Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РБ (1990-2008 гг.).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
140.8 Кб
Скачать
  1. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай федэрацыі – Б. Ельцын, Украіны – Л.Краўчук, Беларусі – С. Шушкевіч абвясцілі на сустрэчы ў Белавежскай пушчы: “Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне”. Адначасова было падпісана Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Беларусі 10 снежня 19991 г. прыняў пастанову, якая скасавала Дагавор аб утварэнні СССР ад 30 снежня 1922 г., і ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД.

Пагадненне аб стварэнні СНД было зацверджана Вярхоўнымі Саветамі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін: усе краіны былога СССР, акрамя прыбалтыйскіх дзяржаў. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца РБ – Мінск. Менавіта супрацоўніцтва з краінамі СНД стала прыярытэтным накірункам ў знешняй палітыцы РБ.

Фарміраванне знешнепалітычнага курсу. Рэспубліка Бела­русь у сістэме міжнародных адносін. Суседзямі Рэспублікі Бела­русь з’яўляюцца Расійская Федэрацыя, Украіна, Польшча, Літва і Латвія. Пасля прызнання Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы дагаворы аб дзяржаўнай граніцы былі падпісаны з Польшчай, Літвой і Латвіяй. У Беларусі няма тэрытарыяльных спрэчак з Расіяй і Украінай.

26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўнай удзельніцай хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі ў Еўропе.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. вызначыла асноўныя прынцыпы знешняй палітыкі суверэннай дзяржавы. У 18-м артыкуле запісана: «Рэспубліка Беларусь у сваей знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права».

Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных узбраенняў. У 1992 г. Беларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТО заставаліся нацэленымі на яе. Толькі ў чэрвені 1994 г. афіцыйныя колы ЗША інфармавалі аб перанацэленасці іх ракет. У 1996 г. ядзерная зброя была поўнасцю выведзена за межы краіны. Рэспубліка Бела­русь — нейтральная бяз’ядзерная дзяржава у цэнтры Еўропы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 1996 г. прапанаваў стварыць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі.

Саюз Беларусі і Расіі. Рэспубліка Беларусь развівала палітычныя і эканамічныя сувязі з краінамі Садружнасці Незалеж­ных Дзяржаў, у першую чаргу з Расіяй. 2 красавіка 1996 г. быў надііісаны Дагавор аб Супольніцтвеі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Ён забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы і інш.

Важным крокамудалейшым паглыбленні інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі стала падпісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора аб Саюзе Беларусь і Расіі. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Неад'ем-най часткай дагавора стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-экана-мічнага развіцця абедзвюх краін, іх бяспекі, абараназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету.

8 снежня 1999 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расіі. Беларуска-расійская інтэграцыя ўзнялася на якасна новую ступень. На долю Расіі прыходзіцца каля паловы агульнага аб’ёму знешняга гандлю Беларусі.

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі ствараецца як добраахвотны і раўнапраўны саюз свабодных і суверэнных краін. Беларускі народ і кіраўніцтва беларускай дзяржавы робяць усё для таго, каб адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй былі добрасуседскімі і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на карысць беларускага і расійскага народаў паспяхова завяршылася.

Гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі з замежнымі краінамі. Рэспубліка Беларусь развівае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва не толькі з краінамі СНД, але і з дзяржавамі далё-кага замежжа. У яе знешняй палітыцы выразна вызначыліся ўсходні і заходні вектары. Важнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з яўляюцца еўрапейскія краіны, у тым ліку Германія, Вяліка­брытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Латвія і інш. У 2002 г. аб’ём гандлю з імі склаў каля 5 млрд. долараў.

Паспяхова развіваюцца палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Знешнегандлёвы тавараабарот паміж краінамі складае каля 1 млрддолараў. Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка маюць аднолькавыя ці блізкія погляды на праблемы развіцця сусветнай цывілізацыі, падтрымліваюць адзін аднаго ўміжнародных арганізацыях. Станоўчы вопыт назапашаны ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і такімі аўтарытэтнымі краінамі Азіі са значным вытворча-эканамічным патэнцыялам, як Індыя, Іран, В’етнам, краіны Персідскага заліва.

Рэспубліка Беларусь пачала распрацоўку залежаў нафты і яе здабычу ў Венесуэле. У гэту лацінаамерыканскую краіну Бела­русь пастаўляе прадукцыю свайго машынабудавання, хімічнай прамысловасці, бытавыя тавары, ажыццяўляе там жыллёвае будаўніцтва. Пашыраюцца маштабы і набіраюць высокія тэмпы палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Венесуэлай, гэтаму ў немалой ступені садзейнічалі ўзаемныя візіты прэзідэнтаў абедзвюх краін.

Рэспубліка Беларусь прыцягвае ў сваю эканоміку капіталы і вопыт замежных інвестараў і міжнародных валютна-фінансавых арганізацый, стварае сумесныя прадпрыемствы, дазваляе за-межным фірмам займацца на сваёй тэрыторыі бізнесам і прад-прымальніцтвам.

Развіваецца супрацоўніцтва Беларусі і замежных краін у галіне навукі, літаратуры і мастацтва. Гэта сумесныя распрацоўкі беларускімі і замежнымі вучонымі навукова-даследчых тэм, пераклад і выданне за мяжой твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, гастролі майстроў беларускай сцэны і дэманстрацыя работ беларускіх мастакоў і скульптараў у іншых краінах і г. д.

Адным з кірункаў міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Бела­русь з’яўляецца вырашэнне праблем, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Падчас катастрофы ў атмасферу была выкінута вялікая колькасць радыёактыўнага рэчыва, 70 % якога выпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджанай аказалася трэцяя частка плошчы рэспублікі, на якой пражывала больш за 2,2 млн чалавек. У крытычным стане апынуліся 20 % лясоў, 73 рэспубліканскія і-162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае водасховішча.

Нягледзячы на вялікія намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны дзеля пераадолення наступстваў чарнобыльскай ката­строфы, а таксама на дапамогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, праблема Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай. Патрэбны яшчэ немалыя сродкі і пэўны час. Наогул, пераадолець вынікі такой буйной тэхнагеннай катастро­фы, як чарнобыльская, для Беларусі магчыма толькі з дапамогай міжнароднага супольніцтва.

5