіх пазіцыях нельга вызначыць што пісаць, таму узнікае патрэба кіравацца пэўным правілам пры выбары літары для перадачы гука. Такое месца у слове дзе патрэбна выбраць адно з магчымых напісанняў прынята называць арфаграмай. Арфаграма -правільнае напісанне, якое выбіраецца з шэрагу магчымых. Арфаграмай можа быць не толькі літара, але і асобнасць напіс. слова, характар скарачэння, перанос слова, ужыв. вял. літары і інш. Напісанні якія не патрабуюць прымянення арф-ых правілаў наз апорнымі. Да іх адносяць: 1)абазнач. націскных галосных 2)абазнач. зычных перад галоснымі і санорнымі 3)абазнач. гука [i] перад е, ё, ю, я, і 4)абазнач. мяккасці мяккім знакам: на канцы слоў(сядзь), у сярэдзіне слова пасля мяккага перад цвердым (пісьмо), абазнач. мякк. гука [л’] перад любымі магчымых варыянтаў напіс. слова ці яго часткі, што адпавядае прынцыпам бел. арф-іі.
2. Фанетычны прынцып арф-іі.
Бел. Арф-ія грунтуецца на 2 прынцыпах: фанет. і марфалаг. Фанетычны п-п патрабуе каб у напісанні перадаваліся канкрэтныя гукі пры іх пазіцыйным чаргаванні. Існуе пэўная адпаведнасць паміж гукамі і літарамі. Паміж напісаннем літар і вымаўл. гукаў у слабой пазізыі. Фанет. п-п не зводзіцца да правіла “пішы як чуеш”, а грунтуецца на ўнармаваным літ. вымаўленні. На фанет. п-п ар-іі заснованы наступныя правілы: 1) правілы акання/якання у бел. мове; 2) напіс. спалуч. галосных у словах іншамоўнага паходжання(біёлаг, кіёск, патрыёт); 3) правапіс прыставак якія заканчваюцца на з/с (бездапаможны, беспамылковы); 4) правапіс спалучэнняў зн, мц, рц, рн, сн, сл, на месцы гістарычных здц,лнц, рдц, рдн, стн, стл (сонца, сэрца, міласэрны); 5) напісанне літары с на месцы спалучэнняў жс, шс, хс у словах тыпу: прагоства, мноства, хараство, а таксама напіс. адной літары с у словах тыпу: рускі, бел-кі, палескі; 6) напіс. літары ц на месцы спалуч. тс, чс, кс, цс (пухавіцкі, выдавецкі); 7) напіс. літары т на месцы спалуч. дт на канцы іншамоў. слоў (шміт); 8) напіс. падвоенага чч перад суфіксамі ін, ын у геаграф. назвах. Выключэнне: брэстчына, навагрудчына; 9) правапіспадоўжаных і падвоеных зычных (каменне-каменны); 10) напіс. адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік, ростань; 11) напіс. літары ш у словах рошчына, шчасце, ушчубаць, рашчыніць, нішчынны і вытворныя ад іх; 12) правапіс прыстаўнога гука в перад націскным о і каранёвым у ў спрадвечна бел. словах (восень, вока, вучань).