
- •Гісторыя матэрыяльнай культуры беларусі хіх – пачатку хх ст. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў ііі курса спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
- •Программа курса «история материальной культуры беларуси
- •Тэматычны план курса «Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі хіх – пачатку хх ст.»
- •Лекцыя 1. Сельскія пасяленні Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 2. Мястэчкі і гарады Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 3. Сядзібы Беларусі хіх – пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 4. Касцюм Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 5. Беларуская кухня хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 6. Транспарт Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 7. Заняткі і побыт насельніцтва Беларусі
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Літаратура:
- •Беларускія мястэчкі і гарады хіх-пачатку хх стст. (4 гадзіны)
- •Планіроўка беларускіх гарадоў.
- •Культавыя помнікі гарадскога дойлідства.
- •Грамадскія помнікі гарадскога дойлідства.
- •Літаратура:
- •Сядзіба Беларусі хіх – пачатку хх стст. (4 гадзіны )
- •Касцюм хіх – пачатку хх стст. (4 гадзіны)
- •Рэфераты:
- •Стравы і напоі беларусаў хіх-пачатку хх стст. (2 гадзіны)
- •Рэфераты:
- •Літаратура:
- •Пытанні да заліка па курсу “Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі”
- •3 Курс, 6 семестр
Гісторыя матэрыяльнай культуры беларусі хіх – пачатку хх ст. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў ііі курса спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
2009
Аўтар-складальнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА «ВДУ імя
П.М. Машэрава» А.Л. Дзядзінкін
Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА
«ВДУ імя П.М. Машэрава» Т.С. Бубенька
|
|
Вучэбна-метадычны комплекс прызначаны для студэнтаў-музейшчыкаў дзённай формы навучання. Ён уключае вучэбную праграму, тэматычны план курса, лекцыйныя матэрыялы, планы семінарскіх заняткаў, пытанні да заліка.
© УА «ВДУ імя П.М.Машэрава», 2009
З М Е С Т
Уводзіны …………………………………………………………. 4
Праграма курса “Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі”.. 5
Тэматычны план курса “Гісторыя матэрыяльнай культуры
Беларусі”…………………………………………………………… 8
Лекцыя 1. Сельскія пасяленні Беларусі ХІХ-пачатку ХХ ст…… 9
Лекцыя 2. Мястэчкі і гарады Беларусі ХІХ-пачатку ХХ ст…….. 13
Лекцыя 3. Сядзібы Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст……………… 19
Лекцыя 4. Касцюм Беларусі ХІХ-пачатку ХХ ст……………….. 30
Лекцыя 5. Беларуская кухня ХІХ-пачатку ХХ ст………………. 41
Лекцыя 6. Транспарт Беларусі ХІХ-пачатку ХХ ст……………. 46
Лекцыя 7. Заняткі і побыт насельніцтва Беларусі
ХІХ-пачатку ХХ ст……………………………………………….. 50
Семінарскія заняткі па курсу “Гісторыя матэрыяльнай культуры
Беларусі”…………………………………………………………… 59
Пытанні да заліку па курсу “Гісторыя матэрыяльнай культуры
Беларусі”…………………………………………………………… 68
У В О Д З І Н Ы
Вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.” прызначаны для студэнтаў ІІІ курса спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” дзённай формы навучання.
Разам з вучэбнай праграмай у комплекс уключаны: тэматычны план курса, канспект лекцый, планы семінарскіх заняткаў, пытанні да заліку. Азнаямленне з гэтымі матэрыяламі дапаможа студэнту спланаваць сваю работу, добра падрыхтавацца да заняткаў, засвоіць змест курса.
Курс “Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі” накіраваны на станаўленне асобы студэнта, якая ўсведамляе прыярытэт фундаментальных чалавечых каштоўнасцей, садзейнічае захаванню і развіццю культурна-гістарычнай спадчыны нашай дзяржавы. Курс займае важнае месца ў сістэме падрыхтоўкі студэнтаў музейнай спецыяльнасці. Атрыманыя ў працэсе вывучэння курса веды дапамогуць студэнтам глыбей авалодаць асновамі прафесійнага мастацтва, будуць садзейнічаць выпрацоўцы навыкаў самастойнай работы, адэкватнаму стаўленню да навуковых фактаў і канцэпцый.
Студэнты авалодаюць ведамі аб рэгіянальных асаблівасцях матэрыяльнай культуры Беларусі, навучацца класіфікаваць помнікі матэрыяльнай культуры Беларусі. Курс садзейнічае выхаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі студэнтаў, фарміраванню асобы патрыёта.
Выбар тэм семінарскіх заняткаў ажыццяўляецца на аснове базавай праграмы. Важнейшай формай работы студэнтаў таксама з’яўляюцца даклады па важнейшых праблемах курса і іх абмеркаванне, напісанне курсавой работы. Завяршае работу па вывучэнню курса залік, да якога дапускаюцца студэнты, якія праслухалі курс лекцый і паспяхова працавалі на семінарскіх занятках.